Schedule of day 2017/01/12


07:55
Трапіла пад пенсійную рэформу: пакуль гадавала дзяцей і даглядала маці, не напрацавала на страхавы стаж. Лепш падстрахавацца: у рубрыцы ‘Ведай свае правы!’ – пра пенсійны ўзрост, страхавы стаж ды іншае. Вялікая прастора для рэформаў: мінакі распавялі, чаго чакаюць ад зменаў. Дваравыя абаронцы: жыхары Мазыра актыўна супрацьстаяць ушчыльненню. Аблуда мінулага жыцця: мянчанка не можа дамагчыся, каб ейнага былога мужа прызналі памерлым.
10:15
Амаль 80 % жыхароў Беларусі жывуць па – за межамі менскай кальцавой, між тым асноўнае жыццё краіны сканцэнтраванае менавіта ў сталіцы. Тут традыцыйна большыя заробкі, лепшы выбар і якасць медычных ды іншых паслугаў, адукацыя, сюды ж ідзе і бальшыня інвестыцыяў, што трапляюць у Беларусь. Між тым, як вядома, Менск не гумовы, а таму сталічнае жыццё свеціць далёка не ўсім, пра што раз – пораз нагадваюць і ўлады. А таму не трапіць у лік дармаедаў у якім – небудзь мястэчку, дзе збанкрутаваў адзіны ў ваколіцах завод, альбо ў вёсцы, дзе ўшчэнт згібеў мясцовы калгас, ці дажыць да зноўку павышанага пенсійнага веку – заданне для рэгіяналаў куды больш складанае, чымся для жыхароў сталіцы. Акрамя сацыяльных і эканамічных, цяжка адстаяць свае грамадзянскія ды палітычныя правы ў правінцыі, дзе няма ані праваабаронцаў, ані незалежных журналістаў, якія б дапамаглі бараніцца ад чыноўніцкага і міліцэйскага сваволля.
11:25
рэж. Джойс Чопра (Joyce Chopra), 2001 г. , Аўстралія – Канада – ЗША
У ролях: Попі Мантґомэры (Poppy Montgomery), Патрыша Рычардсан (Patricia Richardson), Патрык Дэмпсі (Patrick Dempsey), Ўоліс Шон (Wallace Shawn), Ґрыфін Дан (Griffin Dunne), Тайтус Ўэлівэр (Titus Welliver), Эрык Баґасьян (Eric Bogosian), Ніклас Лэндж (Niklaus Lange), Рычард Роксбурґ (Richard Roxburgh), Джэнсэн Эклз (Jensen Ackles), Скай МакКоўл Бартусяк (Skye McCole Bartusiak).

У Нормы Джын Бэйкер было цяжкае дзяцінства: яна не ведала свайго бацькі, хаця заўсёды хацела яго знайсці, а падлеткам фактычна страціла маці. У юнацтве дзяўчыну аддалі замуж. Жыццё Нормы было поўнае нечаканых узлётаў і падзенняў, але ж яна змагла зрабіць сапраўды фантастычную кар’еру – ад невядомай мадэлі да мегазоркі – Мэрылін Манро.

13:50
Трапіла пад пенсійную рэформу: пакуль гадавала дзяцей і даглядала маці, не напрацавала на страхавы стаж. Лепш падстрахавацца: у рубрыцы ‘Ведай свае правы!’ – пра пенсійны ўзрост, страхавы стаж ды іншае. Вялікая прастора для рэформаў: мінакі распавялі, чаго чакаюць ад зменаў. Дваравыя абаронцы: жыхары Мазыра актыўна супрацьстаяць ушчыльненню. Аблуда мінулага жыцця: мянчанка не можа дамагчыся, каб ейнага былога мужа прызналі памерлым.
18:55
Як жывецца не такім у Беларусі? Ліліпуты – маленькія людзі з вялікім горам. Неталерантнасць нашага грамадства праяўляецца нават у стаўленні да людзей з фізічнымі асаблівасцямі, што не перашкаджаюць звычайна жыць і працаваць. У гэтым выпуску распавядаем пра тое, якія драмы маюць ліліпуты ў Беларусі з – за таго, што ад іх адварочваецца грамадства.
22:35
Цыкл дакументальных фільмаў прысвечаны бурлівым жыццям зорак кіно, музыкі і моды, якія вельмі рана адышлі з гэтага свету пры трагічных абставінах. Былі іхныя смерці беспасярэднім вынікам яскравага ды неўтаймоўнага жыцця, ці гэтыя людзі сталіся ахвярамі ўласнага поспеху і славы? Серыя цыклу прысвечаная музыку Курту Кабэйну (1967 – 1994).
00:55
Глядзі таксама
Каментары