Schedule of day 2017/01/11


10:35
рэж. Эльвіра Невера і Пётр Расалоўскі (Elwira Niewiera і Piotr Rosołowski), 2014 г. , Польшча – Нямеччына
Оперная спявачка Наташа кідае сямю ў Расеі ды выпраўляецца да свайго каханага Рафаэля ў Абхазію…. Пакуль міністр спорту Рафаэль заняты арганізацыяй міжнароднага чэмпіянату па даміно, закліканы прыцягнуць увагу да маленькай горнай рэспублікі па грамадзянскай вайне і пазначыць яе на мапе свету, ягоная расейская жонка перажывае драматычныя моманты. Стужка – адзін з гітоў дакументальных фестываляў апошняга года паводле колькасці прызоў і паказаў.
11:50
26 красавіка 2016 г. споўніцца 30 гадоў, як выбухнуў рэактар Чарнобыльскай АЭС. Дата зусім не мемарыяльная – пра яе даводзіцца не толькі памятаць, але і штодня мець справу з праблемамі, узніклымі па аварыі. Удзельнікі дыскусіі – фізікі, эколагі, медыкі, былыя ліквідатары, сацыяльныя работнікі – павядуць размову пра тое, што высокія сучасныя тэхналогіі немагчыма зрэалізаваць у грамадствах з неразвязанымі сацыяльнымі праблемамі. АЭС і аўтарытарныя рэжымы – гэта несумяшчальна ды смяротна небяспечна як для цяперашняга, гэтак і для наступных пакаленняў.
16:15
У свой час шмат палякаў эмігравала ў Аргентыну, шукаючы працы. Цяпер у гэтай краіне вялікая польская дыяспара. Гэтак, у мясцовасці Асара (Azara), што ў правінцыі Місьёнэс (Misiones). Зaрганізаваць урокі роднай мовы для нашчадкаў колішніх польскіх эмігрантаў прыязджае настаўніца з Польшчы. Прыязджае яна на 2 гады, са сваёй сям’ёю. Старэйшы сын, Янэк, вучыцца ў аргентынскай школу, дзе знаёміцца з мясцовымі дзецьмі ды іхным жыццём. Шмат часу хлопчык праводзіць з сяброўкаю Марсіяй. Хоць той усяго 11 гадоў, яна змушаная працаваць. У яе сям’і не стае грошай, каб заплаціць за ваду і святло, таму дзяўчынка бярэцца за розную працу, часам нават непасільную. Думкі ў дзіцячай галаве засяроджваюцца на адзіным пытанні: дзе б яшчэ можна было зарабіць?
рэж. Войцех Старань (Wojciech Staroń), 2011 г. , Польшча
17:15
26 красавіка 2016 г. споўніцца 30 гадоў, як выбухнуў рэактар Чарнобыльскай АЭС. Дата зусім не мемарыяльная – пра яе даводзіцца не толькі памятаць, але і штодня мець справу з праблемамі, узніклымі па аварыі. Удзельнікі дыскусіі – фізікі, эколагі, медыкі, былыя ліквідатары, сацыяльныя работнікі – павядуць размову пра тое, што высокія сучасныя тэхналогіі немагчыма зрэалізаваць у грамадствах з неразвязанымі сацыяльнымі праблемамі. АЭС і аўтарытарныя рэжымы – гэта несумяшчальна ды смяротна небяспечна як для цяперашняга, гэтак і для наступных пакаленняў.
19:00
Трапіла пад пенсійную рэформу… Пакуль гадавала дзяцей і даглядала маці, не напрацавала на страхавы стаж.
Лепш падстрахавацца… У рубрыцы Ведай свае правы! пра пенсійны ўзрост, страхавы стаж ды іншае.
Вялікая прастора для рэформаў… Мінакі распавялі, чаго чакаюць ад зменаў.
Дваравыя абаронцы… Жыхары Мазыру актыўна супрацьстаяць ушчыльненню.
Аблуда мінулага жыцця… Жыхарка Менску не можа дамагчыся, каб ейнага былога мужа прызналі памерлым.
22:00
рэж. Джойс Чопра (Joyce Chopra), 2001 г. , Аўстралія – Канада – ЗША
У ролях: Попі Мантґомэры (Poppy Montgomery), Патрыша Рычардсан (Patricia Richardson), Патрык Дэмпсі (Patrick Dempsey), Ўоліс Шон (Wallace Shawn), Ґрыфін Дан (Griffin Dunne), Тайтус Ўэлівэр (Titus Welliver), Эрык Баґасьян (Eric Bogosian), Ніклас Лэндж (Niklaus Lange), Рычард Роксбурґ (Richard Roxburgh), Джэнсэн Эклз (Jensen Ackles), Скай МакКоўл Бартусяк (Skye McCole Bartusiak).

У Нормы Джын Бэйкер было цяжкае дзяцінства: яна не ведала свайго бацькі, хаця заўсёды хацела яго знайсці, а падлеткам фактычна страціла маці. У юнацтве дзяўчыну аддалі замуж. Жыццё Нормы было поўнае нечаканых узлётаў і падзенняў, але ж яна змагла зрабіць сапраўды фантастычную кар’еру – ад невядомай мадэлі да мегазоркі – Мэрылін Манро.

00:50
Глядзі таксама
Каментары