Schedule of day 2017/01/30


08:05
Чаму тыя, хто страляў па ўкраінцах, могуць свабодна жыць і распавядаць пра свае ўчынкі? Як гэта робіць удзельнік ваенных дзеянняў на Данбасе на баку г. зв. ЛНР з Барысава. Але зусім іншае стаўленне да беларусаў, якія змагаюцца на адваротным баку. У Сінявокай пакуль не страляюць, а толькі трэнуюцца – і той, і другі лагер. Іх прадстаўнікі – у студыі. Але не каб вызначыць, да якога лагеру далучыцца, а каб зразумець, хто ў нашай сітуацыі будзе змагацца за нас з вамі, незалежнасць і будучыню нашых дзяцей у Беларусі. Госці ў студыі – лідар казацкага руху ў Беларусі Ігар Бабіцкі і сябра спартова – патрыятычнага клубу “Ваяр” Ігар Пальчэўскі.
09:40
Пракурор і ягоны калега камісар расследуюць незвычайныя справы, раз за разам пераконваючыся, што праўда зусім не заўжды відавочная адразу. Фон і сцэна крымінальных загадак – Варшава ды сучаснае сталічнае жыццё.
рэж. Катажына Даміняк (Katarzyna Dominiak), Яцэк Філіпяк (Jacek Filipiak), Мацей Пепшыца (Maciej Pieprzyca), Мар’я Скапска (Maria Skapska), Якуб Велецкі (Jakub Wielecki), 2015 г. , Польшча
У ролях: Яцэк Коман (Jacek Koman), Войцех Зеліньскі (Wojciech Zieliński), Дарота Коляк (Dorota Kolak), Маґдалена Турчэневіч (Magdalena Turczeniewicz), Маґдалена Целецка (Magdalena Cielecka) і інш.
10:25
У незалежных і не ангажаваных медыяэкспертаў не выклікае сумневу, што змест, скіраванасць, формы ды кірункі дзейнасці расейскіх медыяў можна вызначыць толькі гэткім чынам: інфармацыйная агрэсія ў дачыненні насельніцтва постсавецкіх краінаў, найбольш важны складнік гібрыдных войнаў, што плануюцца і здзяйсняюцца на нашых вачах. Сацыёлагі дакладна выявілі наступствы расейскай інфармацыйнай агрэсіі ў дачыненні беларусаў: амаль 65 % насельніцтва краіны падтрымліваюць уварванне ва Украіну і захоп Крыму. Тым жа часам значная частка гэтых людзей далучае сябе да нейкай славянскай еднасці і “русского мира”. Пытанне паўстае рубам: ці не ёсць гэта выклік нашай інфармацыйнай (а разам з тым і грамадскай) бяспецы? Што рабіць дзеля абароны інфармацыйнае прасторы Беларусі? Ці магчыма гэта ўвогуле?
11:10
Навукова – папулярная дакументальная стужка з цыклу “Пачаткі польскай гісторыі”. На мяжы X і XІ стст. Волін быў вялікім гарадскім ды партовым комплексам, значны след у якім пакінулі скандынавы, а культура вікінгаў і наплыў арабскага срэбра выразна паўплывалі на фармаванне тамтэйшага жыццёвага ладу. У Воліне знайшлі шмат доказаў прысутнасці скандынаваў – не толькі купцоў і рамеснікаў, але і ваяроў. Як гандлёвы цэнтр Паўночнай Еўропы ён адыгрываў велізарную ролю ў паўстанні дзяржавы першых Пястаў. Цытаваныя меркаванні даследнікаў і вобразы нязвыклых знаходак чаргуюцца з віртуальнымі рэканструкцыямі Волінскага комплексу, у якіх гледачам дэманструюцца яго найважнейшыя часткі ды аб’екты. Карціну дапаўняюць сцэны з жыцця старажытнага гораду, у якіх узялі ўдзел сотні аматараў даўніны з Польшчы ды іншых краінаў.
рэж. Здзіслаў Цозац (Zdzisław Cozac), 2013 г. , Польшча
12:10
Кабета падае на разжэнства тры гады запар, але законны муж разыходзіцца не згодны. Ягоная халодная непахіснасць, рашучасць жонкі да апошняга змагацца за сваю свабоду і неадназначная роля суддзяў – усё гэта разам стварае працэдуру, у якой трагедыя супернічае з адкрытым абсурдам.
рэж. Раніт Элькабэц (Ronit Elkabetz), Шлёмі Элькабэц (Shlomi Elkabetz), 2014 г. , Францыя
У галоўных ролях: Раніт Элькабэц (Ronit Elkabetz), Сімон Абкар’ян (Simon Abkarian), Мэнашэ Ной (Menashe Noy), Сасон Ґабай (Sasson Gabai).
14:00
рэж. Цырыл Тушы (Kiryl Tuschi), 2011 г., Нямеччына
Фільм апавядае пра неверагодны ўзлёт і драматычныя калізіі чалавека, які здолеў да сарака гадоў стаць мільярдэрам, узначаліць сусветнавядомую звышпрыбытковую кампанію. Гэта дакументальны фільм пра колішняга найбагацейшага чалавека Расеі – уладальніка нафтавай кампаніі «ЮКОС» Міхаіла Хадаркоўскага. Хто ён? Паспяховы бізнесмен? Улюбёнец фартуны, які чымсьці яе раззлаваў? Пра Міхаіла Хадаркоўскага гавораць ягоныя родныя, калегі, палітыкі, журналісты і ён сам у лістах з турмы і інтэрв’ю з лавы падсудных.
15:55
Спроба калектыўнага партрэту сучасных беларусаў. Яны адказваюць на некалькі пытанняў: пра зазнанае гора, пра тое, чаго яны баяцца, пра нацыянальнае пачуццё, пра самае важнае, пра мары. З гэтых прамоўленых аповедаў, якія спярша даюць уяўленне пра беларускі светапогляд і характарызуюць асабістую гісторыю кожнага канкрэтнага героя, паступова складаецца цэльная карціна ўніверсальнага людскога досведу. Пакуль гучыць гэты хор галасоў, праходзіць чалавечае жыццё – ад нараджэння да смерці.
рэж. Вольга Дашук, 2017 г. , Беларусь
16:25
У Фінляндыі з 1990 – х гг. будуюць першае на нашай планеце сталае сховішча ядравых адкідаў “Онкала”. У 2020 г. яно ўступіць у эксплуатацыю і пачне прымаць адпрацаванае ядравае паліва з фінскіх атамных электрастанцыяў, якое будзе захоўвацца ў тунэлях, прабітых у скале на глыбіні прыблізна 500 метраў. Сховішча будзе закансерваванае і ўваход запячатаюць. Яно мусіць праслужыць сто тысяч гадоў – тэрмін, цягам якога ўзровень радыяцыі адкідаў знізіцца да бяспечнага ўзроўню. Стужка складаецца з дакументальных здымкаў усярэдзіне збудавання, а таксама з інтэрв’ю з кіраўнікамі атамнай прамысловасці Фінляндыі, экспертамі ў ядравай бяспецы. Адное з асноўных пытанняў, што ўздымаюцца ў фільме, – ці варта перадаваць будучым пакаленням інфармацыю пра сховішча, і калі так – то ў якім выглядзе? Як даць зразумець будучым людзям, што там смяротная небяспека?
рэж. Майкл Мэдсэн (Michael Madsen), 2010 г. , Данія – Швецыя – Фінляндыя
17:40
Першыя тры гады незалежнасці вызначаліся радасным парывам аднаўляць сваю дзяржаву, культуру ды мову, збіраць і вяртаць беларушчыну, традыцыі, будаваць дэмакратычную дзяржаву. Нацыя пачала кансалідоўвацца дзеля гэтых высокіх мэтаў. 25 сакавіка 1993 г. упершыню ўрачыста адзначылі Дзень Волі. Да і пасля 1993 – га 25 сакавіка святкавалі нелегальна, пераважна пад міліцэйскімі дручкамі. У ліпені 1993 – га адбыўся Першы зезд беларусаў свету, які выказаўся за паяднанне беларускае нацыі ды кансалідацыю беларусаў дзеля нацыянальна – дзяржаўнага будаўніцтва і росквіту культуры. Паралельна ішло змаганне са старою камуністычнаю наменклатурай: ладзіліся антыкамуністычныя мітынгі, маршы, пікеты, шэсці на Курапаты. Палітычным і культурніцкім цэнтрам беларускага нацыянальна – дэмакратычнага руху з канца 1992 г. была сядзіба БНФ на вуліцы Варвашэні. Сведкі – Уладзімір Колас, Мікалай Пінігін, Радзім Гарэцкі.
19:05
Колькі каштуе догляд за састарэлымі і ці разлічваць на дапамогу ад дзяржавы? Як працуе кветкавы бізнес узімку? Няякасныя харчы: як спагнаць кампенсацыю?
21:25
Сёння паселішча Мір – у ценю знакамітага Мірскага замку. А яно найменей на стагоддзе старэйшае за замак і мае не менш цікавую гісторыю, адкрытую археолагамі. За некалькі гадоў раскопак тут знойдзеныя манетныя скарбы, рэшткі ратушы, брамаў, ганчарны горан і дом ганчара XVII ст.!
21:45
Першыя тры гады незалежнасці вызначаліся радасным парывам аднаўляць сваю дзяржаву, культуру ды мову, збіраць і вяртаць беларушчыну, традыцыі, будаваць дэмакратычную дзяржаву. Нацыя пачала кансалідоўвацца дзеля гэтых высокіх мэтаў. 25 сакавіка 1993 г. упершыню ўрачыста адзначылі Дзень Волі. Да і пасля 1993 – га 25 сакавіка святкавалі нелегальна, пераважна пад міліцэйскімі дручкамі. У ліпені 1993 – га адбыўся Першы зезд беларусаў свету, які выказаўся за паяднанне беларускае нацыі ды кансалідацыю беларусаў дзеля нацыянальна – дзяржаўнага будаўніцтва і росквіту культуры. Паралельна ішло змаганне са старою камуністычнаю наменклатурай: ладзіліся антыкамуністычныя мітынгі, маршы, пікеты, шэсці на Курапаты. Палітычным і культурніцкім цэнтрам беларускага нацыянальна – дэмакратычнага руху з канца 1992 г. была сядзіба БНФ на вуліцы Варвашэні. Сведкі – Уладзімір Колас, Мікалай Пінігін, Радзім Гарэцкі.
22:15
Кабета падае на разжэнства тры гады запар, але законны муж разыходзіцца не згодны. Ягоная халодная непахіснасць, рашучасць жонкі да апошняга змагацца за сваю свабоду і неадназначная роля суддзяў – усё гэта разам стварае працэдуру, у якой трагедыя супернічае з адкрытым абсурдам.
рэж. Раніт Элькабэц (Ronit Elkabetz), Шлёмі Элькабэц (Shlomi Elkabetz), 2014 г. , Францыя
У галоўных ролях: Раніт Элькабэц (Ronit Elkabetz), Сімон Абкар’ян (Simon Abkarian), Мэнашэ Ной (Menashe Noy), Сасон Ґабай (Sasson Gabai).
01:35
Глядзі таксама
Каментары