Schedule of day 2017/01/05


07:55
Неабмежаваныя магчымасці: праект “Інклюзіўная Беларусь” адкрывае новыя шляхі самарэалізацыі. Незаўважная дыскрымінацыя: мінакі пра абмежаванне правоў асобаў розных сацыяльных групаў. Агульная адказнасць: сяляне не згодныя кампенсаваць матэрыяльную шкоду, якой яны не рабілі. Увага, вас здымаюць: у большасці выпадкаў забарона здымаць відэа не падмацаваная законам. У пошуках выгодаў: карэспандэнты “Маю права” разам з маладымі маці спрабавалі знайсці месца, каб перапавіць дзіця.
10:15
Улады Беларусі раз – пораз трапляюць у спіс найбольш зацятых парушальнікаў правоў уласных грамадзянаў, пачынаючы са свабоды слова і канчаючы правам на жыццё. У нашай краіне ўсцяж ёсць палітвязні і смяротнае пакаранне, чорныя спісы творцаў і медыяў, прымусовая праца і цэнзура, найбольшая ў свеце колькасць сілавікоў на душу насельніцтва і татальная беспакаранасць дзяржаўнага гвалту мірным грамадзянам. І пагатоў збітыя міліцыянтамі, у тым ліку дзеці, найчасцей трапляюць у суд у якасці… абвінавачаных у гвалце людзям у пагонах… Дык ці патрэбная гэткая дзяржава, якая не толькі не бароніць правоў сваіх грамадзянаў, але і парушае іх?
10:45
Гісторыя няпростых зносінаў свецкага пецярбуржца Яўгенія Анегіна і правінцыйнай сям’і Ларыных. Таццяна Ларына прызнаецца ў каханні халоднаму і чэрстваму душой Анегіну, які адрынае яе пачуцці. Толькі праз некалькі гадоў каханне ажыве і ў ягоным сэрцы.
13:30
Неабмежаваныя магчымасці: праект “Інклюзіўная Беларусь” адкрывае новыя шляхі самарэалізацыі. Незаўважная дыскрымінацыя: мінакі пра абмежаванне правоў асобаў розных сацыяльных групаў. Агульная адказнасць: сяляне не згодныя кампенсаваць матэрыяльную шкоду, якой яны не рабілі. Увага, вас здымаюць: у большасці выпадкаў забарона здымаць відэа не падмацаваная законам. У пошуках выгодаў: карэспандэнты “Маю права” разам з маладымі маці спрабавалі знайсці месца, каб перапавіць дзіця.
15:45
Улады Беларусі раз – пораз трапляюць у спіс найбольш зацятых парушальнікаў правоў уласных грамадзянаў, пачынаючы са свабоды слова і канчаючы правам на жыццё. У нашай краіне ўсцяж ёсць палітвязні і смяротнае пакаранне, чорныя спісы творцаў і медыяў, прымусовая праца і цэнзура, найбольшая ў свеце колькасць сілавікоў на душу насельніцтва і татальная беспакаранасць дзяржаўнага гвалту мірным грамадзянам. І пагатоў збітыя міліцыянтамі, у тым ліку дзеці, найчасцей трапляюць у суд у якасці… абвінавачаных у гвалце людзям у пагонах… Дык ці патрэбная гэткая дзяржава, якая не толькі не бароніць правоў сваіх грамадзянаў, але і парушае іх?
18:55
Выглядае на тое, што гандаль алкаголю ў Беларусі абмяжуюць. Чарговы раз.
За гады незалежнасці ад алкаголю памерла больш за 400 тысяч беларусаў! Адкуль узялася такая лічба – неўзабаве адкажуць госці ў студыі. Але і нават паводле самых даступных статыстыкаў – беларусы стабільна ў самых пітушчых нацыях свету. І хоць проблескі надзеі ёсць.
Нягледзячы на ўсё гэта, дзяржава працягвае зарабляць на алкаголі, а мы – піць. Як жыць і не піць? Экспертнае меркаванне ў студыі ад кіраўніка наркадыспансэра ў Навінках Уладзіміра Іванова і аўтара “Сіняй кнігі беларускага алкаголіка” Анатоля Астапенка.
22:35
рэж. Матыяс Шміт (Matthias Schmidt), 2014 г. , Нямеччына
У Шэран Тэйт – амерыканскай мадэлі і акторкі, якую лічылі сімвалам 1960 – ых, – была выдатная кар’ера, сям’я, здавалася, шчаслівае замуства. Аднак здарылася надзвычайнае: улетку 1969 – га яе знайшлі забітаю ва ўласным доме. Таксама аказаліся забітымі і ўсе госці, што ў той вечар наведвалі яе. Жорсткасць, з якою было здзейсненае злачынства, выклікала ў амерыканскім грамадстве шок: Шэран была на дзявятым месяцы цяжарнасці. У забойстве пачынаюць падазраваць ейнага мужа – скандальнага рэжысёра з сусветным імем Романа Паляньскага, прэса распаўсюджвае неверагодныя чуткі пра іхнае асабістае жыццё. Аднак праўда аказалася яшчэ больш жахліваю, чымся маглі ўявіць сабе газетчыкі
00:55
Глядзі таксама
Каментары