Schedule of day 2017/01/18


07:50
Бадай, кожны ў Беларусі мае родзіча ці сябра, які хварэе на цукровы дыябет. Многія ўпадаюць у дэпрэсію і зацыкліваюцца на хваробе, лічаць такі дыягназ смяротным выракам, які азначае адсутнасць дзяцей, пакуты і хуткі сыход. А хтосьці будуе кар’еру, заводзіць сем’і і падарожнічае, цэнячы кожны момант. Колькі каштуе дыябетыкам добрае самаадчуванне і лекі? Ці магчыма жыць паўнавартасна пры гэткім дыягназе? Ці існуе прафілактыка хваробы? Пра міфы і рэальнасць дыябетыкаў на асабістым прыкладзе распавядае госця “Прывату”, медыя – экспертка Яніна Мельнікава, якая больш за 15 гадоў хварэе на дыябет і гадуе маленькую дачку, аб’ездзіўшы палову Еўропы.
10:15
Віктар Ерафееў – расейскі пісьменнік і дысідэнт, асоба, якая змагаецца за перамены ў Расеі. Ён любіць сваю краіну і хоча, каб Расея зрабілася больш талерантная ды адкрытая. Дзесяцігоддзямі Віктар Ерафееў крытыкуе ўладу і расейскіх палітыкаў. За савецкім часам у яго былі праблемы з уладамі, але ён не паддаўся – сваёй творчасцю ён хоча пераканаць маладых расейцаў, каб яны крытычна зірнулі на наваколле і прынялі ўдзел у пераменах да лепшага. Стужка паказвае прычыны пераменаў у Расеі пасля 2011 г. і дапамагае лепш іх зразумець. Стракатае жыццё Віктара Ерафеева няспынна здзіўляе, пачынаючы з дзяцінства ў сямі прывілеяваных дыпламатаў, ажно да непажаданага ў краіне дысідэнта. Захапляльны фільм – падарожжа па сучаснай Расеі.
11:30
Сталы стэрэатып: пераўтварэнню беларусаў у свядомую еўрапейскага кшталту нацыю перашкаджае драконавая палітыка ўладаў у дачыненні незалежных медыяў. Маўляў, прыйшла б да нас свабода інфармацыі – і адразу ўсе б ачунялі. Але аб’ектыўныя сацыялагічныя даследаванні яскрава паказваюць, што агульная карціна больш сумная. Бальшыні насельніцтва краіны ўласцівая трывалая абыякавасць да актуальнай, сацыяльна значнай інфармацыі. Больш за тое, частка людзей самастойна генеруе стэрэатыпы савецкага кшталту, што з гатовасцю падхопліваюцца дзяржаўнымі медыямі. Тэхнічныя паказнікі імклівага распаўсюду сучасных інфармацыйных тэхналогіяў у Беларусі не мусяць увесці ў падман, бо толькі больш выразна выяўляюць спажывецкі характар звяртання насельніцтва да лічбавага тэлебачання, рэсурсаў сеціва і сацыяльных сетак. Паспрабуйма высветліць, наколькі сур’ёзна гэтая праблема ўплывае на тэмпы сацыяльных працэсаў. І калі так, то што з гэтым рабіць і як?
13:05
Бадай, кожны ў Беларусі мае родзіча ці сябра, які хварэе на цукровы дыябет. Многія ўпадаюць у дэпрэсію і зацыкліваюцца на хваробе, лічаць такі дыягназ смяротным выракам, які азначае адсутнасць дзяцей, пакуты і хуткі сыход. А хтосьці будуе кар’еру, заводзіць сем’і і падарожнічае, цэнячы кожны момант. Колькі каштуе дыябетыкам добрае самаадчуванне і лекі? Ці магчыма жыць паўнавартасна пры гэткім дыягназе? Ці існуе прафілактыка хваробы? Пра міфы і рэальнасць дыябетыкаў на асабістым прыкладзе распавядае госця “Прывату”, медыя – экспертка Яніна Мельнікава, якая больш за 15 гадоў хварэе на дыябет і гадуе маленькую дачку, аб’ездзіўшы палову Еўропы.
15:30
Ёсць меркаванне, што былых наркаманаў не існуе. Дактары могуць зняць фізічны аспект залежнасці, але ўва ўсім астатнім медыцына і сучасная псіхалогія бяссільныя. Залежнасць працягвае жыць у розуме, яна можа заснуць на час, але потым у любы момант вярнуцца зноў. Аляксандр Авяр’янаў, былы гулец моладзевай зборнай СССР па баскетболе, цягам больш як 13 гадоў ужываў цяжкія наркотыкі. Але ўжо больш за 10 гадоў жыве без іх. 43 – гадовы спадар Авяр’янаў сцвярджае, што цалкам вызваліўся ад залежнасці і нават адчувае, што ніколі да наркотыкаў не дакранецца. Сёння ён дапамагае іншым выбрацца з наркатычнае пасткі, распрацаваўшы альтэрнатыўны метад і нават цэлую праграму рэабілітацыі алкаголікаў ды наркаманаў. Дзякуючы гэтаму і канкрэтным станоўчым вынікам дзейнасці руху “Права на жыццё” сёння ў Беларусі адкрытыя 22 рэабілітацыйныя цэнтры.
рэж. Сяргей Гараеўскі, 2016 г. , Беларусь
16:15
рэж. Марыяна Каат (Marianna Kaat), 2011 г., Эстонія
Дакументальны фільм распавядае аб унікальнай сям’і, якая жыве ў мястэчку Снежнае Данецкай вобласці на Украіне. Унук калісьці магутнага дырэктара «Химмаша» пятнаццацігадовы Юра Сіканаў, каб пракарміць не толькі сясцёр, але і маці з айчымам, здабывае вугаль у нелегальнай шахце–копанцы. Кранальная гісторыя пра выжыванне дзяцей ва ўмовах поўнай абыякавасці дарослага свету.
17:10
Сталы стэрэатып: пераўтварэнню беларусаў у свядомую еўрапейскага кшталту нацыю перашкаджае драконавая палітыка ўладаў у дачыненні незалежных медыяў. Маўляў, прыйшла б да нас свабода інфармацыі – і адразу ўсе б ачунялі. Але аб’ектыўныя сацыялагічныя даследаванні яскрава паказваюць, што агульная карціна больш сумная. Бальшыні насельніцтва краіны ўласцівая трывалая абыякавасць да актуальнай, сацыяльна значнай інфармацыі. Больш за тое, частка людзей самастойна генеруе стэрэатыпы савецкага кшталту, што з гатовасцю падхопліваюцца дзяржаўнымі медыямі. Тэхнічныя паказнікі імклівага распаўсюду сучасных інфармацыйных тэхналогіяў у Беларусі не мусяць увесці ў падман, бо толькі больш выразна выяўляюць спажывецкі характар звяртання насельніцтва да лічбавага тэлебачання, рэсурсаў сеціва і сацыяльных сетак. Паспрабуйма высветліць, наколькі сур’ёзна гэтая праблема ўплывае на тэмпы сацыяльных працэсаў. І калі так, то што з гэтым рабіць і як?
19:00
Эпідэмія ўшчыльнення… Жыхары мікрараёну Чыжоўка выйшлі на абарону свайго двара.
Створаны прэцэдэнт… Суд стаў на бок адміністратара інтэрнэт – суполкі, а не міліцыянтаў.
Невылечная хвароба Мінакі распавялі, як змагацца з хабарніцтвам.
Актыўны плоціць двойчы… Пенсіянеры з Бабруйску сплачваюць штрафы за акцыю, але чыноўнікам гэтага замала.
Капітальныя наступствы… Менская пенсіянерка праз рамонт дому паўгода жыве без выгодаў.
21:25

Тэма лідара антысавецкага супраціву Міхала Вітушкі, узнятая рэдактарам «Нашай Нівы» Андрэем Дыньком колькі месяцаў таму, не сціхае дасюль. У часе Другое сусветнае вайны, акрамя ўласна беларускіх вайсковых фармаванняў, Міхал Вітушка служыў і намеснікам начальніка менскай паліцыі, а таму, паводле крытыкаў ягонай асобы, не мог не ведаць пра масавыя забойствы мірнага насельніцтва. Між тым ведаць пра злачынства не азначае браць у ім беспасярэдні ўдзел, цвердзяць апаненты і падкрэсліваюць: аніякіх дакументаў, якія пацвярджалі б датычнасць Міхала Вітушкі да знішчэння цывільнага насельніцтва, усцяж не выяўлена. Затое вядомыя іншыя факты, якія характарызуюць Вітушку як адданага беларускай справе дзеяча… Дык хто ён, Міхал Вітушка, для нас, беларусаў?

22:00
рэж. Джойс Чопра (Joyce Chopra), 2001 г. , Аўстралія – Канада – ЗША
У ролях: Попі Мантґомэры (Poppy Montgomery), Патрыша Рычардсан (Patricia Richardson), Патрык Дэмпсі (Patrick Dempsey), Ўоліс Шон (Wallace Shawn), Ґрыфін Дан (Griffin Dunne), Тайтус Ўэлівэр (Titus Welliver), Эрык Баґасьян (Eric Bogosian), Ніклас Лэндж (Niklaus Lange), Рычард Роксбурґ (Richard Roxburgh), Джэнсэн Эклз (Jensen Ackles), Скай МакКоўл Бартусяк (Skye McCole Bartusiak).У Нормы Джын Бэйкер было цяжкае дзяцінства: яна не ведала свайго бацькі, хаця заўсёды хацела яго знайсці, а падлеткам фактычна страціла маці. У юнацтве дзяўчыну аддалі замуж. Жыццё Нормы было поўнае нечаканых узлётаў і падзенняў, але ж яна змагла зрабіць сапраўды фантастычную кар’еру – ад невядомай мадэлі да мегазоркі – Мэрылін Манро.
00:50
Глядзі таксама
Каментары