Schedule of day 2017/01/19


07:55
Эпідэмія ўшчыльнення… Жыхары мікрараёну Чыжоўка выйшлі на абарону свайго двара.
Створаны прэцэдэнт… Суд стаў на бок адміністратара інтэрнэт – суполкі, а не міліцыянтаў.
Невылечная хвароба Мінакі распавялі, як змагацца з хабарніцтвам.
Актыўны плоціць двойчы… Пенсіянеры з Бабруйску сплачваюць штрафы за акцыю, але чыноўнікам гэтага замала.
Капітальныя наступствы… Менская пенсіянерка праз рамонт дому паўгода жыве без выгодаў.
10:50
рэж. Джойс Чопра (Joyce Chopra), 2001 г. , Аўстралія – Канада – ЗША
У ролях: Попі Мантґомэры (Poppy Montgomery), Патрыша Рычардсан (Patricia Richardson), Патрык Дэмпсі (Patrick Dempsey), Ўоліс Шон (Wallace Shawn), Ґрыфін Дан (Griffin Dunne), Тайтус Ўэлівэр (Titus Welliver), Эрык Баґасьян (Eric Bogosian), Ніклас Лэндж (Niklaus Lange), Рычард Роксбурґ (Richard Roxburgh), Джэнсэн Эклз (Jensen Ackles), Скай МакКоўл Бартусяк (Skye McCole Bartusiak).У Нормы Джын Бэйкер было цяжкае дзяцінства: яна не ведала свайго бацькі, хаця заўсёды хацела яго знайсці, а падлеткам фактычна страціла маці. У юнацтве дзяўчыну аддалі замуж. Жыццё Нормы было поўнае нечаканых узлётаў і падзенняў, але ж яна змагла зрабіць сапраўды фантастычную кар’еру – ад невядомай мадэлі да мегазоркі – Мэрылін Манро.

13:15
Эпідэмія ўшчыльнення… Жыхары мікрараёну Чыжоўка выйшлі на абарону свайго двара.
Створаны прэцэдэнт… Суд стаў на бок адміністратара інтэрнэт – суполкі, а не міліцыянтаў.
Невылечная хвароба Мінакі распавялі, як змагацца з хабарніцтвам.
Актыўны плоціць двойчы… Пенсіянеры з Бабруйску сплачваюць штрафы за акцыю, але чыноўнікам гэтага замала.
Капітальныя наступствы… Менская пенсіянерка праз рамонт дому паўгода жыве без выгодаў.
16:10
Бадай, кожны ў Беларусі мае родзіча ці сябра, які хварэе на цукровы дыябет. Многія ўпадаюць у дэпрэсію і зацыкліваюцца на хваробе, лічаць такі дыягназ смяротным выракам, які азначае адсутнасць дзяцей, пакуты і хуткі сыход. А хтосьці будуе кар’еру, заводзіць сем’і і падарожнічае, цэнячы кожны момант. Колькі каштуе дыябетыкам добрае самаадчуванне і лекі? Ці магчыма жыць паўнавартасна пры гэткім дыягназе? Ці існуе прафілактыка хваробы? Пра міфы і рэальнасць дыябетыкаў на асабістым прыкладзе распавядае госця “Прывату”, медыя – экспертка Яніна Мельнікава, якая больш за 15 гадоў хварэе на дыябет і гадуе маленькую дачку, аб’ездзіўшы палову Еўропы.
17:25
У праграме высмейваецца мана ўладаў Беларусі, “рыял – палітыка” лідараў Еўразвязу ды агрэсіўнасць “паўсталых з каленяў” расейскіх уладаў.
18:55
Мінае святочны перыяд, калі дзеці вераць у цуд, чакаюць падарунка пад ялінку. Але калі паглядзець на гісторыю Людскіх справаў мінулага года, то часта дзецям і сапраўды патрэбны цуд. Калі перастануць кпіць і здзеквацца. Дарослыя цёці і дзядзі дазволяць маме забраць цябе да дому, а навакольнае атачэнне дапаможа сабраць грошы, каб направіць памылкі дарослых.
Але чаму летась найменш праглядаў Людскіх справаў датычала праграмаў менавіта пра праблемы дзяцей? Гледачоў больш цікавіць гвалт датычна дарослых, такіх як і мы. Ці карупцыя сярод чыноўнікаў – якія зажраліся ў параўнанню з намі. Між тым дзеці і ёсць наш адбітак, у які грамадства проста баіцца зазіраць.
Людскія справы паспрабавалi зрабіць свята для дзетак, якія па той ці іншай прычыне трапілі ў бяду. Пра гэта рэпартаж.
Госці ў студыі лідар МГА “Разуменне” Андрэй Маханько і праваабронца ГА “Рэгіён 119” Алена Красоўская.
22:35
рэж. Даґ Фраер (Dag Freyer), 2012 г. , Нямеччына
Смерць Гіта Лэджэра выклікала шок: 28 – гадовы актор шмат і паспяхова здымаўся, аднак не рабіў уражання асобы, якае жыве на мяжы сваіх магчымасцяў. Здаецца, ён быў далёкі і ад Джэймза Дына, і ад Рывэра Фінікса – культавых актораў мінулых гадоў, якія загінулі на самым узлёце. Гіт Лэджэр абяцаў больш, чымся паспеў выканаць. Спекуляцыі вакол гібелі актора растуць, як снежны ком. Можа, гэта пачатак адной легенды, а можа, толькі канец аднаго жыцця, якое пачалося ў аўстралійскім горадзе Пэрт. Ягонае цела знайшла хатняя прыслуга. Нежывы, Гіт Лэджэр ляжаў на падлозе спачывальні ў нью – ёркскай кватэры. Сярод магчымых прычынаў смерці называюць перадазаванне наркотыкамі, самагубства, непрадбачанае ўздзеянне лекавых прэпаратаў на фоне лёгачнай інфекцыі. Паводле адных, у спачывальні знайшлі згорнутую ў трубачку доларавую банкноту, як гэта прынята ў тых, хто прымае какаін. Іншыя адзначаюць, што актор ужо год не прымаў ніякіх наркотыкаў і цураўся нават алкаголю…
00:55
Глядзі таксама
Каментары