Schedule of day 2017/01/01


07:10
Нехта збірае маркі, нехта – мадэлі тэхнікі, нехта – манеты ці засушаных матылькоў. Культуролаг Ягор Сурскі збірае беларускае пладова – ягаднае віно, якое ў народзе называюць “чарнілам”. Калекцыя мае ўжо больш за 300 бутэлек і 1000 этыкетак. Ці ёсць на “чарніле” месца беларускай мове, ці частуе Ягор “прадметам збірання” сваіх гасцей і як можна класіфікаваць назвы гэтага недарагога напою – распытваюць збіральніка аўтары праграмы Алеся Літвіноўская ды Глеб Лабадзенка.
08:15
Госця праграмы – майстрыха Настасся Глушко.
10:15
У сям’і Кавальскіх рыхтуюцца да Новага Году. Раптам тэлебачанне паведамляе, што Новы Год знік, а ўвесь свет паглыбіўся ў хаос. Выяўляецца, што апошні раз малога бачылі непадалёк ад дому Кавальскіх. Трое дзяцей вырашаюць правесці ўласныя пошукі, і раскрыць загадку таямнічага знікнення.
10:40
Легендарны гурт “Крамбамбуля” на чале з Лявонам Вольскім прэзентуе свой развітальны альбом “Чырвоны штраль”, пасля якога поўным складам плануе сысці ў лясы і заняцца партызанскаю дзейнасцю.
13:05
Першы поўнаметражны біяграфічны фільм пра культавага польскага музыку Чэслава Немэна (Выдрыцкага) паходжаннем з Гарадзеншчыны. У стужцы выкарыстаныя шмат якія не вядомыя дасюль архіўныя матэрыялы.
рэж. Кшыштаф Маґоўскі (Krzysztof Magowski), 2014 г. , Польшча
16:25
Піна Баўш – танцаўніца і харэограф, сустрэча з якою назаўжды змяняла жыцці ейных вучняў. У гэтай стужцы яны распавядаюць пра жыццё з Пінаю на сваіх родных мовах, але галоўным чынам – моваю танцу.
рэж. Вім Вэндэрс (Wim Wenders), 2011 г. , Нямеччына – Францыя – Вялікабрытанія
19:50
Сяброўскі праект – капуснік – не на замову, без бюджэту, арганізаванае працы, планавання і менеджменту – стаўся самым значным музычным праектам у найноўшай беларускай гісторыі. Мы вяртаемся ў той час, калі задумваўся праект, і праходзім з удзельнікамі 20 – гадовы шлях ажно да рыхтавання рымейку на сцэне Падляскай оперы ў верасні 2016 – га. Усе, хто меў дачыненне да “Народнага альбому”, пасталелі. Лёс раскідаў іх па розных тусоўках і нават розных краінах. Сяброўскія стасункі не захаваліся. Шмат хто з іх сумняецца: а ці варта рэанімаваць тое, што было актуальна напрыканцы 90 – х? Некаторыя ж мяркуюць, што гэты праект – па – за часам, і цяпер, назапасіўшы досведу, яны здольныя надаць яму другое дыханне. Хто з іх мае рацыю? Ці змогуць удзельнікі сабрацца разам? А калі змогуць, ці здолее новая інсцэнізацыя паўтарыць поспех папярэдняй?
рэж. Яўген Шапчыц, 2016 г. , Беларусь
20:40
Рэактывацыя культавага музычнага праекту сярэдзіны 90 – х. 27 песняў распавядаюць гісторыю заходнебеларускага мястэчка ў міжваенны перыяд. Героі “Народнага альбому” – настаўнікі і гандляры, карчмары і выпівохі, шпіёны і кантрабандысты. Яны мараць і падманваюцца, працуюць і змагаюцца, вяселяцца і маркоцяцца. Іхныя гісторыі сплятаюцца ў гісторыю мястэчка…
22:25
Брытанскі пісьменнік Джэймз прыязджае ў Італію на канферэнцыю, прысвечаную праблеме арыгіналаў і копіяў у мастацтве. Там ён знаёміцца з францужанкаю, уладальніцаю карціннае галерэі, якая робіць выгляд, што пісьменнік – ейны муж, які час ад часу адсутнічае. Джэймз падыгрывае прыгожай кабеце, але гэтая нявінная гульня неўзабаве робіцца небяспечнаю.
рэж. Абас К’ярастамі (Abbas Kiarostami), 2010 г. , Францыя
00:10
Здушэнне апазіцыі, забарона свабоднай прэсы, арышты апазіцыянераў, самавольства ў судах, брутальная жорсткасць міліцыі, смяротнае пакаранне, вяртанне ў эру сталінізму – амаль 20 гадоў Лукашэнка трымае краіну ў жалезнай руцэ. Мала хто адважваецца публічна выказваць свае погляды. Адзін з іх – Лявон Вольскі, фронтмэн панк-рок гурта «Крамбамбуля». Афіцыйныя канцэрты для яго ўжо даўно не магчымыя, але ж ён абыходзіцца з гэтымі забаронамі крэатыўна. Фільм паказвае музыкаў і фанатаў гурта ды іхнага харызматычнага лідара падчас канцэртаў і ў паўсядзённым жыцці ды малюе такім чынам сітуацыю ў сённяшняй Беларусі.
02:00
Канцэрт гурта “Крамбамбуля”, які адбыўся ў Тэатры імя Янкі Купалы ў Менску 22 красавіка 2010 г.
02:30
Глядзі таксама
Каментары