Schedule of day 2017/01/06


08:00
Выглядае на тое, што гандаль алкаголю ў Беларусі абмяжуюць. Чарговы раз.
За гады незалежнасці ад алкаголю памерла больш за 400 тысяч беларусаў! Адкуль узялася такая лічба – неўзабаве адкажуць госці ў студыі. Але і нават паводле самых даступных статыстыкаў – беларусы стабільна ў самых пітушчых нацыях свету. І хоць проблескі надзеі ёсць.
Нягледзячы на ўсё гэта, дзяржава працягвае зарабляць на алкаголі, а мы – піць. Як жыць і не піць? Экспертнае меркаванне ў студыі ад кіраўніка наркадыспансэра ў Навінках Уладзіміра Іванова і аўтара “Сіняй кнігі беларускага алкаголіка” Анатоля Астапенка.
11:35
рэж. Матыяс Шміт (Matthias Schmidt), 2014 г. , Нямеччына
У Шэран Тэйт – амерыканскай мадэлі і акторкі, якую лічылі сімвалам 1960 – ых, – была выдатная кар’ера, сям’я, здавалася, шчаслівае замуства. Аднак здарылася надзвычайнае: улетку 1969 – га яе знайшлі забітаю ва ўласным доме. Таксама аказаліся забітымі і ўсе госці, што ў той вечар наведвалі яе. Жорсткасць, з якою было здзейсненае злачынства, выклікала ў амерыканскім грамадстве шок: Шэран была на дзявятым месяцы цяжарнасці. У забойстве пачынаюць падазраваць ейнага мужа – скандальнага рэжысёра з сусветным імем Романа Паляньскага, прэса распаўсюджвае неверагодныя чуткі пра іхнае асабістае жыццё. Аднак праўда аказалася яшчэ больш жахліваю, чымся маглі ўявіць сабе газетчыкі
13:30
Выглядае на тое, што гандаль алкаголю ў Беларусі абмяжуюць. Чарговы раз.
За гады незалежнасці ад алкаголю памерла больш за 400 тысяч беларусаў! Адкуль узялася такая лічба – неўзабаве адкажуць госці ў студыі. Але і нават паводле самых даступных статыстыкаў – беларусы стабільна ў самых пітушчых нацыях свету. І хоць проблескі надзеі ёсць.
Нягледзячы на ўсё гэта, дзяржава працягвае зарабляць на алкаголі, а мы – піць. Як жыць і не піць? Экспертнае меркаванне ў студыі ад кіраўніка наркадыспансэра ў Навінках Уладзіміра Іванова і аўтара “Сіняй кнігі беларускага алкаголіка” Анатоля Астапенка.
17:25
Улады Беларусі раз – пораз трапляюць у спіс найбольш зацятых парушальнікаў правоў уласных грамадзянаў, пачынаючы са свабоды слова і канчаючы правам на жыццё. У нашай краіне ўсцяж ёсць палітвязні і смяротнае пакаранне, чорныя спісы творцаў і медыяў, прымусовая праца і цэнзура, найбольшая ў свеце колькасць сілавікоў на душу насельніцтва і татальная беспакаранасць дзяржаўнага гвалту мірным грамадзянам. І пагатоў збітыя міліцыянтамі, у тым ліку дзеці, найчасцей трапляюць у суд у якасці… абвінавачаных у гвалце людзям у пагонах… Дык ці патрэбная гэткая дзяржава, якая не толькі не бароніць правоў сваіх грамадзянаў, але і парушае іх?
18:55
Віцебск з самага глыбокага сярэднявечча меў моцныя абарончыя ўмацаванні, як і належала багатаму гораду на беразе Дзвіны вялікага гандлёвага шляху. Пазней, з XVI ст. , разбудова і ўмацаванне віцебскіх замкаў сталаcя жыццёва важнаю справаю з нагоды блізкага суседства агрэсіўнае Маскоўскае дзяржавы. Як сёння выглядаюць тры даўнія віцебскія замкі? Што ад іх засталося? Наколькі яны вывучаныя і што пра іх ведаюць самыя віцябляне?
19:15
У кастрычніку 1999 г. у Менску адбылося суворае сутыкненне удзельнікаў Маршу свабоды і міліцыі: дзясяткі чалавек былі параненыя, шмат каго кінулі ў турмы. У той дзень з патрабаваннямі да ўлады спыніць выкраданне палітычных апанентаў, выпусціць на волю палітвязняў, а таксама з лозунгамі за незалежнасць краіны выйшлі на вуліцы сталіцы больш як 30 тыс. чалавек. Стартаваўшы на плошчы Якуба Коласа, марш дайшоў да плошчы Бангалор. Па невялікім мітынгу дэманстранты рушылі ў цэнтр, разгарнуўшы 30 – метровыя сцягі – бел – чырвона – белы і Еўразвязу. На шляху дэманстранты раз – пораз зазнавалі правакацыі, а на скрыжаванні з вуліцаю Пуліхава іх чакала пастка. Бойка трывала каля паўгадзіны. Уцякаючы з – пад дручкоў і ботаў спецназаўцаў, людзі нават кідаліся ў ледзяную раку. Працягваліся сутыкненні і пазней, калі міліцыя пачала зачышчаць двары. Марш свабоды паказаў беларусам, што з дыктатураю можна змагацца. З таго часу палітыкі ў Беларусі бясследна не знікалі. Гэтак скончыліся змагарныя 1990 – ыя. Сведкі – Мікола Статкевіч і Вінцук Вячорка.
22:05
Герой фільму – жыхар раёну Студзіводы ў Бельску Падляскім Дарафей Фіёнік: беларус, грамадзянін Польшчы (як і ягоныя продкі), выпускнік праваслаўнай духоўнай семінарыі, рэгент царкоўнага хору, стваральнік Музею малой бацькаўшчыны ў Студзіводах, рэдактар этнаграфічнага часопісу «Бельскі гасцінец», аўтар кніжак пра гісторыю рэгіёну. Ён заснаваў гурт «Жэмэрва» («Żemerwa»), што выконвае аўтэнтычны фальклор Падляшша, а кіруе калектывам ягоная сястра Анна Фіёнік. Дарафей рэгулярна ладзіць этнаграфічна-фальклорныя імпрэзы з удзелам ансамбляў з Беласточчыны і беларускага Палесся. А яшчэ ён займаецца фермерствам і з дапамогаю сям’і традыцыйным спосабам вядзе гаспадарку на плошчы некалькі гектараў: малоціць збожжа цэпам, косіць касою, жне сярпом і сее ўласнымі рукамі. Аднак найважнейшым сваім абавязкам Дарафей лічыць прапаганду духоўнай і матэрыяльнай культуры падляшскіх беларусаў – на ўзор біблейскага сейбіта, каб тое зерне «ўпала на добрую зямлю і дало плод».
23:00
“Закуліснае” жыццё трупы чыкагскага балету “Joffrey”. Грань паміж дакументальнымі кадрамі і мастацкімі амаль не заўважная. Мы трапляем у залы, дзе за станком адточваюць сваю тэхніку артысты, дзе да знямогі і спрэчак рэпетуюцца новыя сцэны. Становімся сведкамі абмеркаванняў новых інсцэнізацыяў у аўдыторыі для нарадаў ці ў кабінеце патрабавальнага дырэктара Альбэрта Антанэллі. На экране дэманструюцца вынікі цяжкае працы – фрагменты маляўнічых балетаў. Але за ўсім гэтым крыецца асабістае жыццё кожнага артыста, дзе ёсць месца каханню, рэўнасці, зайздрасці, жартам і забавам, імкненню да кар’ернага росту, роспачы ды небяспецы… І ўсё ж мастацтва танцу – перадусім.
рэж. Робэрт Oлтмэн (Robert Altman), 2003 г. , ЗША
У ролях: Ніў Кэмпбэл (Neve Campbell), Джэймз Фрэнка (James Franco), Мэлкам МакДаўэл (Malcolm McDowell), Барбара Э. Робэртсан (Barbara E. Robertson), Сузі К’юсак (Susie Cusack), Ўільям Дык (William Dick).
03:40
Глядзі таксама
Каментары