Schedule of day 2017/01/23


08:20
Мінае святочны перыяд, калі дзеці вераць у цуд, чакаюць падарунка пад ялінку. Але калі паглядзець на гісторыю Людскіх справаў мінулага года, то часта дзецям і сапраўды патрэбны цуд. Калі перастануць кпіць і здзеквацца. Дарослыя цёці і дзядзі дазволяць маме забраць цябе да дому, а навакольнае атачэнне дапаможа сабраць грошы, каб направіць памылкі дарослых.
Але чаму летась найменш праглядаў Людскіх справаў датычала праграмаў менавіта пра праблемы дзяцей? Гледачоў больш цікавіць гвалт датычна дарослых, такіх як і мы. Ці карупцыя сярод чыноўнікаў – якія зажраліся ў параўнанню з намі. Між тым дзеці і ёсць наш адбітак, у які грамадства проста баіцца зазіраць.
Людскія справы паспрабавалi зрабіць свята для дзетак, якія па той ці іншай прычыне трапілі ў бяду. Пра гэта рэпартаж.
Госці ў студыі лідар МГА “Разуменне” Андрэй Маханько і праваабронца ГА “Рэгіён 119” Алена Красоўская.
10:35
Остраў – Ледніцкі – важнае месца ў сярэднявечнай гісторыі Польшчы. У час росквіту першай пісьмова згаданай дзяржавы палянаў там месцілася рэзідэнцыя князя Мешкі І, а пазней – караля Баляслава Храбрага. Стужка прэзентуе вынікі шматгадовых даследаванняў археолагаў і навукоўцаў ды набліжае час, калі першыя польскія ўладары будавалі моцную дзяржаву. Дзякуючы інсцэнізацыі ды кампютарнай графіцы мы можам зазірнуць у свет не толькі легендарных пачынальнікаў польскае дзяржаўнасці, але і звычайных рамеснікаў ды гандляроў, успамін пра якіх загінуў у бурлівых дзеях гісторыі.
рэж. Здзіслаў Цозац (Zdzisław Cozac), 2012 г. , Польшча
11:20
Выкліканы авантурысцкай унутранай ды вонкавай палітыкаю пуцінскага рэжыму эканамічны крызіс у Расеі паставіў на мяжу выжывання і беларускую эканоміку. Што перашкаджае беларускай энергетыцы рухацца наперад? Ці ёсць альтэрнатывы курсу, які вядзе нас да новых экалагічных катастрофаў?
12:05
рэж. Мар’ян Кіс (Marian Kiss), 2008 г. , Польшча – Нямеччына
Апошнія героі эпохі сацыялізму – лётчыкі – касманаўты СССР і яго саюзнікаў – былі сынамі пастухоў, трактарыстаў, шаўцоў. Блізкія да “простага люду”, дужыя, прамяністыя маладыя людзі за адную ноч ператвараліся ва ўлюбёнцаў мас. Вярнуўшыся з арбіты, яны атрымалі ўсе магчымыя пры сацыялізме прывілеі, але пасля ліквідацыі “жалезнае заслоны” такжа раптоўна зніклі з публічнае прасторы, як і з’явіліся. Усё, што дагэтуль звязвалася з сацыялістычным ладам, было пастаўлена пад сумнеў, у тым ліку і касмічныя дасягненні ды іхная роля заваёўнікаў космасу. Распачатая ў 1978 г. праграма “Інтэркосмас” мела на мэце прыхаваць расколіны сацыялістычнага братэрства, якія рабіліся ўсё больш заўважнымі. Праз 30 гадоў пасля таго, як “чырвоныя спэйсмэны” адзін па адным пачалі здабываць космас, яны апавядаюць, як склаўся іхны лёс пасля падзення камунізму. Нягледзячы на супольнае касмічнае мінулае, гісторыі герояў розняцца як дзень і ноч…
13:10
Малады парыжанін чым далей, тым болей заблытваецца ў сваім жыцці, але пры гэтым імкнецца надалей дапамагаць блізкім і чужым людзям упарадкоўваць іхныя ўласныя жыцці. Аднак дапамагчы ім ён здольны не болей, чымся самому сабе. Дзяўчына і сябры ўсё больш адварочваюцца ад маладзёна – акурат у гэты момант яго пачынае пераследаваць невядомы бадзяга, які выпадкова заўважыў хлопца ў натоўпе.
рэж. Патрыс Шэро (Patrice Chreau), 2009 г. , Францыя
14:55
рэж. Ёанна Фрыдрых (Joanna Frydrych), 2012 г, Польшча
У гэтым кранальным фільме прадстаўленая гісторыя жанчыны Катажыны Расіцка Ячыньскай (Katarzyna Rosicka Jaczyńska), якая пакутуе на складанае захворванне – бакавы аміятрафічны склероз. Фільм дакументуе падрыхтоўку да канцэрту “Вызваліць матылька”, за атрыманыя сродкі з якога Кася хоча паехаць у Індыю, каб там прайсці курс лячэння. Гераіня фільму апавядае свету, як бізнэс – лэдзі, уладальніца мадэльнага агенцтва прыняла немач свайго цела. Атрафія цягліц прыводзіць да смерці праз два – чатыры гады, а яна жыве ўжо дванаццаць. Захворванне пазбаўляе сваю ахвяру магчымасці якога – колечы руху, а яна ўвесь час надзвычай актыўная. Кася не можа вымавіць ніводнага слова, але напісала кнігу, якая стала гітом. Як яна ўсё гэта рабіць?
15:40

2016 г. , Беларусь, Украіна

Біяграфічны фільм памяці беларуса Міхаіла Жызнеўскага, кавалера Ордэна Нябеснай сотні, трэцяй ахвяры сутыкненняў на Майдане.

16:15
Можна бясконца казаць пра шчаслівае і бясхмарнае дзяцінства, захапляцца дзіцячаю наіўнасцю, спрачацца аб правільным выхаванні… Усе гэтыя тэорыі, аднак, разбіваюцца ўшчэнт, калі ідзецца пра тых, для каго дзяцінства ўжо ніколі не стане шчаслівым успамінам…
17:40
На мяжы 1980 – 90 – х гг. – у яшчэ савецкай Беларусі – пачалі гуртавацца беларускія афіцэры: яны марылі пра самастойнае беларускае войска ў самастойнай беларускай дзяржаве. У жніўні 1991 – га адбыўся арганізацыйны сход Беларускага згуртавання вайскоўцаў. Неўзабаве БЗВ падало ў Вярхоўны Савет законапраект пра ўтварэнне беларускага войска. Калі яго стварылі – узніклі іншыя праблемы… Згуртаванне стала першай арганізацыяй, якую пасля атрымання незалежнасці забаранілі – па зладжаным маршы незалежнасці ў 1993 г.: некалькі тысяч вайскоўцаў 25 сакавіка прайшліся галоўным праспектам Менску. Сведкі – былы старшыня БЗВ Мікола Статкевіч, ягоны паплечнік Алесь Станкевіч, Вінцук Вячорка.
19:00
Новыя патрабаванні дзяржавы: праверце, ці маеце вы цяпер права на пенсію? Садавіна ды гародніна з парніка: ці можна зарабіць на іх узімку? ЖЭС налічвае касмічныя сумы: як дамагчыся пераразліку?
21:25
Спачатку драўляна – земляныя потым мураваныя замкі Наваградка дрэнна вывучаныя гісторыкамі, бо амаль не захавалася пісьмовых крыніц. А яны мелі слаўную гісторыю! Баранілі першую сталіцу ВКЛ ак крыжакоў татараў і маскавітаў. Асобная справа кансервацыя сённяшніх замкавых руінаў, пра якую шмат было гаворана, але амаль нічога не зроблена.
21:55
Малады парыжанін чым далей, тым болей заблытваецца ў сваім жыцці, але пры гэтым імкнецца надалей дапамагаць блізкім і чужым людзям упарадкоўваць іхныя ўласныя жыцці. Аднак дапамагчы ім ён здольны не болей, чымся самому сабе. Дзяўчына і сябры ўсё больш адварочваюцца ад маладзёна – акурат у гэты момант яго пачынае пераследаваць невядомы бадзяга, які выпадкова заўважыў хлопца ў натоўпе.
рэж. Патрыс Шэро (Patrice Chreau), 2009 г. , Францыя
01:05
Глядзі таксама
Каментары