Schedule of day 2017/01/24


07:55
Новыя патрабаванні дзяржавы: праверце, ці маеце вы цяпер права на пенсію? Садавіна ды гародніна з парніка: ці можна зарабіць на іх узімку? ЖЭС налічвае касмічныя сумы: як дамагчыся пераразліку?
10:15
Спачатку драўляна – земляныя потым мураваныя замкі Наваградка дрэнна вывучаныя гісторыкамі, бо амаль не захавалася пісьмовых крыніц. А яны мелі слаўную гісторыю! Баранілі першую сталіцу ВКЛ ак крыжакоў татараў і маскавітаў. Асобная справа кансервацыя сённяшніх замкавых руінаў, пра якую шмат было гаворана, але амаль нічога не зроблена.
12:00
рэж. Аляксандр Лапо, 2016 г. , Беларусь
84 – гадовы Уладзімір Зіўлікаў і ягоны сын Валянцін з Дрыбіншчыны робяць валёнкі. Некалькі стагоддзяў таму іхныя продкі, каб захаваць сакрэты мастацтва выраблення валёнак, прыдумалі адмысловую гаворку – катрушніцкі лемезень, ці гэтак званую прафесійную гаворку рамеснікаў, якія вырабляюць валёнкі. Гэтае рамесніцтва і мова старанна культывавалася і перадаваліся з пакалення ў пакаленне, але ў XXI ст. неабходнасць далейшага захоўвання гэтых ведаў ужо знікла, таму апошнія карыстальнікі патаемнай гаворкі гатовыя падзяліцца сакрэтамі сваіх продкаў. Нашыя героі жывуць у вёсцы Пакуцце, былым і цяперашнім рамесным цэнтры катрушніцтва. У вёсцы ёсць некалькі дзясяткаў людзей, якія, нягледзячы на навакольны заняпад і шматлікія закінутыя хаціны, не страчваюць запалу да жыцця. Зіма традыцыйна запавольвае рух жыцця мясцовых жыхароў – гэта значыць, настае час для старых рамёстваў, сярод якіх важнае месца займае вырабленне валёнак. Фільм знаёміць гледачоў не толькі з сакрэтамі гэтага рамяства і амаль страчанаю ўнікальнаю гаворкай, але і паказвае зімовае жыццё беларускай вёскі.
13:25
Новыя патрабаванні дзяржавы: праверце, ці маеце вы цяпер права на пенсію? Садавіна ды гародніна з парніка: ці можна зарабіць на іх узімку? ЖЭС налічвае касмічныя сумы: як дамагчыся пераразліку?
15:45
Спачатку драўляна – земляныя потым мураваныя замкі Наваградка дрэнна вывучаныя гісторыкамі, бо амаль не захавалася пісьмовых крыніц. А яны мелі слаўную гісторыю! Баранілі першую сталіцу ВКЛ ак крыжакоў татараў і маскавітаў. Асобная справа кансервацыя сённяшніх замкавых руінаў, пра якую шмат было гаворана, але амаль нічога не зроблена.
16:25
рэж. Мар’ян Кіс (Marian Kiss), 2008 г. , Польшча – Нямеччына
Апошнія героі эпохі сацыялізму – лётчыкі – касманаўты СССР і яго саюзнікаў – былі сынамі пастухоў, трактарыстаў, шаўцоў. Блізкія да “простага люду”, дужыя, прамяністыя маладыя людзі за адную ноч ператвараліся ва ўлюбёнцаў мас. Вярнуўшыся з арбіты, яны атрымалі ўсе магчымыя пры сацыялізме прывілеі, але пасля ліквідацыі “жалезнае заслоны” такжа раптоўна зніклі з публічнае прасторы, як і з’явіліся. Усё, што дагэтуль звязвалася з сацыялістычным ладам, было пастаўлена пад сумнеў, у тым ліку і касмічныя дасягненні ды іхная роля заваёўнікаў космасу. Распачатая ў 1978 г. праграма “Інтэркосмас” мела на мэце прыхаваць расколіны сацыялістычнага братэрства, якія рабіліся ўсё больш заўважнымі. Праз 30 гадоў пасля таго, як “чырвоныя спэйсмэны” адзін па адным пачалі здабываць космас, яны апавядаюць, як склаўся іхны лёс пасля падзення камунізму. Нягледзячы на супольнае касмічнае мінулае, гісторыі герояў розняцца як дзень і ноч…
17:20
Мінае святочны перыяд, калі дзеці вераць у цуд, чакаюць падарунка пад ялінку. Але калі паглядзець на гісторыю Людскіх справаў мінулага года, то часта дзецям і сапраўды патрэбны цуд. Калі перастануць кпіць і здзеквацца. Дарослыя цёці і дзядзі дазволяць маме забраць цябе да дому, а навакольнае атачэнне дапаможа сабраць грошы, каб направіць памылкі дарослых.
Але чаму летась найменш праглядаў Людскіх справаў датычала праграмаў менавіта пра праблемы дзяцей? Гледачоў больш цікавіць гвалт датычна дарослых, такіх як і мы. Ці карупцыя сярод чыноўнікаў – якія зажраліся ў параўнанню з намі. Між тым дзеці і ёсць наш адбітак, у які грамадства проста баіцца зазіраць.
Людскія справы паспрабавалi зрабіць свята для дзетак, якія па той ці іншай прычыне трапілі ў бяду. Пра гэта рэпартаж.
Госці ў студыі лідар МГА “Разуменне” Андрэй Маханько і праваабронца ГА “Рэгіён 119” Алена Красоўская.
19:00
Ці магчыма жыць актыўна і годна, будучы на пенсіі ў Беларусі? Ці ёсць у нас школы залатога веку? І да якога ўзросту можна заставацца жвавым і маладым не толькі душой? Дзе знайсці матывацыю і сілы жыць далей? Ці ёсць у Беларусі сапрыўды крутыя пенсіянеры? І як яны жывуць? Госць “Прывату” – вядомы эканаміст Леанід Заіка, які ў сталым узросце сам гадуе малога сына і выкладае ва ўніверсітэце.
21:25
рэж. Бажыдар Паёнк (Bożydar Pająk), 2015 г. , Польшча
Стужка апавядае пра ўкраінскіх дзяцей, бацькі якіх загінулі або пацярпелі пры падзеях на Еўрамайдане ці падчас змагання з прарасейскімі баевікамі ў зоне АТА.
22:05
Другая сусветная вайна ў Еўропе набліжалася да канца, саюзныя войскі пачалі наступ на Берлін. У іх шэрагах былі жаўнеры – кінааператары. Кадры, зробленыя вайсковымі кінагрупамі ў вызваленых канцлагерах, узрушылі свет. Праз 70 гадоў даследнікі ўзнавілі страчаны фільм, стораны на падставе хранікальных стужак у 1945 – ым Сідні Бэрнстэйнам і Элфрэдам Гітчкокам.
рэж. Андрэ Сінгер (Andre Singer), 2014 г. , Вялікая Брытанія
23:25
Кожны, хто наведвае Чачэнію, – у шоку: яе сталіца, Грозны, якую ў 2003 г. ЮНЭСКО прызнала найбольш разбураным горадам на планеце, сёння нагадвае Дубай. Візітоўка Грознага – найвялікшая ў Еўропе мячэць на фоне шкляных хмарачосаў. І ўсё дзякуючы таму, што Масква дае Чачэніі мільярдныя субсідыі ды падтрымлівае «мірапамазанага» Пуціным Рамзана Кадырава, які кіруе жалезнаю рукою. У абмен мае спакой і адданага саюзніка. «Калі трэба памерці за Расею, то мы гатовыя», – запэўнівае Кадыраў. Пра выхад са складу Расеі, за што Чачэнія змагалася ў 1990-ыя гады, нават няма мовы. Чачэнія – гэта дзяржава ў дзяржаве: тут пануюць ўласныя правілы, якія ўсталёўвае асабіста Рамзан. Яму дазваляецца незраўнёна больш за іншых лідараў рэгіёнаў. Нават парушаць канстытуцыю…
01:40
Глядзі таксама
Каментары