Schedule of day 2017/01/10


07:55
Новыя падаткі, кошты і тарыфы: чаго чакаць ад новага году? Старажытныя прафесіі і новыя тэхналогіі: як рамеснікі выкарыстоўваюць сацыяльныя сеткі ды сеціва? Зямля патрэбная дзяржаве, але на зямлі жывуць людзі: як менчукі бароняць сваё жытло?
13:00
Новыя падаткі, кошты і тарыфы: чаго чакаць ад новага году? Старажытныя прафесіі і новыя тэхналогіі: як рамеснікі выкарыстоўваюць сацыяльныя сеткі ды сеціва? Зямля патрэбная дзяржаве, але на зямлі жывуць людзі: як менчукі бароняць сваё жытло?
16:05
Што вязуць беларусы замежным сябрам? Магніцікі з зубрамі і бусламі, гарэлку, цукеркі. Мянчук Аляксей Каралёў пачаў выпускаць уласныя сувеніры “пра Беларусь”, каб змяніць гэтую панылую сітуацыю. Ягоны брэнд “Vitаem” зрабіўся папулярны і палюбіўся беларусам. Якіх сувеніраў бракавала нам раней? Што найчасцей набываюць? Якія сувеніры здзіўляюць уласна Аляксея? Пра гэта Аляксей Каралёў апавядае вядоўцам Алесі Літвіноўскай і Глебу Лабадзенку.
16:30
Аўтар фільму ладзіць эксперымент над сваім уласным жыццём: ён збірае ўсе свае рэчы ды змяшчае іх у сховішча. Паводле правілаў, ён можа вярнуць толькі адну рэч на дзень.
рэж. Пэтры Луўкайнэн (Petri Luukkainen), 2013 г. , Фінляндыя
17:25
Выглядае, гандаль алкаголю ў Беларусі абмяжуюць – чарговы раз. За гады незалежнасці ад алкаголю памерлі больш за 400 тысяч беларусаў! Адкуль узялася такая лічба? Нават паводле самых даступных статыстыкаў, беларусы стабільна трымаюцца ў рэйтынгу самых пітушчых нацыях свету. Хоць пробліскі надзеі ёсць. Дзяржава ж працягвае зарабляць на алкаголі, а мы – піць. Як жыць і не піць? Экспертавае меркаванне ў студыі – ад кіраўніка наркадыспансеру ў Навінках Уладзіміра Іванова ды аўтара Сіняй кнігі беларускага алкаголіка Анатоля Астапенкі.
21:45
рэж. Эльвіра Невера і Пётр Расалоўскі (Elwira Niewiera і Piotr Rosołowski), 2014 г. , Польшча – Нямеччына
Оперная спявачка Наташа кідае сямю ў Расеі ды выпраўляецца да свайго каханага Рафаэля ў Абхазію…. Пакуль міністр спорту Рафаэль заняты арганізацыяй міжнароднага чэмпіянату па даміно, закліканы прыцягнуць увагу да маленькай горнай рэспублікі па грамадзянскай вайне і пазначыць яе на мапе свету, ягоная расейская жонка перажывае драматычныя моманты. Стужка – адзін з гітоў дакументальных фестываляў апошняга года паводле колькасці прызоў і паказаў.
23:05
рэж. Айтар Арэгі (Aitor Arregi), Хасэ Мары Гаэнага (Jose Mari Goenaga), 2007 г. , Іспанія
У ролях: Рамон Агірэ (Ramón Agirre), Ралян Дзюма (Roland Dumas), Антоньё Марцін (Antonio Martn).
Такога чалавека штодня не спаткаеш: Люсьё Уртуб’я быў кантрабандыстам і дэзерцірам, рабаваў банкі, вырабляў фальшывыя грошы і дакументы. Гэты анархіст і рэвалюцыянер, якога шукала паліцыя не адной краіны, нічога не браў сабе, крадучы мільёны. Не забіваў, хоць і не верыў у Бога. Ратаваў тысячы людзей, не ведаючы іх асабіста. Просты муляр, ён абмінуў процьму пастак сістэмы і застаўся шмат для каго Робінам Гудам ХХ стагоддзя.
02:00
Глядзі таксама
Каментары