Schedule of day 2017/01/22


11:05
Эпідэмія ўшчыльнення… Жыхары мікрараёну Чыжоўка выйшлі на абарону свайго двара.
Створаны прэцэдэнт… Суд стаў на бок адміністратара інтэрнэт – суполкі, а не міліцыянтаў.
Невылечная хвароба Мінакі распавялі, як змагацца з хабарніцтвам.
Актыўны плоціць двойчы… Пенсіянеры з Бабруйску сплачваюць штрафы за акцыю, але чыноўнікам гэтага замала.
Капітальныя наступствы… Менская пенсіянерка праз рамонт дому паўгода жыве без выгодаў.
11:25
Выкліканы авантурысцкай унутранай ды вонкавай палітыкаю пуцінскага рэжыму эканамічны крызіс у Расеі паставіў на мяжу выжывання і беларускую эканоміку. Што перашкаджае беларускай энергетыцы рухацца наперад? Ці ёсць альтэрнатывы курсу, які вядзе нас да новых экалагічных катастрофаў?
12:10
Мінае святочны перыяд, калі дзеці вераць у цуд, чакаюць падарунка пад ялінку. Але калі паглядзець на гісторыю Людскіх справаў мінулага года, то часта дзецям і сапраўды патрэбны цуд. Калі перастануць кпіць і здзеквацца. Дарослыя цёці і дзядзі дазволяць маме забраць цябе да дому, а навакольнае атачэнне дапаможа сабраць грошы, каб направіць памылкі дарослых.
Але чаму летась найменш праглядаў Людскіх справаў датычала праграмаў менавіта пра праблемы дзяцей? Гледачоў больш цікавіць гвалт датычна дарослых, такіх як і мы. Ці карупцыя сярод чыноўнікаў – якія зажраліся ў параўнанню з намі. Між тым дзеці і ёсць наш адбітак, у які грамадства проста баіцца зазіраць.
Людскія справы паспрабавалi зрабіць свята для дзетак, якія па той ці іншай прычыне трапілі ў бяду. Пра гэта рэпартаж.
Госці ў студыі лідар МГА “Разуменне” Андрэй Маханько і праваабронца ГА “Рэгіён 119” Алена Красоўская.
12:45
У Менску на плошчы Незалежнасці ў 1991 г. адбыўся самы магутны ў гісторыі Беларусі выступ працаўнікоў у абарону свайго сацыяльна – эканамічнага стану. Страйк, у якім узялі ўдзел сотні тысяч менскіх работнікаў, перарос у агульнанацыянальны, які доўжыўся некалькі дзён. Лідары руху лічаць той страйк перамогаю: кампартыя Беларусі гэтак ніколі і не паднялася пасля гэтага… А неўзабаве жыхары Воршы заблакавалі чыгуначны вузел на знак пратэсту супраць пагаршэння свайго эканамічнага стану… Сведкі – тагачасныя лідары руху работнікаў Сяргей Антончык (Менск) і Віктар Андрэеў (Ворша).
13:00
Бадай, кожны ў Беларусі мае родзіча ці сябра, які хварэе на цукровы дыябет. Многія ўпадаюць у дэпрэсію і зацыкліваюцца на хваробе, лічаць такі дыягназ смяротным выракам, які азначае адсутнасць дзяцей, пакуты і хуткі сыход. А хтосьці будуе кар’еру, заводзіць сем’і і падарожнічае, цэнячы кожны момант. Колькі каштуе дыябетыкам добрае самаадчуванне і лекі? Ці магчыма жыць паўнавартасна пры гэткім дыягназе? Ці існуе прафілактыка хваробы? Пра міфы і рэальнасць дыябетыкаў на асабістым прыкладзе распавядае госця “Прывату”, медыя – экспертка Яніна Мельнікава, якая больш за 15 гадоў хварэе на дыябет і гадуе маленькую дачку, аб’ездзіўшы палову Еўропы.
13:25
Госці трэцяга выдання Belsat Music Live гурт Дай дарогу! з Берасця. Гранічна шчыры Юры Стыльскі распавядзе Міры Шульц пра тое, як адкрыў для сябе беларускую мову, ці свабоднае ягонае сэрца ды як выжыць творцу за кошт сваёй творчасці. У жывым сэце прагучыць першая беларускамоўная песня гурта за 16 гадоў існавання, а таксама самыя забойныя песні з новага альбому.
13:55
Можна бясконца казаць пра шчаслівае і бясхмарнае дзяцінства, захапляцца дзіцячаю наіўнасцю, спрачацца аб правільным выхаванні… Усе гэтыя тэорыі, аднак, разбіваюцца ўшчэнт, калі ідзецца пра тых, для каго дзяцінства ўжо ніколі не стане шчаслівым успамінам…
16:10
рэж. Робэрт Рэдфард (Robert Redford), 2000 г. , ЗША
Ветэран І сусветнае вайны Рэнулф Джуну калісьці быў найлепшым гульцом у гольф у Саване, што ў штаце Джорджыя, але цяпер ён проста расчараваны ўва ўсім п’яніца. Неспадзявана ў жыцці Рэнулфа з’яўляецца загадкавы Бэґер Вэнс, які адкрывае старому сакрэты праўдзівага майстэрства гульні. Цяпер Джуну гатовы да вялікага спаборніцтва
18:45
Міхал Клеафас Агінскі – – творца, які належыць некалькім народам адначасова. Аўтар славутага паланэзу, які нашчадкі назвалі “Равітанне з Радзімай”. Якую яшчэ музычную спадчыну пакінуў наш знаны суайчыннік? Як кампазітар – аматар здолеў паланіць сваімі мелодыямі ўвесь свет? У чым, апроч музыкі, адзначыўся Агінскі? Пра гэта вядоўцам Алесі Літвіноўскай і Глебу Лабадзенку распавядае вядомы музыка – фагатыст, дырыжор, даследчык асобы Агінскага Аляксей Фралоў.
19:30

2016 г. , Беларусь, Украіна

Біяграфічны фільм памяці беларуса Міхаіла Жызнеўскага, кавалера Ордэна Нябеснай сотні, трэцяй ахвяры сутыкненняў на Майдане.

20:10
Остраў – Ледніцкі – важнае месца ў сярэднявечнай гісторыі Польшчы. У час росквіту першай пісьмова згаданай дзяржавы палянаў там месцілася рэзідэнцыя князя Мешкі І, а пазней – караля Баляслава Храбрага. Стужка прэзентуе вынікі шматгадовых даследаванняў археолагаў і навукоўцаў ды набліжае час, калі першыя польскія ўладары будавалі моцную дзяржаву. Дзякуючы інсцэнізацыі ды кампютарнай графіцы мы можам зазірнуць у свет не толькі легендарных пачынальнікаў польскае дзяржаўнасці, але і звычайных рамеснікаў ды гандляроў, успамін пра якіх загінуў у бурлівых дзеях гісторыі.
рэж. Здзіслаў Цозац (Zdzisław Cozac), 2012 г. , Польшча
21:15
Госці трэцяга выдання Belsat Music Live гурт Дай дарогу! з Берасця. Гранічна шчыры Юры Стыльскі распавядзе Міры Шульц пра тое, як адкрыў для сябе беларускую мову, ці свабоднае ягонае сэрца ды як выжыць творцу за кошт сваёй творчасці. У жывым сэце прагучыць першая беларускамоўная песня гурта за 16 гадоў існавання, а таксама самыя забойныя песні з новага альбому.
21:55
Малады парыжанін чым далей, тым болей заблытваецца ў сваім жыцці, але пры гэтым імкнецца надалей дапамагаць блізкім і чужым людзям упарадкоўваць іхныя ўласныя жыцці. Аднак дапамагчы ім ён здольны не болей, чымся самому сабе. Дзяўчына і сябры ўсё больш адварочваюцца ад маладзёна – акурат у гэты момант яго пачынае пераследаваць невядомы бадзяга, які выпадкова заўважыў хлопца ў натоўпе.
рэж. Патрыс Шэро (Patrice Chreau), 2009 г. , Францыя
00:25
рэж. Анджэй Цэліньскі (Andrzej Celiński), 2014 г. , Польшча
Фільм вяртае гледачоў у часы Другое сусветнае вайны і апавядае пра лёс габрэйскіх артыстаў, якія трапілі ў нацысцкія канцлагеры ды гета. Некаторых схапілі, каб кінуць за краты, са здымачнай пляцоўкі, са сцэны кабарэ ды музычнага салону. Знакамітых музыкаў, спевакоў, актораў, комікаў змусілі прайсці прыніжэнні ў нечалавечых умовах існавання, але яны намагаліся не толькі выжыць самі, але і падтрымаць дух калегам у няшчасці.
02:00
Глядзі таксама
Каментары