Schedule of day 2017/01/14


08:10
У Менску на плошчы Незалежнасці ў 1991 г. адбыўся самы магутны ў гісторыі Беларусі выступ працаўнікоў у абарону свайго сацыяльна – эканамічнага стану. Страйк, у якім узялі ўдзел сотні тысяч менскіх работнікаў, перарос у агульнанацыянальны, які доўжыўся некалькі дзён. Лідары руху лічаць той страйк перамогаю: кампартыя Беларусі гэтак ніколі і не паднялася пасля гэтага… А неўзабаве жыхары Воршы заблакавалі чыгуначны вузел на знак пратэсту супраць пагаршэння свайго эканамічнага стану… Сведкі – тагачасныя лідары руху работнікаў Сяргей Антончык (Менск) і Віктар Андрэеў (Ворша).
11:55
Што вязуць беларусы замежным сябрам? Магніцікі з зубрамі і бусламі, гарэлку, цукеркі. Мянчук Аляксей Каралёў пачаў выпускаць уласныя сувеніры “пра Беларусь”, каб змяніць гэтую панылую сітуацыю. Ягоны брэнд “Vitаem” зрабіўся папулярны і палюбіўся беларусам. Якіх сувеніраў бракавала нам раней? Што найчасцей набываюць? Якія сувеніры здзіўляюць уласна Аляксея? Пра гэта Аляксей Каралёў апавядае вядоўцам Алесі Літвіноўскай і Глебу Лабадзенку.
12:35
У Менску на плошчы Незалежнасці ў 1991 г. адбыўся самы магутны ў гісторыі Беларусі выступ працаўнікоў у абарону свайго сацыяльна – эканамічнага стану. Страйк, у якім узялі ўдзел сотні тысяч менскіх работнікаў, перарос у агульнанацыянальны, які доўжыўся некалькі дзён. Лідары руху лічаць той страйк перамогаю: кампартыя Беларусі гэтак ніколі і не паднялася пасля гэтага… А неўзабаве жыхары Воршы заблакавалі чыгуначны вузел на знак пратэсту супраць пагаршэння свайго эканамічнага стану… Сведкі – тагачасныя лідары руху работнікаў Сяргей Антончык (Менск) і Віктар Андрэеў (Ворша).
12:50
Новыя падаткі, кошты і тарыфы: чаго чакаць ад новага году? Старажытныя прафесіі і новыя тэхналогіі: як рамеснікі выкарыстоўваюць сацыяльныя сеткі ды сеціва? Зямля патрэбная дзяржаве, але на зямлі жывуць людзі: як менчукі бароняць сваё жытло?
13:15
Амаль 80 % жыхароў Беларусі жывуць па – за межамі менскай кальцавой, між тым асноўнае жыццё краіны сканцэнтраванае менавіта ў сталіцы. Тут традыцыйна большыя заробкі, лепшы выбар і якасць медычных ды іншых паслугаў, адукацыя, сюды ж ідзе і бальшыня інвестыцыяў, што трапляюць у Беларусь. Між тым, як вядома, Менск не гумовы, а таму сталічнае жыццё свеціць далёка не ўсім, пра што раз – пораз нагадваюць і ўлады. А таму не трапіць у лік дармаедаў у якім – небудзь мястэчку, дзе збанкрутаваў адзіны ў ваколіцах завод, альбо ў вёсцы, дзе ўшчэнт згібеў мясцовы калгас, ці дажыць да зноўку павышанага пенсійнага веку – заданне для рэгіяналаў куды больш складанае, чымся для жыхароў сталіцы. Акрамя сацыяльных і эканамічных, цяжка адстаяць свае грамадзянскія ды палітычныя правы ў правінцыі, дзе няма ані праваабаронцаў, ані незалежных журналістаў, якія б дапамаглі бараніцца ад чыноўніцкага і міліцэйскага сваволля.
14:25
рэж. Ўіл Гуд (Will Hood), Эдам Лэйвіс (Adam Lavis), 2011 г. , Брытанія – Нямеччына – Польшча
Гэтага вайскоўца не пераблытаеш ні з кім, бо ён мядзведзь. Войтэк прайшоў ІІ сусветную разам з польскай арміяй Андэрса. Гэты 200 – кілаграмовы воін змагаўся ў роце артылерыйскага забеспячэння, жаўнеры дзяліліся з ім півам і цыгарэтамі, а ён быў выдатным сябрам і “добрым салдатам”. Пасля дэмабілізацыі ў 1947 г. Войтэка аддалі ў Эдынбурґскі заапарк
18:50
Аннэрс Эстэрґор (Anders Østergaard) і Эржэбэт Рац (Erzsbet Rcz), 2014 г. , Данія – Нямеччына – Вугоршчына
Восень народаў 1989 г. прывяла да знішчэння жалезнае заслоны, якая дзяліла Еўропу ад Шчэціна да Трыесту. Намінант прэміі “Оскар” Аннэрс Эстэрґор аналізуе змены ў Вугоршчыне, якія прывялі да падзення ладу, што панаваў у Еўропе пасля Другое сусветнае вайны. Фільм у арыгінальнай форме дазваляе вярнуцца ў памятны для Цэнтральнай і Усходняй Еўропы год падзення камунізму. Аўтары спалучылі ўнікальныя архіўныя матэрыялы з рэканструкцыяй рэальных дыялогаў.
21:15
Сталы стэрэатып: пераўтварэнню беларусаў у свядомую еўрапейскага кшталту нацыю перашкаджае драконавая палітыка ўладаў у дачыненні незалежных медыяў. Маўляў, прыйшла б да нас свабода інфармацыі – і адразу ўсе б ачунялі. Але аб’ектыўныя сацыялагічныя даследаванні яскрава паказваюць, што агульная карціна больш сумная. Бальшыні насельніцтва краіны ўласцівая трывалая абыякавасць да актуальнай, сацыяльна значнай інфармацыі. Больш за тое, частка людзей самастойна генеруе стэрэатыпы савецкага кшталту, што з гатовасцю падхопліваюцца дзяржаўнымі медыямі. Тэхнічныя паказнікі імклівага распаўсюду сучасных інфармацыйных тэхналогіяў у Беларусі не мусяць увесці ў падман, бо толькі больш выразна выяўляюць спажывецкі характар звяртання насельніцтва да лічбавага тэлебачання, рэсурсаў сеціва і сацыяльных сетак. Паспрабуйма высветліць, наколькі сур’ёзна гэтая праблема ўплывае на тэмпы сацыяльных працэсаў. І калі так, то што з гэтым рабіць і як?
22:05
Каралінэ і Шарлётэ фон Ленґефэльд, дзве сястры са збяднелага арыстакратычнага роду, у юнацтве далі адна адной зарок, што будуць дзяліць міжсобку ўсё, нават каханне. Калі Шарлётэ знаёміцца з маладым паэтам і драматургам Фрыдрыхам Шылерам, верная абяцанню, яна адразу знаёміць яго з сястрою, ужо замужняю і нешчаслівую ў шлюбе з разліку. Яны хочуць жыць утраіх, але калі даходзіць да ўвасаблення ідэі ў рэчаіснасць, крохкі любоўны трохкутнік пачынае развальвацца.
У ролях: Ганна Гэрцшпрунґ (Hannah Herzsprung), Флёр’ян Штэтэр (Florian Stetter), Гэнрыетэ Канфурыюс (Henriette Confurius), Кляўдыя Мэснэр (Claudia Messner), Рональд Цэрфэльд (Ronald Zehrfeld) і інш.
рэж. Домінік Ґраф (Dominik Graf), 2014 г. , Нямеччына
01:15
рэж. Ўіл Гуд (Will Hood), Эдам Лэйвіс (Adam Lavis), 2011 г. , Брытанія – Нямеччына – Польшча
Гэтага вайскоўца не пераблытаеш ні з кім, бо ён мядзведзь. Войтэк прайшоў ІІ сусветную разам з польскай арміяй Андэрса. Гэты 200 – кілаграмовы воін змагаўся ў роце артылерыйскага забеспячэння, жаўнеры дзяліліся з ім півам і цыгарэтамі, а ён быў выдатным сябрам і “добрым салдатам”. Пасля дэмабілізацыі ў 1947 г. Войтэка аддалі ў Эдынбурґскі заапарк
02:50
Глядзі таксама
Каментары