Schedule of day 2017/01/29


09:25
Першыя тры гады незалежнасці вызначаліся радасным парывам аднаўляць сваю дзяржаву, культуру ды мову, збіраць і вяртаць беларушчыну, традыцыі, будаваць дэмакратычную дзяржаву. Нацыя пачала кансалідоўвацца дзеля гэтых высокіх мэтаў. 25 сакавіка 1993 г. упершыню ўрачыста адзначылі Дзень Волі. Да і пасля 1993 – га 25 сакавіка святкавалі нелегальна, пераважна пад міліцэйскімі дручкамі. У ліпені 1993 – га адбыўся Першы зезд беларусаў свету, які выказаўся за паяднанне беларускае нацыі ды кансалідацыю беларусаў дзеля нацыянальна – дзяржаўнага будаўніцтва і росквіту культуры. Паралельна ішло змаганне са старою камуністычнаю наменклатурай: ладзіліся антыкамуністычныя мітынгі, маршы, пікеты, шэсці на Курапаты. Палітычным і культурніцкім цэнтрам беларускага нацыянальна – дэмакратычнага руху з канца 1992 г. была сядзіба БНФ на вуліцы Варвашэні. Сведкі – Уладзімір Колас, Мікалай Пінігін, Радзім Гарэцкі.
10:55
Новы метад барацьбы: за нясплочаны штраф суд пазбавіў грамадскую актывістку права адчужэння маёмасці. Людзі ў пагонах: у рубрыцы “Ведай свае правы!” – пра дачыненні грамадзянаў і міліцыянтаў. Як колькасць уплывае на якасць: жыхары сталіцы пра тое, ці яны пачуваюцца бяспечна пры гэткай колькасці міліцыянтаў. З рамонтам па жыцці: жыхары Віцебску шэсць гадоў чакаюць канца рамонту ў сваім доме.
11:20
У незалежных і не ангажаваных медыяэкспертаў не выклікае сумневу, што змест, скіраванасць, формы ды кірункі дзейнасці расейскіх медыяў можна вызначыць толькі гэткім чынам: інфармацыйная агрэсія ў дачыненні насельніцтва постсавецкіх краінаў, найбольш важны складнік гібрыдных войнаў, што плануюцца і здзяйсняюцца на нашых вачах. Сацыёлагі дакладна выявілі наступствы расейскай інфармацыйнай агрэсіі ў дачыненні беларусаў: амаль 65 % насельніцтва краіны падтрымліваюць уварванне ва Украіну і захоп Крыму. Тым жа часам значная частка гэтых людзей далучае сябе да нейкай славянскай еднасці і “русского мира”. Пытанне паўстае рубам: ці не ёсць гэта выклік нашай інфармацыйнай (а разам з тым і грамадскай) бяспецы? Што рабіць дзеля абароны інфармацыйнае прасторы Беларусі? Ці магчыма гэта ўвогуле?
12:05
Чаму тых, хто страляў па ўкраінцам могуць свабодна жыць ды расказваць пра свае подзвігі? Так як гэта робіць наш герой з Барысава – удзельнік ваенных дзеянняў на Данбасе на баку “ЛНР”. Але зусім іншае стаўленне да беларусаў, што змагаюцца на адваротным баку. Бацькі беларусаў, што ваююць на баку Ўкраіны ў нашым наступным рэпартажы.
У Сінявокай пакуль не страляюць, а толькі трэніруюцца. І той, і другі лагер. Іх прадстаўнікі неўзабаве ў студыі. Але гэта не для таго, каб нам вырашыць для якога лагера далучыцца. А каб зразумець, хто ў нашай сітуацыі будзе змагацца за нас з вамі. Незалежнасць і будучыню нашых дзяцей у Беларусі.
Госцi ў студыі лідар казацкага руху ў Беларусі Ігар Бабіцкі і сябра ваеннага клубу “Ваяр” Ігар Пальчэўскі.
12:35
Спачатку драўляна – земляныя, потым мураваныя замкі Наваградку дрэнна вывучаныя гісторыкамі, бо амаль не захаваліся пісьмовыя крыніцы. А яны мелі слаўную гісторыю – баранілі першую сталіцу ВКЛ ад крыжакоў, татараў і маскавітаў! Асобная рэч – кансервацыя сённяшніх замкавых рэштак, пра якую шмат было гаворана, але амаль нічога не зроблена.
12:55
Ці магчыма ў Беларусі жыць актыўна і годна на пенсіі? Ці ёсць у нас “школы залатога веку”? І да якога ўзросту можна заставацца жвавым і нестарым не толькі душою? Дзе знайсці матывацыю ды сілы жыць далей? Ці ёсць у Беларусі напраўду крутыя пенсіянеры? І як яны жывуць? Госць студыі – вядомы эканаміст Леанід Заіка, які ў сталым веку сам гадуе малога сына і выкладае ва ўніверсітэце.
13:20
Госці чацвёртага выдання Belsat Music Live Naviband. Вядоўца Міра Шульц закране ў размове з Арцёмам Лук’яненкам і Ксюшай Жук тэмы, нашмат важнейшыя і цікавейшыя за Еўрабачанне. Як музыкам удаецца гарманічна пачувацца і ў афіцыйным і ў незалежным медыяполі? Ці важна ім, для каго выступаць, і ад якіх канцэртаў яны адмовяцца? У прыватным блоку размова пойдзе пра дачыненні Арцёма і Ксюшы каханне сілкуе творчасць ці наадварот? Хто з іх дамінуе ў жыцці, а хто на сцэне? Naviband поўным складам сыграюць некалькі сваіх гітоў і зусім новую песню, якая ўвойдзе ў будучы альбом.
13:45
У Фінляндыі з 1990 – х гг. будуюць першае на нашай планеце сталае сховішча ядравых адкідаў “Онкала”. У 2020 г. яно ўступіць у эксплуатацыю і пачне прымаць адпрацаванае ядравае паліва з фінскіх атамных электрастанцыяў, якое будзе захоўвацца ў тунэлях, прабітых у скале на глыбіні прыблізна 500 метраў. Сховішча будзе закансерваванае і ўваход запячатаюць. Яно мусіць праслужыць сто тысяч гадоў – тэрмін, цягам якога ўзровень радыяцыі адкідаў знізіцца да бяспечнага ўзроўню. Стужка складаецца з дакументальных здымкаў усярэдзіне збудавання, а таксама з інтэрв’ю з кіраўнікамі атамнай прамысловасці Фінляндыі, экспертамі ў ядравай бяспецы. Адное з асноўных пытанняў, што ўздымаюцца ў фільме, – ці варта перадаваць будучым пакаленням інфармацыю пра сховішча, і калі так – то ў якім выглядзе? Як даць зразумець будучым людзям, што там смяротная небяспека?
рэж. Майкл Мэдсэн (Michael Madsen), 2010 г. , Данія – Швецыя – Фінляндыя
15:05
Пракурор і ягоны калега камісар расследуюць незвычайныя справы, раз за разам пераконваючыся, што праўда зусім не заўжды відавочная адразу. Фон і сцэна крымінальных загадак – Варшава ды сучаснае сталічнае жыццё.
рэж. Катажына Даміняк (Katarzyna Dominiak), Яцэк Філіпяк (Jacek Filipiak), Мацей Пепшыца (Maciej Pieprzyca), Мар’я Скапска (Maria Skapska), Якуб Велецкі (Jakub Wielecki), 2015 г. , Польшча
У ролях: Яцэк Коман (Jacek Koman), Войцех Зеліньскі (Wojciech Zieliński), Дарота Коляк (Dorota Kolak), Маґдалена Турчэневіч (Magdalena Turczeniewicz), Маґдалена Целецка (Magdalena Cielecka) і інш.
15:50
рэж. Стывэн Соўдэрбэрг (Steven Soderbergh), 2000 г., ЗША
На мяжы Мексікі і Злучаных Штатаў два наркакартэлі вядуць вайну за каналы пастаўкі наркотыкаў у ЗША. Паліцыя таксама ўцягнутая ў гэтую вайну. Суддзю Роберта Ўэйкфілда прызначаюць старшынёй Нацыянальнага наркакантролю ЗША. Ён самааддана ўступае ў барацьбу з наркадылерамі. Аднак яму даводзіцца змагацца з наркотыкамі і ў сваёй сям’і. Паліцыі ўдаецца затрымаць важнага сведку, але яшчэ трэба яго ахаваць для судовага працэсу.
18:45
Зіма – час, калі на людзей нападае прастуда, грып ды іншыя зімовыя хваробы. Ці варта рабіць прышчэпкі ад грыпу? Якая прафілактыка найбольш эфектыўная? Што рабіць, каб не заразіцца ў калектыве, дзе нехта пачынае чхаць і кашляць? Гэтыя ды іншыя пытанні вядоўцы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка адрасавалі вядомаму доктару, кандыдату медычных навук Андрэю Вітушку.
19:30
Гэты фільм спроба калектыўнага партрэту сучасных беларусаў. Яны адказваюць на некалькі пытанняў. Пра гора, што яны перажылі. Пра тое, чаго яны баяцца. Пра нацыянальнае пачуццё. Пра тое, што для іх самае важнае. І пра мары. З гэтых прамоўленых аповядаў, якія спярша даюць уяўленне пра беларускі светапогляд і характарызуюць асабістую гісторыю кожнага канкрэтнага героя, паступова складаецца цэльная карціна ўніверсальнага людскога вопыту. Пакуль гучыць гэты хор галасоў, праходзіць чалавечае жыццё ад нараджэння да смерці.

Рэжысёр: Вольга Дашук, 26 хв. Беларусь, 2017

19:55
рэж. Марыя Булавінская, 2015 г., Беларусь
Аўтары рэпартажу спрабуюць зафіксаваць вёску, якая неўзабаве знікне з мапы Зямлі. Зося Бабакова вяртаецца ў сваю родную вёску Стаўбунскую Рудню, што на Гомельшчыне, каб пабачыць апошніх мясцовых жыхароў і адведаць могілкі, дзе навек засталіся родныя і блізкія…
20:10
Навукова – папулярная дакументальная стужка з цыклу “Пачаткі польскай гісторыі”. На мяжы X і XІ стст. Волін быў вялікім гарадскім ды партовым комплексам, значны след у якім пакінулі скандынавы, а культура вікінгаў і наплыў арабскага срэбра выразна паўплывалі на фармаванне тамтэйшага жыццёвага ладу. У Воліне знайшлі шмат доказаў прысутнасці скандынаваў – не толькі купцоў і рамеснікаў, але і ваяроў. Як гандлёвы цэнтр Паўночнай Еўропы ён адыгрываў велізарную ролю ў паўстанні дзяржавы першых Пястаў. Цытаваныя меркаванні даследнікаў і вобразы нязвыклых знаходак чаргуюцца з віртуальнымі рэканструкцыямі Волінскага комплексу, у якіх гледачам дэманструюцца яго найважнейшыя часткі ды аб’екты. Карціну дапаўняюць сцэны з жыцця старажытнага гораду, у якіх узялі ўдзел сотні аматараў даўніны з Польшчы ды іншых краінаў.
рэж. Здзіслаў Цозац (Zdzisław Cozac), 2013 г. , Польшча
21:15
Госці чацвёртага выдання Belsat Music Live Naviband. Вядоўца Міра Шульц закране ў размове з Арцёмам Лук’яненкам і Ксюшай Жук тэмы, нашмат важнейшыя і цікавейшыя за Еўрабачанне. Як музыкам удаецца гарманічна пачувацца і ў афіцыйным і ў незалежным медыяполі? Ці важна ім, для каго выступаць, і ад якіх канцэртаў яны адмовяцца? У прыватным блоку размова пойдзе пра дачыненні Арцёма і Ксюшы каханне сілкуе творчасць ці наадварот? Хто з іх дамінуе ў жыцці, а хто на сцэне? Naviband поўным складам сыграюць некалькі сваіх гітоў і зусім новую песню, якая ўвойдзе ў будучы альбом.
21:55
Кабета падае на разжэнства тры гады запар, але законны муж разыходзіцца не згодны. Ягоная халодная непахіснасць, рашучасць жонкі да апошняга змагацца за сваю свабоду і неадназначная роля суддзяў – усё гэта разам стварае працэдуру, у якой трагедыя супернічае з адкрытым абсурдам.
рэж. Раніт Элькабэц (Ronit Elkabetz), Шлёмі Элькабэц (Shlomi Elkabetz), 2014 г. , Францыя
У галоўных ролях: Раніт Элькабэц (Ronit Elkabetz), Сімон Абкар’ян (Simon Abkarian), Мэнашэ Ной (Menashe Noy), Сасон Ґабай (Sasson Gabai).
23:50
Пракурор і ягоны калега камісар расследуюць незвычайныя справы, раз за разам пераконваючыся, што праўда зусім не заўжды відавочная адразу. Фон і сцэна крымінальных загадак – Варшава ды сучаснае сталічнае жыццё.
рэж. Катажына Даміняк (Katarzyna Dominiak), Яцэк Філіпяк (Jacek Filipiak), Мацей Пепшыца (Maciej Pieprzyca), Мар’я Скапска (Maria Skapska), Якуб Велецкі (Jakub Wielecki), 2015 г. , Польшча
У ролях: Яцэк Коман (Jacek Koman), Войцех Зеліньскі (Wojciech Zieliński), Дарота Коляк (Dorota Kolak), Маґдалена Турчэневіч (Magdalena Turczeniewicz), Маґдалена Целецка (Magdalena Cielecka) і інш.
00:50
рэж. Вера Глаголева, 2012 г., Расея
У ролях: Аляксандр Балуеў, Наталля Кудрашова, Юлія Мельнікава і інш.
Дзеянне адбываецца 8-9 мая 1945 года на невялікай паўночнай выспе, дзе жывуць пяць маладых жанчын, пяцёра дзяцей і дэмабілізаваны з фронту капітан Карп Нічыпарук. Жанчыны і Карп працуюць у рыбасаўхозе – вяляць рыбу для адпраўкі на фронт. Адзіны чалавек, які злучае востраў з вялікай зямлёй – стары Міхалыч, які прыплывае на лодцы па рыбу. Высвятляецца, што маладыя маці сасланыя на астравок з акупаваных фашыстамі тэрыторый, а іх дзеці народжаныя ад немцаў. Гераіні карціны жывуць у радасным чаканні прабачэння: вайна скончылася, і маці ўпэўненыя, што іх і дзяцей адпусцяць дадому. Але ў дзень Вялікай Перамогі на востраў прыбывае маёр НКВД Максім Прохараў, якому загадана ў самы кароткі тэрмін расфармаваць працоўнае паселішча. Маёр павінен арганізаваць адпраўку жанчын у лагеры, а дзяцей ворагаў – у дзіцячыя дамы.
02:15
Глядзі таксама
Каментары