Schedule of day 2017/01/15


09:35
У Менску на плошчы Незалежнасці ў 1991 г. адбыўся самы магутны ў гісторыі Беларусі выступ працаўнікоў у абарону свайго сацыяльна – эканамічнага стану. Страйк, у якім узялі ўдзел сотні тысяч менскіх работнікаў, перарос у агульнанацыянальны, які доўжыўся некалькі дзён. Лідары руху лічаць той страйк перамогаю: кампартыя Беларусі гэтак ніколі і не паднялася пасля гэтага… А неўзабаве жыхары Воршы заблакавалі чыгуначны вузел на знак пратэсту супраць пагаршэння свайго эканамічнага стану… Сведкі – тагачасныя лідары руху работнікаў Сяргей Антончык (Менск) і Віктар Андрэеў (Ворша).
11:10
Трапіла пад пенсійную рэформу: пакуль гадавала дзяцей і даглядала маці, не напрацавала на страхавы стаж. Лепш падстрахавацца: у рубрыцы ‘Ведай свае правы!’ – пра пенсійны ўзрост, страхавы стаж ды іншае. Вялікая прастора для рэформаў: мінакі распавялі, чаго чакаюць ад зменаў. Дваравыя абаронцы: жыхары Мазыра актыўна супрацьстаяць ушчыльненню. Аблуда мінулага жыцця: мянчанка не можа дамагчыся, каб ейнага былога мужа прызналі памерлым.
11:35
Сталы стэрэатып: пераўтварэнню беларусаў у свядомую еўрапейскага кшталту нацыю перашкаджае драконавая палітыка ўладаў у дачыненні незалежных медыяў. Маўляў, прыйшла б да нас свабода інфармацыі – і адразу ўсе б ачунялі. Але аб’ектыўныя сацыялагічныя даследаванні яскрава паказваюць, што агульная карціна больш сумная. Бальшыні насельніцтва краіны ўласцівая трывалая абыякавасць да актуальнай, сацыяльна значнай інфармацыі. Больш за тое, частка людзей самастойна генеруе стэрэатыпы савецкага кшталту, што з гатовасцю падхопліваюцца дзяржаўнымі медыямі. Тэхнічныя паказнікі імклівага распаўсюду сучасных інфармацыйных тэхналогіяў у Беларусі не мусяць увесці ў падман, бо толькі больш выразна выяўляюць спажывецкі характар звяртання насельніцтва да лічбавага тэлебачання, рэсурсаў сеціва і сацыяльных сетак. Паспрабуйма высветліць, наколькі сур’ёзна гэтая праблема ўплывае на тэмпы сацыяльных працэсаў. І калі так, то што з гэтым рабіць і як?
12:20
Як жывецца не такім у Беларусі? Ліліпуты – маленькія людзі з вялікім горам. Неталерантнасць нашага грамадства праяўляецца нават у стаўленні да людзей з фізічнымі асаблівасцямі, што не перашкаджаюць звычайна жыць і працаваць. У гэтым выпуску распавядаем пра тое, якія драмы маюць ліліпуты ў Беларусі з – за таго, што ад іх адварочваецца грамадства.
13:50
Аннэрс Эстэрґор (Anders Østergaard) і Эржэбэт Рац (Erzsbet Rcz), 2014 г. , Данія – Нямеччына – Вугоршчына
Восень народаў 1989 г. прывяла да знішчэння жалезнае заслоны, якая дзяліла Еўропу ад Шчэціна да Трыесту. Намінант прэміі “Оскар” Аннэрс Эстэрґор аналізуе змены ў Вугоршчыне, якія прывялі да падзення ладу, што панаваў у Еўропе пасля Другое сусветнае вайны. Фільм у арыгінальнай форме дазваляе вярнуцца ў памятны для Цэнтральнай і Усходняй Еўропы год падзення камунізму. Аўтары спалучылі ўнікальныя архіўныя матэрыялы з рэканструкцыяй рэальных дыялогаў.
15:40
Каралінэ і Шарлётэ фон Ленґефэльд, дзве сястры са збяднелага арыстакратычнага роду, у юнацтве далі адна адной зарок, што будуць дзяліць міжсобку ўсё, нават каханне. Калі Шарлётэ знаёміцца з маладым паэтам і драматургам Фрыдрыхам Шылерам, верная абяцанню, яна адразу знаёміць яго з сястрою, ужо замужняю і нешчаслівую ў шлюбе з разліку. Яны хочуць жыць утраіх, але калі даходзіць да ўвасаблення ідэі ў рэчаіснасць, крохкі любоўны трохкутнік пачынае развальвацца.
У ролях: Ганна Гэрцшпрунґ (Hannah Herzsprung), Флёр’ян Штэтэр (Florian Stetter), Гэнрыетэ Канфурыюс (Henriette Confurius), Кляўдыя Мэснэр (Claudia Messner), Рональд Цэрфэльд (Ronald Zehrfeld) і інш.
рэж. Домінік Ґраф (Dominik Graf), 2014 г. , Нямеччына
18:20
Яшчэ пры жыцці шмат хто называў Генадзя Бураўкіна народным паэтам Беларусі, хоць афіцыйна гэтак і не атрымаў гэтага звання. Паэт, апошняе жаданне якога было патрымаць у руках кнігу вершаў – і патрымаў за тры дні да смерці. Кіраўнік, які 12 гадоў узначальваў “Белтэлерадыёкампанію” – і, кажуць, лепшага не было ні да, ні пасля. Чараўнік, які напісаў “Калыханку”, ужо 30 гадоў любімую некалькімі пакаленнямі беларусаў. Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка прыйшлі ў кватэру Генадзя Бураўкіна, каб згадаць выбітнага творцу разам з ягонай удавой спадарыняй Юліяй ды слынным літаратуразнаўцам Сяргеем Шапранам.
18:45
У праграме высмейваецца мана ўладаў Беларусі, “рыял – палітыка” лідараў Еўразвязу ды агрэсіўнасць “паўсталых з каленяў” расейскіх уладаў.
19:10
На свеце яшчэ існуюць Богам забытыя месцы, дзе людзі жывуць у ізаляцыі, практычна не падтрымліваючы аніякіх кантактаў з вонкавым светам. Але ў Беларусі, інтэграванай у цывілізацыйныя працэсы, такіх месцаў практычна не засталося…
19:40
Віктар Ерафееў – расейскі пісьменнік і дысідэнт, асоба, якая змагаецца за перамены ў Расеі. Ён любіць сваю краіну і хоча, каб Расея зрабілася больш талерантная ды адкрытая. Дзесяцігоддзямі Віктар Ерафееў крытыкуе ўладу і расейскіх палітыкаў. За савецкім часам у яго былі праблемы з уладамі, але ён не паддаўся – сваёй творчасцю ён хоча пераканаць маладых расейцаў, каб яны крытычна зірнулі на наваколле і прынялі ўдзел у пераменах да лепшага. Стужка паказвае прычыны пераменаў у Расеі пасля 2011 г. і дапамагае лепш іх зразумець. Стракатае жыццё Віктара Ерафеева няспынна здзіўляе, пачынаючы з дзяцінства ў сямі прывілеяваных дыпламатаў, ажно да непажаданага ў краіне дысідэнта. Захапляльны фільм – падарожжа па сучаснай Расеі.
22:00
У дзяцінстве габрэйскага хлопчыка Дэні выгналі з рэлігійнае школы за “вальнадумства”. У 22 гады ён голіць галаву і робіцца скінхэдам. Цяпер Дэні – лідар неанацыстаў, гатовых забіваць на ягоны загад.
У ролях: Раян Ґозлінґ (Ryan Gosling), Ґэрэт Дылагант (Garret Dillahunt), Крыс Эйвэрс (Kris Eivers), Джоўэл Ґарлэнд (Joel Garland), Самэр Фінікс (Summer Phoenix) і інш.
рэж. Гэнры Бін (Henry Bean), 2001 г. , ЗША
00:40
Яны блукаюць па зямлі, рабуюць і забіваюць. Дзясяткі тысячаў людзей зрабіліся ахвярамі баевікоў “Ісламскае дзяржавы”. Самазваныя святыя ваяры цяпер кантралююць большую частку паўночнае Сірыі ды Іраку. Джыхадысты трымаюцца плану, які прыдумаў натхняльнік тэрору і галоўны стратэг “Ісламскае дзяржавы” Хаджы Бакр. План тэрору ўражвае. З дапамогаю сакрэтных дакументаў аўтары рэканструююць уздым пачварнай арганізацыі тэрору.
рэж. Пэтэр Гэль (Peter Hell) і Андрэас Люнзэр (Andreas Lünser), 2015 г. , Нямеччына
01:25
Глядзі таксама
Каментары