Schedule of day 2017/01/28


07:55
Спачатку драўляна – земляныя, потым мураваныя замкі Наваградку дрэнна вывучаныя гісторыкамі, бо амаль не захаваліся пісьмовыя крыніцы. А яны мелі слаўную гісторыю – баранілі першую сталіцу ВКЛ ад крыжакоў, татараў і маскавітаў! Асобная рэч – кансервацыя сённяшніх замкавых рэштак, пра якую шмат было гаворана, але амаль нічога не зроблена.
08:10
Першыя тры гады незалежнасці вызначаліся радасным парывам аднаўляць сваю дзяржаву, культуру ды мову, збіраць і вяртаць беларушчыну, традыцыі, будаваць дэмакратычную дзяржаву. Нацыя пачала кансалідоўвацца дзеля гэтых высокіх мэтаў. 25 сакавіка 1993 г. упершыню ўрачыста адзначылі Дзень Волі. Да і пасля 1993 – га 25 сакавіка святкавалі нелегальна, пераважна пад міліцэйскімі дручкамі. У ліпені 1993 – га адбыўся Першы зезд беларусаў свету, які выказаўся за паяднанне беларускае нацыі ды кансалідацыю беларусаў дзеля нацыянальна – дзяржаўнага будаўніцтва і росквіту культуры. Паралельна ішло змаганне са старою камуністычнаю наменклатурай: ладзіліся антыкамуністычныя мітынгі, маршы, пікеты, шэсці на Курапаты. Палітычным і культурніцкім цэнтрам беларускага нацыянальна – дэмакратычнага руху з канца 1992 г. была сядзіба БНФ на вуліцы Варвашэні. Сведкі – Уладзімір Колас, Мікалай Пінігін, Радзім Гарэцкі.
11:55
Міхал Клеафас Агінскі – творца, які належыць некалькім народам адначасова. Аўтар славутага паланэзу, які нашчадкі назвалі “Развітанне з Радзімай”. Якую яшчэ музычную спадчыну пакінуў наш знаны суайчыннік? Як кампазітар аматар здолеў паланіць сваймі мелодыямі ўвесь свет? У чым, апроч музыкі, адзначыўся Агінскі? Пра гэта вядоўцам Алесі Літвіноўскай і Глебу Лабадзенку распавядае вядомы музыка – фагатыст, дырыжор, даследчык асобы Агінскага Аляксей Фралоў.
12:15
Новыя патрабаванні дзяржавы: праверце, ці маеце вы цяпер права на пенсію? Садавіна ды гародніна з парніка: ці можна зарабіць на іх узімку? ЖЭС налічвае касмічныя сумы: як дамагчыся пераразліку?
12:40
Тэма лідара антысавецкага супраціву Міхала Вітушкі, узнятая рэдактарам “Нашай Нівы” Андрэем Дыньком колькі месяцаў таму, не сціхае дасюль. У часе Другое сусветнае вайны, акрамя ўласна беларускіх вайсковых фармаванняў, Міхал Вітушка служыў і намеснікам начальніка менскай паліцыі, а таму, паводле крытыкаў ягонай асобы, не мог не ведаць пра масавыя забойствы мірнага насельніцтва. Між тым ведаць пра злачынства не азначае браць у ім беспасярэдні ўдзел, цвердзяць апаненты і падкрэсліваюць: аніякіх дакументаў, якія пацвярджалі б датычнасць Міхала Вітушкі да знішчэння цывільнага насельніцтва, усцяж не выяўлена. Затое вядомыя іншыя факты, якія характарызуюць Вітушку як адданага беларускай справе дзеяча Дык хто ён, Міхал Вітушка, для нас, беларусаў?
13:45
рэж. Цырыл Тушы (Kiryl Tuschi), 2011 г., Нямеччына
Фільм апавядае пра неверагодны ўзлёт і драматычныя калізіі чалавека, які здолеў да сарака гадоў стаць мільярдэрам, узначаліць сусветнавядомую звышпрыбытковую кампанію. Гэта дакументальны фільм пра колішняга найбагацейшага чалавека Расеі – уладальніка нафтавай кампаніі «ЮКОС» Міхаіла Хадаркоўскага. Хто ён? Паспяховы бізнесмен? Улюбёнец фартуны, які чымсьці яе раззлаваў? Пра Міхаіла Хадаркоўскага гавораць ягоныя родныя, калегі, палітыкі, журналісты і ён сам у лістах з турмы і інтэрв’ю з лавы падсудных.
17:45
Пракурор і ягоны калега камісар расследуюць незвычайныя справы, раз за разам пераконваючыся, што праўда зусім не заўжды відавочная адразу. Фон і сцэна крымінальных загадак – Варшава ды сучаснае сталічнае жыццё.
рэж. Катажына Даміняк (Katarzyna Dominiak), Яцэк Філіпяк (Jacek Filipiak), Мацей Пепшыца (Maciej Pieprzyca), Мар’я Скапска (Maria Skapska), Якуб Велецкі (Jakub Wielecki), 2015 г. , Польшча
У ролях: Яцэк Коман (Jacek Koman), Войцех Зеліньскі (Wojciech Zieliński), Дарота Коляк (Dorota Kolak), Маґдалена Турчэневіч (Magdalena Turczeniewicz), Маґдалена Целецка (Magdalena Cielecka) і інш.
18:30
У Фінляндыі з 1990 – х гг. будуюць першае на нашай планеце сталае сховішча ядравых адкідаў “Онкала”. У 2020 г. яно ўступіць у эксплуатацыю і пачне прымаць адпрацаванае ядравае паліва з фінскіх атамных электрастанцыяў, якое будзе захоўвацца ў тунэлях, прабітых у скале на глыбіні прыблізна 500 метраў. Сховішча будзе закансерваванае і ўваход запячатаюць. Яно мусіць праслужыць сто тысяч гадоў – тэрмін, цягам якога ўзровень радыяцыі адкідаў знізіцца да бяспечнага ўзроўню. Стужка складаецца з дакументальных здымкаў усярэдзіне збудавання, а таксама з інтэрв’ю з кіраўнікамі атамнай прамысловасці Фінляндыі, экспертамі ў ядравай бяспецы. Адное з асноўных пытанняў, што ўздымаюцца ў фільме, – ці варта перадаваць будучым пакаленням інфармацыю пра сховішча, і калі так – то ў якім выглядзе? Як даць зразумець будучым людзям, што там смяротная небяспека?
рэж. Майкл Мэдсэн (Michael Madsen), 2010 г. , Данія – Швецыя – Фінляндыя
20:30
Госці чацвёртага выдання Belsat Music Live Naviband. Вядоўца Міра Шульц закране ў размове з Арцёмам Лук’яненкам і Ксюшай Жук тэмы, нашмат важнейшыя і цікавейшыя за Еўрабачанне. Як музыкам удаецца гарманічна пачувацца і ў афіцыйным і ў незалежным медыяполі? Ці важна ім, для каго выступаць, і ад якіх канцэртаў яны адмовяцца? У прыватным блоку размова пойдзе пра дачыненні Арцёма і Ксюшы каханне сілкуе творчасць ці наадварот? Хто з іх дамінуе ў жыцці, а хто на сцэне? Naviband поўным складам сыграюць некалькі сваіх гітоў і зусім новую песню, якая ўвойдзе ў будучы альбом.
21:15
У незалежных і не ангажаваных медыяэкспертаў не выклікае сумневу, што змест, скіраванасць, формы ды кірункі дзейнасці расейскіх медыяў можна вызначыць толькі гэткім чынам: інфармацыйная агрэсія ў дачыненні насельніцтва постсавецкіх краінаў, найбольш важны складнік гібрыдных войнаў, што плануюцца і здзяйсняюцца на нашых вачах. Сацыёлагі дакладна выявілі наступствы расейскай інфармацыйнай агрэсіі ў дачыненні беларусаў: амаль 65 % насельніцтва краіны падтрымліваюць уварванне ва Украіну і захоп Крыму. Тым жа часам значная частка гэтых людзей далучае сябе да нейкай славянскай еднасці і “русского мира”. Пытанне паўстае рубам: ці не ёсць гэта выклік нашай інфармацыйнай (а разам з тым і грамадскай) бяспецы? Што рабіць дзеля абароны інфармацыйнае прасторы Беларусі? Ці магчыма гэта ўвогуле?
22:00
рэж. Стывэн Соўдэрбэрг (Steven Soderbergh), 2000 г., ЗША
На мяжы Мексікі і Злучаных Штатаў два наркакартэлі вядуць вайну за каналы пастаўкі наркотыкаў у ЗША. Паліцыя таксама ўцягнутая ў гэтую вайну. Суддзю Роберта Ўэйкфілда прызначаюць старшынёй Нацыянальнага наркакантролю ЗША. Ён самааддана ўступае ў барацьбу з наркадылерамі. Аднак яму даводзіцца змагацца з наркотыкамі і ў сваёй сям’і. Паліцыі ўдаецца затрымаць важнага сведку, але яшчэ трэба яго ахаваць для судовага працэсу.
01:20
рэж. Анджэй Цэліньскі (Andrzej Celiński), 2014 г. , Польшча
Фільм вяртае гледачоў у часы Другое сусветнае вайны і апавядае пра лёс габрэйскіх артыстаў, якія трапілі ў нацысцкія канцлагеры ды гета. Некаторых схапілі, каб кінуць за краты, са здымачнай пляцоўкі, са сцэны кабарэ ды музычнага салону. Знакамітых музыкаў, спевакоў, актораў, комікаў змусілі прайсці прыніжэнні ў нечалавечых умовах існавання, але яны намагаліся не толькі выжыць самі, але і падтрымаць дух калегам у няшчасці.
03:30
Глядзі таксама
Каментары