Schedule of day 2017/01/09


08:10
Выглядае, гандаль алкаголю ў Беларусі абмяжуюць – чарговы раз. За гады незалежнасці ад алкаголю памерлі больш за 400 тысяч беларусаў! Адкуль узялася такая лічба? Нават паводле самых даступных статыстыкаў, беларусы стабільна трымаюцца ў рэйтынгу самых пітушчых нацыях свету. Хоць пробліскі надзеі ёсць. Дзяржава ж працягвае зарабляць на алкаголі, а мы – піць. Як жыць і не піць? Экспертавае меркаванне ў студыі – ад кіраўніка наркадыспансеру ў Навінках Уладзіміра Іванова ды аўтара Сіняй кнігі беларускага алкаголіка Анатоля Астапенкі.
10:35
Аўтар фільму ладзіць эксперымент над сваім уласным жыццём: ён збірае ўсе свае рэчы ды змяшчае іх у сховішча. Паводле правілаў, ён можа вярнуць толькі адну рэч на дзень.
рэж. Пэтры Луўкайнэн (Petri Luukkainen), 2013 г. , Фінляндыя
11:30
26 красавіка 2016 г. споўніцца 30 гадоў, як выбухнуў рэактар Чарнобыльскай АЭС. Дата зусім не мемарыяльная – пра яе даводзіцца не толькі памятаць, але і штодня мець справу з праблемамі, узніклымі па аварыі. Удзельнікі дыскусіі – фізікі, эколагі, медыкі, былыя ліквідатары, сацыяльныя работнікі – павядуць размову пра тое, што высокія сучасныя тэхналогіі немагчыма зрэалізаваць у грамадствах з неразвязанымі сацыяльнымі праблемамі. АЭС і аўтарытарныя рэжымы – гэта несумяшчальна ды смяротна небяспечна як для цяперашняга, гэтак і для наступных пакаленняў.
12:15
Што вязуць беларусы замежным сябрам? Магніцікі з зубрамі і бусламі, гарэлку, цукеркі. Мянчук Аляксей Каралёў пачаў выпускаць уласныя сувеніры “пра Беларусь”, каб змяніць гэтую панылую сітуацыю. Ягоны брэнд “Vitаem” зрабіўся папулярны і палюбіўся беларусам. Якіх сувеніраў бракавала нам раней? Што найчасцей набываюць? Якія сувеніры здзіўляюць уласна Аляксея? Пра гэта Аляксей Каралёў апавядае вядоўцам Алесі Літвіноўскай і Глебу Лабадзенку.
12:35
рэж. Айтар Арэгі (Aitor Arregi), Хасэ Мары Гаэнага (Jose Mari Goenaga), 2007 г. , Іспанія
У ролях: Рамон Агірэ (Ramón Agirre), Ралян Дзюма (Roland Dumas), Антоньё Марцін (Antonio Martn).
Такога чалавека штодня не спаткаеш: Люсьё Уртуб’я быў кантрабандыстам і дэзерцірам, рабаваў банкі, вырабляў фальшывыя грошы і дакументы. Гэты анархіст і рэвалюцыянер, якога шукала паліцыя не адной краіны, нічога не браў сабе, крадучы мільёны. Не забіваў, хоць і не верыў у Бога. Ратаваў тысячы людзей, не ведаючы іх асабіста. Просты муляр, ён абмінуў процьму пастак сістэмы і застаўся шмат для каго Робінам Гудам ХХ стагоддзя.
14:10
У час вайны, голаду і страху сялянскае дзіця змяніла бег гісторыі. Жанніна вера дала ёй сілу выканаць місію. Ейны кароль даў ёй загад, а краіна стала ейным войскам. Яна прынесла свабоду свайму народу, але людзі, якія спачатку ўслаўлялі яе, змовіліся і знішчылі сваю гераіню. Гэта гісторыя пра бязмежную веру і непахісную мужнасць Незвычайная прыгоды непісьменнай вяскоўкі, якая сталася легендаю усіх часоў.
рэж. Крыстыян Дзюґе (Christian Duguay), 1999 г. , Канада – ЗША
У галоўных ролях: Лілі Соўбіескі (Leelee Sobieski), Джэклін Бісэт (Jacqueline Bisset), Алімпія Дукакіс (Olympia Dukakis), Максімільян Шэль (Maximilian Schell), Пітэр О’Тул (Peter O’Toole), Шэрлі МакЛэйн (Shirley MacLaine).
15:45
Калісьці Аляксей Шчадроў працаваў фельчарам у хуткай дапамозе. Па выкліках часта даводзілася забіраць на вуліцах бяздомных людзей, але праз некалькі кіламетраў брыгада ізноў выкідала іх на вуліцу. Трапіўшы за краты, Аляксей сам аказаўся нікому не патрэбны. Турма перавярнула светапогляд былога фельчара. Яго ідэалам стала маці Тэрэза ўвасабленне хрысціянскага ўзору трываласці, міласэрнасці ды любові да адрынутых. Па вызваленні Аляксей некалькі гадоў бадзяўся і жыў пры касцёлах. Пасля пасяліўся ў вёсцы Аляксандраўка Шчучынскага раёну, дзе зарганізаваў незвычайны прытулак, стаў прымаць і даглядаць бедных, знямоглых людзей, дапамагаць ім аднавіць дакументы і вярнуцца да нармальнага ладу жыцця. Неўзабаве неабыякавыя беларусы пачалі дапамагаць прыстанку ежай, адзеннем ды іншым. Але мясцовым уладам ініцыятыва Аляксея прыйшлася недаспадобы. З самага заснавання і цягам трох гадоў складанага існавання чыноўнікі прымушалі былога фельчара зачыніць прытулак. У пошуках ахвяраванняў і духоўнага падтрымання Аляксей выправіўся ў Італію.
16:40
Для гомельцаў бяздомны блакітнавокі дзядок, які малюе “карцінкі”, мясцовая славутасць. Для мастацтвазнаўцаў – феномен, годны пільнай увагі, сурёзны і самабытны мастак. А для аўтараў стужкі – чалавек, які малюе не проста жыццё, а свой асаблівы погляд на яе, сваю філасофію, сваё ўяўленне пра дабро і зло. Вы пабачыце адзін год жыцця мастака Валерыя Ляшкевіча, які жыве не так, як усе. На першы погляд, ён здаецца дзіваком. Але калі прыгледзецца, у ягоным пошуку гармоніі можна выявіць больш здаровага сэнсу, чымся ў пагоні людзей за зманлівымі выгодамі. За вонкаваю стойкасцю і бескампраміснасцю героя не адразу атрымоўваецца заўважыць драму бясконца самотнага чалавека. Змяняюцца поры года, мінаюць людзі і лёсы, а ягонае жыццё спынілася замерла на “скрыжаванні”.
рэж. Настасся Мірашнічэнка, 2014 г. , Беларусь – Швецыя
17:40
27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР у выніку драматычнага абмеркавання, калі апазіцыя скарысталася разгубленасцю камуністаў, прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. А пасля правалу маскоўскага путчу 25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет надаў Дэкларацыі канстытуцыйны статус і распусціў КПСС – КПБ. Гэта было перадусім заслугаю апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце, якую на плошчы перад Домам ураду падтрымлівалі тысячы людзей. 8 снежня таго ж года ў Віскулях (Белавежская пушча) кіраўнікі Беларусі, Украіны, Расеі падпісалі пагадненне аб скасаванні СССР. Беларусь стала самастойнаю дзяржавай. А 19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў законы Аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь і Аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўным гербам Беларусі стаў старажытны беларускі герб Пагоня, Дзяржаўным сцягам Беларусі бел – чырвона – белы сцяг. Сведкі – былыя дэпутаты Вярхоўнага Савету, сябры апазіцыі БНФ Алег Трусаў, Станіслаў Шушкевіч.
19:00
Новыя падаткі, кошты і тарыфы: чаго чакаць ад новага году? Старажытныя прафесіі і новыя тэхналогіі: як рамеснікі выкарыстоўваюць сацыяльныя сеткі ды сеціва? Зямля патрэбная дзяржаве, але на зямлі жывуць людзі: як менчукі бароняць сваё жытло?
21:45
27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР у выніку драматычнага абмеркавання, калі апазіцыя скарысталася разгубленасцю камуністаў, прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. А пасля правалу маскоўскага путчу 25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет надаў Дэкларацыі канстытуцыйны статус і распусціў КПСС – КПБ. Гэта было перадусім заслугаю апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце, якую на плошчы перад Домам ураду падтрымлівалі тысячы людзей. 8 снежня таго ж года ў Віскулях (Белавежская пушча) кіраўнікі Беларусі, Украіны, Расеі падпісалі пагадненне аб скасаванні СССР. Беларусь стала самастойнаю дзяржавай. А 19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў законы Аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь і Аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўным гербам Беларусі стаў старажытны беларускі герб Пагоня, Дзяржаўным сцягам Беларусі бел – чырвона – белы сцяг. Сведкі – былыя дэпутаты Вярхоўнага Савету, сябры апазіцыі БНФ Алег Трусаў, Станіслаў Шушкевіч.
22:15
У жыцці маладога мадрыдца Сэсара вонкава нічога не бракуе – пасля смерці бацькоў яму засталося ў спадчыну дастаткова грошай, каб ён мог дазволіць сабе ўсе магчымыя асалоды. Прывабны выгляд Сэсара і заможнасць магнітам прыцягваюць да яго дзяўчат. Аднак Сэсар вядомы тым, што з ніводнаю дзяўчынаю ніколі не спіць двойчы. Толькі калі на ягоныя народзіны сябар прыводзіць з сабою Сафію, Сэсар адчувае, што закахаўся. Тым не менш, папярэдняя каханка хлопца не збіраецца гэтак лёгка адмаўляцца ад сваёй здабычы. Ейная настойлівасць урэшце прыводзіць да няшчаснага здарэння, якое перакульвае ўсё Сэсарава жыццё.
рэж. Алехандра Амэнабар (Alejandro Amenbar), 1997 г. , Іспанія
У ролях: Эдуарда Нар’ега (Eduardo Noriega), Пенелопа Крус (Penlope Cruz), Чэтэ Лера (Chete Lera), Фэле Марцінэс (Fele Martnez), Наджўа Німры (Najwa Nimri).
01:35
Глядзі таксама
Каментары