Schedule of day 2017/01/02


07:35
Праграма вярнулася да герояў сваіх самых аглядальных выданняў года і падвяла вынікі: якія змены адбыліся ў Беларусі ў 2016 г. , якія зявы ў краіне былі найбольш трывалыя? Пагаршэнне сацыяльных праблемаў, гвалт з боку дзяржаўнае сістэмы і сілавікоў, падманутыя выбарнікі – героі праграмы распавядаюць пра свой боль. Вядоўца Алесь Залеўскі падвынікоўвае і дае прагноз.
08:00
Каляды – час мараў і жаданняў, калі людзі вераць у іх здзяйсненне. Нашыя героі ішлі да сваіх мараў і ажыццявілі іх. Сёлета – яны пераможцы ды дзеляцца сваймі матывацыямі. Хтосьці здзейсніў уласную мару – Юры Зісер моцна схуднеў, а хтосьці здзівіў беларусаў: “Мужчына года” – Віталь Гуркоў, які перамог сусветны чэмпіянат і знайшоў каханне. Госцем будзе “Жанчына года” – дэпутатка Ганна Канапацкая.
08:10
Каляды – час мараў і жаданняў, калі людзі вераць у іх здзяйсненне. Нашыя героі ішлі да сваіх мараў і ажыццявілі іх. Сёлета – яны пераможцы ды дзеляцца сваймі матывацыямі. Хтосьці здзейсніў уласную мару – Юры Зісер моцна схуднеў, а хтосьці здзівіў беларусаў: “Мужчына года” – Віталь Гуркоў, які перамог сусветны чэмпіянат і знайшоў каханне, “Жанчына года” – дэпутатка Ганна Канапацкая. Госцем будзе спартовец і музыка Віталь Гуркоў.
08:25
Канцэрт гурта “Крамбамбуля”, які адбыўся ў Тэатры імя Янкі Купалы ў Менску 22 красавіка 2010 г.
08:55
Першая беларуская граматыка выйшла ў свет у 1918 годзе і напісаў яе кандыдат філалогіі Петраградcкага універсітэта Браніслаў Тарашкевіч. Ён быў знакамітым беларускім нацыянальным дзеячом, філолагам, літаратарам, педагогам. Пераклаў на беларускую мову «Iліяду» Гамера, «Пана Тадэвуша» Адама Міцкевіча. У 1928 годзе быў абраны Акадэмікам Беларускай Акадэміі Навук.
10:15
Рэактывацыя культавага музычнага праекту сярэдзіны 90 – х. 27 песняў распавядаюць гісторыю заходнебеларускага мястэчка ў міжваенны перыяд. Героі “Народнага альбому” – настаўнікі і гандляры, карчмары і выпівохі, шпіёны і кантрабандысты. Яны мараць і падманваюцца, працуюць і змагаюцца, вяселяцца і маркоцяцца. Іхныя гісторыі сплятаюцца ў гісторыю мястэчка…
11:50
Канфлікт паміж прадпрымальнікамі і ўладамі, яго абвастрэнні, што доўжацца апошнія два гады, ужо каторы раз выразна падкрэслілі: аніякія асабістыя свабоды не магчымыя без руйнавання сістэмы аўтарытарнай улады. Але і дасюль шмат беларусаў не разумеюць гэтага, нават калі цярпяць ад уціску, калі губляюць апошняе – працу, сродкі існавання, будучыню сваіх дзяцей. Асноўны стрыжань дыскусіі палягае ў высвятленні пазіцыі “радыкальнага” і “памяркоўнага” лагераў у прадпрымальніцкім асяроддзі. Якім чынам палітычная барацьба можа спрыяць абароне эканамічных правоў насельніцтва?
12:35
У Андрэі дыябет, і яна цяжарная. Непакой за здароўе дзіцяці змушае змяніць падыход да харчавання. Жанчына ўсведамляе, што цукар літаральна паўсюль, і гэта прыводзіць яе да пяцігадовага расследавання ды выкрыцця цукровай індустрыі. Ці праўда, што цукар – гэта небяспечны наркотык, і хто падсаджвае нас на яго? Перамяшчаючыся то па ўласнай кухні, то па кантынентах, Андрэя даследуе ўплыў цукру на чалавечы арганізм, выяўляе залежнасці паміж яго спажываннем і захворваннямі цэнтральнай нервовай сістэмы, паглыбляецца ў хітраспляценні паміж міжнароднымі карпарацыямі, палітыкамі ды сістэмай аховы здароўя.
рэж. Андрэя Цулкава (Andrea Culkov), 2014 г. , Чэхія
14:10
Брытанскі пісьменнік Джэймз прыязджае ў Італію на канферэнцыю, прысвечаную праблеме арыгіналаў і копіяў у мастацтве. Там ён знаёміцца з францужанкаю, уладальніцаю карціннае галерэі, якая робіць выгляд, што пісьменнік – ейны муж, які час ад часу адсутнічае. Джэймз падыгрывае прыгожай кабеце, але гэтая нявінная гульня неўзабаве робіцца небяспечнаю.
рэж. Абас К’ярастамі (Abbas Kiarostami), 2010 г. , Францыя
15:55
Сяброўскі праект – капуснік – не на замову, без бюджэту, арганізаванае працы, планавання і менеджменту – стаўся самым значным музычным праектам у найноўшай беларускай гісторыі. Мы вяртаемся ў той час, калі задумваўся праект, і праходзім з удзельнікамі 20 – гадовы шлях ажно да рыхтавання рымейку на сцэне Падляскай оперы ў верасні 2016 – га. Усе, хто меў дачыненне да “Народнага альбому”, пасталелі. Лёс раскідаў іх па розных тусоўках і нават розных краінах. Сяброўскія стасункі не захаваліся. Шмат хто з іх сумняецца: а ці варта рэанімаваць тое, што было актуальна напрыканцы 90 – х? Некаторыя ж мяркуюць, што гэты праект – па – за часам, і цяпер, назапасіўшы досведу, яны здольныя надаць яму другое дыханне. Хто з іх мае рацыю? Ці змогуць удзельнікі сабрацца разам? А калі змогуць, ці здолее новая інсцэнізацыя паўтарыць поспех папярэдняй?
рэж. Яўген Шапчыц, 2016 г. , Беларусь
16:45
Стужка расследуе з’яўленне новае Расеі, паказвае пашырэнне расейскага ўплыву на аснове страху і фобіяў з мінулага ды фальшывага пачуцця пагрозы. З 2008 г. , пасля вайны з Грузіяй, Расея пачала будаваць новую мадэль уздзеяння на міжнароднай арэне – гібрыдную вайну, калі ваенныя дзеянні спалучаюцца са змаганнем за сэрцы ды розумы. Аўтар даследуе механізмы і інструменты, якія выкарыстоўваюцца ў Расеі, каб выйграць інфармацыйнае супрацьстаянне як у краіне, гэтак і за мяжою. Вы пабачыце ў дзеянні два інструменты, якія выкарыстоўвае Крэмль: расейскую прапагандысцкую машыну ды войска “пяхотнікаў” у выглядзе міжнароднай сеткі псеўда – НДА, якія фінансуюцца з расейскага бюджэту з адзінаю мэтаю – служыць інтарэсам расейскае вонкавае палітыкі. Прапаганда сее настальгію па СССР сярод расейскамоўнае дыяспары за мяжой і спрабуе заблытаць заходнюю грамадскую думку.
рэж. Юрыс Пакалнінш (Juris Pakalni), 2016 г. , Латвія – Эстонія – Літва
17:40
У кастрычніку 1999 г. у Менску адбылося суворае сутыкненне удзельнікаў Маршу свабоды і міліцыі: дзясяткі чалавек былі параненыя, шмат каго кінулі ў турмы. У той дзень з патрабаваннямі да ўлады спыніць выкраданне палітычных апанентаў, выпусціць на волю палітвязняў, а таксама з лозунгамі за незалежнасць краіны выйшлі на вуліцы сталіцы больш як 30 тыс. чалавек. Стартаваўшы на плошчы Якуба Коласа, марш дайшоў да плошчы Бангалор. Па невялікім мітынгу дэманстранты рушылі ў цэнтр, разгарнуўшы 30 – метровыя сцягі – бел – чырвона – белы і Еўразвязу. На шляху дэманстранты раз – пораз зазнавалі правакацыі, а на скрыжаванні з вуліцаю Пуліхава іх чакала пастка. Бойка трывала каля паўгадзіны. Уцякаючы з – пад дручкоў і ботаў спецназаўцаў, людзі нават кідаліся ў ледзяную раку. Працягваліся сутыкненні і пазней, калі міліцыя пачала зачышчаць двары. Марш свабоды паказаў беларусам, што з дыктатураю можна змагацца. З таго часу палітыкі ў Беларусі бясследна не знікалі. Гэтак скончыліся змагарныя 1990 – ыя. Сведкі – Мікола Статкевіч і Вінцук Вячорка.
19:00
Арыгінальныя віды спорту: колькі каштуе бацькам мала вядомае хобі дзіцяці? Новыя правілы працы для кадравых агенцтваў: як змены адаб’юцца на галіне? Калядны Дзед памыліўся: што рабіць з непатрэбным падарункам?
21:25
Віцебск з самага глыбокага сярэднявечча меў моцныя абарончыя ўмацаванні, як і належала багатаму гораду на беразе Дзвіны вялікага гандлёвага шляху. Пазней, з XVI ст. , разбудова і ўмацаванне віцебскіх замкаў сталаcя жыццёва важнаю справаю з нагоды блізкага суседства агрэсіўнае Маскоўскае дзяржавы. Як сёння выглядаюць тры даўнія віцебскія замкі? Што ад іх засталося? Наколькі яны вывучаныя і што пра іх ведаюць самыя віцябляне?
22:00
Брытанскі пісьменнік Джэймз прыязджае ў Італію на канферэнцыю, прысвечаную праблеме арыгіналаў і копіяў у мастацтве. Там ён знаёміцца з францужанкаю, уладальніцаю карціннае галерэі, якая робіць выгляд, што пісьменнік – ейны муж, які час ад часу адсутнічае. Джэймз падыгрывае прыгожай кабеце, але гэтая нявінная гульня неўзабаве робіцца небяспечнаю.
рэж. Абас К’ярастамі (Abbas Kiarostami), 2010 г. , Францыя
01:05
Глядзі таксама
Каментары