Schedule of day 2017/01/07


07:55
Віцебск з самага глыбокага сярэднявечча меў моцныя абарончыя ўмацаванні, як і належала багатаму гораду на беразе Дзвіны вялікага гандлёвага шляху. Пазней, з XVI ст. , разбудова і ўмацаванне віцебскіх замкаў сталаcя жыццёва важнаю справаю з нагоды блізкага суседства агрэсіўнае Маскоўскае дзяржавы. Як сёння выглядаюць тры даўнія віцебскія замкі? Што ад іх засталося? Наколькі яны вывучаныя і што пра іх ведаюць самыя віцябляне?
08:10
У кастрычніку 1999 г. у Менску адбылося суворае сутыкненне удзельнікаў Маршу свабоды і міліцыі: дзясяткі чалавек былі параненыя, шмат каго кінулі ў турмы. У той дзень з патрабаваннямі да ўлады спыніць выкраданне палітычных апанентаў, выпусціць на волю палітвязняў, а таксама з лозунгамі за незалежнасць краіны выйшлі на вуліцы сталіцы больш як 30 тыс. чалавек. Стартаваўшы на плошчы Якуба Коласа, марш дайшоў да плошчы Бангалор. Па невялікім мітынгу дэманстранты рушылі ў цэнтр, разгарнуўшы 30 – метровыя сцягі – бел – чырвона – белы і Еўразвязу. На шляху дэманстранты раз – пораз зазнавалі правакацыі, а на скрыжаванні з вуліцаю Пуліхава іх чакала пастка. Бойка трывала каля паўгадзіны. Уцякаючы з – пад дручкоў і ботаў спецназаўцаў, людзі нават кідаліся ў ледзяную раку. Працягваліся сутыкненні і пазней, калі міліцыя пачала зачышчаць двары. Марш свабоды паказаў беларусам, што з дыктатураю можна змагацца. З таго часу палітыкі ў Беларусі бясследна не знікалі. Гэтак скончыліся змагарныя 1990 – ыя. Сведкі – Мікола Статкевіч і Вінцук Вячорка.
10:20
Набліжаецца Святы вечар. У доме дзяўчынкі Ёасі калядную ялінку ўжо ўпрыгожылі, а стол – накрыты. Усе чакаюць, калі з’явіцца першая зорка, каб можна было сесці вячэраць. Тым часам высвятляецца, што калядную зорку нехта скраў. Разам з улюбёным плюшавым мядзведзікам Ёася выпраўляецца ў небяспечныя пошукі…
рэж. Ірэнэўш Чэсны (Ireneusz Czesny), Ежы Стэмпень (Jerzy Stępień), 1992 г. , Польшча
11:45
Пэўна, усе ведаюць, што такое валёнкі – а многія і маюць сярод іншага абутку. Тым часам, з воўны можна рабіць не толькі валёнкі, але і адзежу, цацкі і нават мастацкія творы. Майстрыца Вераніка Фаміна стварыла цэлы лямцавы тэатр, дзе героі – створаныя ёй з лялькі. У межах перадачы яна расказвае і паказвае Алесі Літвіноўскай і Глебу Лабадзенку тонкасці і цікавінкі гэтай справы, праводзіць майстар – клас! Таксама ідзе гаворка пра таемную мову дрыбінскіх шапавалаў – катрушніцкі лемезень!
12:05
рэж. Ілля Бажко, 2016 г. , Беларусь
Апынуўшыся ў невялікім ды старым мястэчку, найбольш захоплівае не яго гісторыя, не канкрэтныя даты і не імёны людзей, а атмасфера. Гледзячы на сцены, што захаваліся, і абсталюнак, фантазія самая малюе ўва ўяўленні гісторыю гэтага месца. Часам у пустых напалову закінутых помніках архітэктуры адчуваецца гул мінулых эпохаў, цяжар стагоддзяў, перанасычаных падзеямі.
12:20
Каляды – час мараў і жаданняў, калі людзі вераць у іх здзяйсненне. Нашыя героі ішлі да сваіх мараў і ажыццявілі іх. Сёлета – яны пераможцы ды дзеляцца сваймі матывацыямі. Хтосьці здзейсніў уласную мару – Юры Зісер моцна схуднеў, а хтосьці здзівіў беларусаў: “Мужчына года” – Віталь Гуркоў, які перамог сусветны чэмпіянат і знайшоў каханне, “Жанчына года” – дэпутатка Ганна Канапацкая. Госцем першага эфіру будзе паэт Уладзімір Някляеў.
12:35
Каляды – час мараў і жаданняў, калі людзі вераць у іх здзяйсненне. Нашыя героі ішлі да сваіх мараў і ажыццявілі іх. Сёлета – яны пераможцы ды дзеляцца сваймі матывацыямі. Хтосьці здзейсніў уласную мару – Юры Зісер моцна схуднеў, а хтосьці здзівіў беларусаў: “Мужчына года” – Віталь Гуркоў, які перамог сусветны чэмпіянат і знайшоў каханне, “Жанчына года” – дэпутатка Ганна Канапацкая. Госцем будзе Юрый Зісер.
12:50
Архімандрыт Гаўрыіл – праваслаўны манах з Падляшша ў Польшчы – заснаваўшы ля ракі Нараў скіт Кудак, пражыў некалькі гадоў у малітвах без электрычнасці, водаправоду, без усялякага доступу да вонкавага свету. Праз пяць гадоў мясцовыя праваслаўныя дапамаглі паставіць там драўляную царкву, дом для манахаў ды іншыя гаспадарчыя пабудовы. Неардынарная асоба манаха-пустэльніка Гаўрыіла прыцягвае паломнікаў, з кожным ён імкнецца знайсці агульную мову, дае карысныя духоўныя парады, лечыць зёлкамі, мёдам са сваёй пасекі. Калі трэба, ён закачвае рукавы і разам з усімі працуе на будоўлі скіту. Але найбольшы клопат для архімандрыта – тое, што ён пакуль не можа знайсці сабе пераемніка, бо ў сучасным свеце пустэльнаму манаху цяжка пражыць без доступу да цывілізацыі, камфорту і кантактаў з аднагодкамі…
15:10
рэж. Паўлё Вірцы (Paolo Virzi), 2010 г. , Італія
Лета 1971 года. Чароўная Анна Ніджоцці атрымлівае тытул “Найлепшая мама лета” на конкурсе, які адбываецца на шыкоўным курорце Ліворна. Мужчыны заляцаюцца да Анны, муж Мар’ё раўнуе, сын Бруна адчувае няёмкасць, людзі пляткараць. Праз тры дзесяцігоддзі Анну напатыкае смяротная хвароба, але жанчына ўсё яшчэ прыгожая і здзіўляе дактароў сваёй энергічнасцю. Ейны сын даўно парваў усе сувязі з родным горадам; выкладчык у вучэльні, Бруна не любіць сваёй працы, нудзіцца і шукае палёгкі ў наркотыках. Сястра Валер’я пераконвае яго прыехаць развітацца з маці. Бруна неахвотна едзе ў Ліворна – і нечакана, побач з маці, мінулае вяртаецца ды… адпускае яго.
18:40
Для гомельцаў бяздомны блакітнавокі дзядок, які малюе “карцінкі”, мясцовая славутасць. Для мастацтвазнаўцаў – феномен, годны пільнай увагі, сурёзны і самабытны мастак. А для аўтараў стужкі – чалавек, які малюе не проста жыццё, а свой асаблівы погляд на яе, сваю філасофію, сваё ўяўленне пра дабро і зло. Вы пабачыце адзін год жыцця мастака Валерыя Ляшкевіча, які жыве не так, як усе. На першы погляд, ён здаецца дзіваком. Але калі прыгледзецца, у ягоным пошуку гармоніі можна выявіць больш здаровага сэнсу, чымся ў пагоні людзей за зманлівымі выгодамі. За вонкаваю стойкасцю і бескампраміснасцю героя не адразу атрымоўваецца заўважыць драму бясконца самотнага чалавека. Змяняюцца поры года, мінаюць людзі і лёсы, а ягонае жыццё спынілася замерла на “скрыжаванні”.
рэж. Настасся Мірашнічэнка, 2014 г. , Беларусь – Швецыя
20:15
Штотыднёвая праграма на тэлеканале “Белсат”, героі якой – актуальныя сучасныя выканаўцы. Яны граюць жыўцом у студыі, а таксама абмяркоўваюць з вядоўцам надзённыя пытанні. Госці першае праграмы – гурты “Вурай” і “Палац”.
21:15
Спадар Вэрнёй і ягоная жонка – добрасумленнае сужэнства каталікоў, бацькі чатырох дачок – прыгажунь. У іх няма праблемы выдаць дачок замуж. Тры дзяўчыны ўжо знайшлі сваё шчасце. Вось толькі мужы, на думку бацькоў, не найлепшыя: адзін – кітаец, другі – араб, трэці – габрэй. Прыйшоў час, і чацвёртая дачка паведамляе радасную навіну: яна таксама выходзіць замуж. І ейны жаніх – чарнаскуры…
рэж. Філіп дэ Шаўрон (Philippe de Chauveron), 2014 г. , Францыя
У ролях: Крыстян Клявіе (Christian Clavier), Шанталь Лёбі (Chantal Lauby), Ары Абітан (Ary Abittan), Мэдзі Садун (Medi Sadoun), Фрэдэрык Шо (Frdric Chau), Нум Д’яўара (Noom Diawara), Фрэдэрык Бэль (Frdrique Bel), Жулья П’ятон (Julia Piaton).
22:50
Аўтар фільму ладзіць эксперымент над сваім уласным жыццём: ён збірае ўсе свае рэчы ды змяшчае іх у сховішча. Паводле правілаў, ён можа вярнуць толькі адну рэч на дзень.
рэж. Пэтры Луўкайнэн (Petri Luukkainen), 2013 г. , Фінляндыя
01:30
У свой час шмат палякаў эмігравала ў Аргентыну, шукаючы працы. Цяпер у гэтай краіне вялікая польская дыяспара. Гэтак, у мясцовасці Асара (Azara), што ў правінцыі Місьёнэс (Misiones). Зaрганізаваць урокі роднай мовы для нашчадкаў колішніх польскіх эмігрантаў прыязджае настаўніца з Польшчы. Прыязджае яна на 2 гады, са сваёй сям’ёю. Старэйшы сын, Янэк, вучыцца ў аргентынскай школу, дзе знаёміцца з мясцовымі дзецьмі ды іхным жыццём. Шмат часу хлопчык праводзіць з сяброўкаю Марсіяй. Хоць той усяго 11 гадоў, яна змушаная працаваць. У яе сям’і не стае грошай, каб заплаціць за ваду і святло, таму дзяўчынка бярэцца за розную працу, часам нават непасільную. Думкі ў дзіцячай галаве засяроджваюцца на адзіным пытанні: дзе б яшчэ можна было зарабіць?
рэж. Войцех Старань (Wojciech Staroń), 2011 г. , Польшча
02:25
Глядзі таксама
Каментары