Schedule of day 2017/01/21


08:10
На мяжы 1980 – 90 – х гг. – у яшчэ савецкай Беларусі – пачалі гуртавацца беларускія афіцэры: яны марылі пра самастойнае беларускае войска ў самастойнай беларускай дзяржаве. У жніўні 1991 – га адбыўся арганізацыйны сход Беларускага згуртавання вайскоўцаў. Неўзабаве БЗВ падало ў Вярхоўны Савет законапраект пра ўтварэнне беларускага войска. Калі яго стварылі – узніклі іншыя праблемы… Згуртаванне стала першай арганізацыяй, якую пасля атрымання незалежнасці забаранілі – па зладжаным маршы незалежнасці ў 1993 г.: некалькі тысяч вайскоўцаў 25 сакавіка прайшліся галоўным праспектам Менску. Сведкі – былы старшыня БЗВ Мікола Статкевіч, ягоны паплечнік Алесь Станкевіч, Вінцук Вячорка.
11:50
Яшчэ пры жыцці шмат хто называў Генадзя Бураўкіна народным паэтам Беларусі, хоць афіцыйна гэтак і не атрымаў гэтага звання. Паэт, апошняе жаданне якога было патрымаць у руках кнігу вершаў – і патрымаў за тры дні да смерці. Кіраўнік, які 12 гадоў узначальваў “Белтэлерадыёкампанію” – і, кажуць, лепшага не было ні да, ні пасля. Чараўнік, які напісаў “Калыханку”, ужо 30 гадоў любімую некалькімі пакаленнямі беларусаў. Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка прыйшлі ў кватэру Генадзя Бураўкіна, каб згадаць выбітнага творцу разам з ягонай удавой спадарыняй Юліяй ды слынным літаратуразнаўцам Сяргеем Шапранам.
12:30
Шматдзетныя сем’ і: ці працуе для іх айчынная сaцыяльная палітыка? Жаночы бізнес: якія справы распачынаюць прадстаўніцы слабага полу? Фатограф не задавальняе кліента: што рабіць і як праўды шукаць?
12:50
На мяжы 1980 – 90 – х гг. – у яшчэ савецкай Беларусі – пачалі гуртавацца беларускія афіцэры: яны марылі пра самастойнае беларускае войска ў самастойнай беларускай дзяржаве. У жніўні 1991 – га адбыўся арганізацыйны сход Беларускага згуртавання вайскоўцаў. Неўзабаве БЗВ падало ў Вярхоўны Савет законапраект пра ўтварэнне беларускага войска. Калі яго стварылі – узніклі іншыя праблемы… Згуртаванне стала першай арганізацыяй, якую пасля атрымання незалежнасці забаранілі – па зладжаным маршы незалежнасці ў 1993 г.: некалькі тысяч вайскоўцаў 25 сакавіка прайшліся галоўным праспектам Менску. Сведкі – былы старшыня БЗВ Мікола Статкевіч, ягоны паплечнік Алесь Станкевіч, Вінцук Вячорка.
14:15
рэж. Мар’ян Кіс (Marian Kiss), 2008 г. , Польшча – Нямеччына
Апошнія героі эпохі сацыялізму – лётчыкі – касманаўты СССР і яго саюзнікаў – былі сынамі пастухоў, трактарыстаў, шаўцоў. Блізкія да “простага люду”, дужыя, прамяністыя маладыя людзі за адную ноч ператвараліся ва ўлюбёнцаў мас. Вярнуўшыся з арбіты, яны атрымалі ўсе магчымыя пры сацыялізме прывілеі, але пасля ліквідацыі “жалезнае заслоны” такжа раптоўна зніклі з публічнае прасторы, як і з’явіліся. Усё, што дагэтуль звязвалася з сацыялістычным ладам, было пастаўлена пад сумнеў, у тым ліку і касмічныя дасягненні ды іхная роля заваёўнікаў космасу. Распачатая ў 1978 г. праграма “Інтэркосмас” мела на мэце прыхаваць расколіны сацыялістычнага братэрства, якія рабіліся ўсё больш заўважнымі. Праз 30 гадоў пасля таго, як “чырвоныя спэйсмэны” адзін па адным пачалі здабываць космас, яны апавядаюць, як склаўся іхны лёс пасля падзення камунізму. Нягледзячы на супольнае касмічнае мінулае, гісторыі герояў розняцца як дзень і ноч…
16:35
Ёсць меркаванне, што былых наркаманаў не існуе. Дактары могуць зняць фізічны аспект залежнасці, але ўва ўсім астатнім медыцына і сучасная псіхалогія бяссільныя. Залежнасць працягвае жыць у розуме, яна можа заснуць на час, але потым у любы момант вярнуцца зноў. Аляксандр Авяр’янаў, былы гулец моладзевай зборнай СССР па баскетболе, цягам больш як 13 гадоў ужываў цяжкія наркотыкі. Але ўжо больш за 10 гадоў жыве без іх. 43 – гадовы спадар Авяр’янаў сцвярджае, што цалкам вызваліўся ад залежнасці і нават адчувае, што ніколі да наркотыкаў не дакранецца. Сёння ён дапамагае іншым выбрацца з наркатычнае пасткі, распрацаваўшы альтэрнатыўны метад і нават цэлую праграму рэабілітацыі алкаголікаў ды наркаманаў. Дзякуючы гэтаму і канкрэтным станоўчым вынікам дзейнасці руху “Права на жыццё” сёння ў Беларусі адкрытыя 22 рэабілітацыйныя цэнтры.
рэж. Сяргей Гараеўскі, 2016 г. , Беларусь
18:30
Можна бясконца казаць пра шчаслівае і бясхмарнае дзяцінства, захапляцца дзіцячаю наіўнасцю, спрачацца аб правільным выхаванні… Усе гэтыя тэорыі, аднак, разбіваюцца ўшчэнт, калі ідзецца пра тых, для каго дзяцінства ўжо ніколі не стане шчаслівым успамінам…
20:30
Госці трэцяга выдання Belsat Music Live гурт Дай дарогу! з Берасця. Гранічна шчыры Юры Стыльскі распавядзе Міры Шульц пра тое, як адкрыў для сябе беларускую мову, ці свабоднае ягонае сэрца ды як выжыць творцу за кошт сваёй творчасці. У жывым сэце прагучыць першая беларускамоўная песня гурта за 16 гадоў існавання, а таксама самыя забойныя песні з новага альбому.
21:15
Выкліканы авантурысцкай унутранай ды вонкавай палітыкаю пуцінскага рэжыму эканамічны крызіс у Расеі паставіў на мяжу выжывання і беларускую эканоміку. Што перашкаджае беларускай энергетыцы рухацца наперад? Ці ёсць альтэрнатывы курсу, які вядзе нас да новых экалагічных катастрофаў?
22:00
рэж. Робэрт Рэдфард (Robert Redford), 2000 г. , ЗША
Ветэран І сусветнае вайны Рэнулф Джуну калісьці быў найлепшым гульцом у гольф у Саване, што ў штаце Джорджыя, але цяпер ён проста расчараваны ўва ўсім п’яніца. Неспадзявана ў жыцці Рэнулфа з’яўляецца загадкавы Бэґер Вэнс, які адкрывае старому сакрэты праўдзівага майстэрства гульні. Цяпер Джуну гатовы да вялікага спаборніцтва
01:00
Цяжка паверыць, але людзі забіваюць суайчыннікаў, каб прадаць іхныя органы, апраўдваючы гэта тым, што ў забітых іншая вера і перакананні. І ўсё гэта робіцца пры патаемнай згодзе прадстаўнікоў ураду. Фільм даводзіць, што такое адбываецца ў сучасным Кітаі, і хоць афіцыйныя ўлады КНР усё адмаўляюць, сведчанні ахвяраў ды расследаванні журналістаў набліжаюць сусветную супольнасць да неймавернай, жахлівай праўды.
рэж. Кен Стоўн (Ken Stone) і Айрын Сілбэр (Irene Silber), 2015 г. , Вялікая Брытанія – ЗША
02:35
Глядзі таксама
Каментары