Schedule of day 2017/01/03

07:55
Арыгінальныя віды спорту: колькі каштуе бацькам мала вядомае хобі дзіцяці? Новыя правілы працы для кадравых агенцтваў: як змены адаб’юцца на галіне? Калядны Дзед памыліўся: што рабіць з непатрэбным падарункам?
10:15
Віцебск з самага глыбокага сярэднявечча меў моцныя абарончыя ўмацаванні, як і належала багатаму гораду на беразе Дзвіны вялікага гандлёвага шляху. Пазней, з XVI ст. , разбудова і ўмацаванне віцебскіх замкаў сталаcя жыццёва важнаю справаю з нагоды блізкага суседства агрэсіўнае Маскоўскае дзяржавы. Як сёння выглядаюць тры даўнія віцебскія замкі? Што ад іх засталося? Наколькі яны вывучаныя і што пра іх ведаюць самыя віцябляне?
12:00
Першая беларуская граматыка выйшла ў свет у 1918 годзе і напісаў яе кандыдат філалогіі Петраградcкага універсітэта Браніслаў Тарашкевіч. Ён быў знакамітым беларускім нацыянальным дзеячом, філолагам, літаратарам, педагогам. Пераклаў на беларускую мову «Iліяду» Гамера, «Пана Тадэвуша» Адама Міцкевіча. У 1928 годзе быў абраны Акадэмікам Беларускай Акадэміі Навук.
13:10

15:35

15:50
1. Гэтаю восенню жыхары Гомля даведаліся, што ў цэнтры гораду пабудуюць два васямнаццаціпавярховыя дамы. Але месца аказалася вельмі спрэчным тэрыторыя колішніх габрэйскіх могілак.
2. На тэрыторыі старога фальварку Радзевічы будзе першы і пакуль што адзіны ў Беларусі Парк мініяцюраў замкаў Вялікага Княства Літоўскага. Госці маёнтку змогуць пабачыць паменшаныя ў некалькі разоў камяніцы, замкі ды бажніцы усё ў тым выглядзе, які будынкі мелі пры ўзвядзенні. На думку арганізатараў, праект стаў сапраўды народным, бо сабраў вакол сабе шмат валанцёраў і неабыякавых людзей.
3. Аляксей Захватаў правёў паўгода ў экспедыцыі на Антарктыду. Увесь гэты час на радзіме яго чакала сям’я. Як гэта, быць адарваным ад свету, без інтэрнэту і мабільных тэлефонаў, не маючы магчымасці звязацца з роднымі? Якое гэта адчуванне, выконваць адказную працу перад сваёй краінаю? Асабістая гісторыя сапраўднага героя нашага часу.
4. Хаскі, якія часта ўдзельнічаюць у розных гонках. Такія спаборніцтвы могуць адбывацца як зімою, гэтак і летам. Пры гэтым людзі едуць на нартах, лыжах або ровары. На жаль, у нашай краіне ездавы спорт развіваецца вельмі павольна. ЗвязАна гэта з тым, што афіцыйна ён н(я) лічыцца спортам і, адпаведна, н(я) мае дастатковага падтрымання з боку дзяржавы.

16:20
Акрамя шматлікіх дасягненняў і рысаў Уладзіміра Пуціна, якія “заўважаюць” расейскія медыі, “бескарыслівасць” Пуціна выглядае найменш імавернаю. Аўтар паказвае, што менавіта прагнасць ператварыла былога кагэбіста ў аднаго з найбагацейшых людзей свету. (М)
17:15
Праграма вярнулася да герояў сваіх самых аглядальных выданняў года і падвяла вынікі: якія змены адбыліся ў Беларусі ў 2016 г. , якія зявы ў краіне былі найбольш трывалыя? Пагаршэнне сацыяльных праблемаў, гвалт з боку дзяржаўнае сістэмы і сілавікоў, падманутыя выбарнікі – героі праграмы распавядаюць пра свой боль. Вядоўца Алесь Залеўскі падвынікоўвае і дае прагноз.
17:45
Першая беларуская граматыка выйшла ў свет у 1918 годзе і напісаў яе кандыдат філалогіі Петраградcкага універсітэта Браніслаў Тарашкевіч. Ён быў знакамітым беларускім нацыянальным дзеячом, філолагам, літаратарам, педагогам. Пераклаў на беларускую мову «Iліяду» Гамера, «Пана Тадэвуша» Адама Міцкевіча. У 1928 годзе быў абраны Акадэмікам Беларускай Акадэміі Навук.
21:25
рэж. Ілля Бажко, 2016 г. , Беларусь
Апынуўшыся ў невялікім ды старым мястэчку, найбольш захоплівае не яго гісторыя, не канкрэтныя даты і не імёны людзей, а атмасфера. Гледзячы на сцены, што захаваліся, і абсталюнак, фантазія самая малюе ўва ўяўленні гісторыю гэтага месца. Часам у пустых напалову закінутых помніках архітэктуры адчуваецца гул мінулых эпохаў, цяжар стагоддзяў, перанасычаных падзеямі.
21:40
Стужка пра жыццё 8 – гадовае школьніцы ў сталіцы КНДР, зняты паводле сцэнара паўночнакарэйскіх таварышаў. Зін Мі рыхтуецца ўступіць у Дзіцячы саюз. Гэта першы крок дзіцяці ў дзяржаўную сістэму, створаную Кім Ір Сэнам. Мы бачым сцэны з жыцця звычайнай паўночнакарэйскай сям’і: у часе вячэры бацька кажа дачцэ, што трэба есці больш кімчхі. У фільме бацька Зін Мі працуе на швейнай фабрыцы. Кіраўніца швейнага цэху дзякуе яму і кажа, што сёння план выкананы цэхам на 150 %. У наступным дублі яна кажа ўжо пра 200 %…
рэж. Віталій Манскі (Vitaliy Manskiy, Виталий Манский), 2015 г. , Чэхія – Расея – Нямеччына – Латвія – Паўночная Карэя
23:30
Стужка расследуе з’яўленне новае Расеі, паказвае пашырэнне расейскага ўплыву на аснове страху і фобіяў з мінулага ды фальшывага пачуцця пагрозы. З 2008 г. , пасля вайны з Грузіяй, Расея пачала будаваць новую мадэль уздзеяння на міжнароднай арэне – гібрыдную вайну, калі ваенныя дзеянні спалучаюцца са змаганнем за сэрцы ды розумы. Аўтар даследуе механізмы і інструменты, якія выкарыстоўваюцца ў Расеі, каб выйграць інфармацыйнае супрацьстаянне як у краіне, гэтак і за мяжою. Вы пабачыце ў дзеянні два інструменты, якія выкарыстоўвае Крэмль: расейскую прапагандысцкую машыну ды войска “пяхотнікаў” у выглядзе міжнароднай сеткі псеўда – НДА, якія фінансуюцца з расейскага бюджэту з адзінаю мэтаю – служыць інтарэсам расейскае вонкавае палітыкі. Прапаганда сее настальгію па СССР сярод расейскамоўнае дыяспары за мяжой і спрабуе заблытаць заходнюю грамадскую думку.
рэж. Юрыс Пакалнінш (Juris Pakalni), 2016 г. , Латвія – Эстонія – Літва
01:50
Глядзі таксама
Каментары