Schedule of day 2016/12/31


07:45
Чаму той, каго лічылі польскім шляхціцам, стаў будзіцелем беларусаў? Ці памятаюць пра яго на радзіме? Навошта Юзаф Пілсудскі перапраўляў кніжку Багушэвіча ў Беларусь? Чаму асноваю беларускае нацыі для паэта была мова?
11:30
83 – гадовы пенсіянер Генрык Траццяк набыў былы фальварак Бохвіцаў у вёсцы Флер’янова на Ляхаўшчыне і саматугам яго рамантуе. Спадар Генрык прыблізна 30 гадоў старшыняваў у мясцовым калгасе, управа якога месцілася ў старой панскай сядзібе. Калі ён пайшоў на пенсію, праўленне перанеслі ў іншае месца, а сядзіба больш як за 10 гадоў заняпала. Спадар Траццяк пастанавіў набыць стары будынак і адрамантаваць яго: “Працы тут на сто гадоў хопіць. Вось і мушу жыць, каб ўсё тут зрабіць…”.
рэж. Кася Растоцкая, 2016 г. , Беларусь
11:50
Карпаратывы ў разгары: колькі каштуе падрыхтавацца да свята? Дзед Мароз чалавек і персанаж: асаблівасці працы бізнэсоўца з белай барадой. Дом здалі а дабудаваць забыліся: як жыхары бароняць свае правы?
12:15
У кастрычніку 1999 г. у Менску адбылося суворае сутыкненне удзельнікаў Маршу свабоды і міліцыі: дзясяткі чалавек былі параненыя, шмат каго кінулі ў турмы. У той дзень з патрабаваннямі да ўлады спыніць выкраданне палітычных апанентаў, выпусціць на волю палітвязняў, а таксама з лозунгамі за незалежнасць краіны выйшлі на вуліцы сталіцы больш як 30 тыс. чалавек. Стартаваўшы на плошчы Якуба Коласа, марш дайшоў да плошчы Бангалор. Па невялікім мітынгу дэманстранты рушылі ў цэнтр, разгарнуўшы 30 – метровыя сцягі – бел – чырвона – белы і Еўразвязу. На шляху дэманстранты раз – пораз зазнавалі правакацыі, а на скрыжаванні з вуліцаю Пуліхава іх чакала пастка. Бойка трывала каля паўгадзіны. Уцякаючы з – пад дручкоў і ботаў спецназаўцаў, людзі нават кідаліся ў ледзяную раку. Працягваліся сутыкненні і пазней, калі міліцыя пачала зачышчаць двары. Марш свабоды паказаў беларусам, што з дыктатураю можна змагацца. З таго часу палітыкі ў Беларусі бясследна не знікалі. Гэтак скончыліся змагарныя 1990 – ыя. Сведкі – Мікола Статкевіч і Вінцук Вячорка.
14:35
Стужка пра жыццё 8 – гадовае школьніцы ў сталіцы КНДР, зняты паводле сцэнара паўночнакарэйскіх таварышаў. Зін Мі рыхтуецца ўступіць у Дзіцячы саюз. Гэта першы крок дзіцяці ў дзяржаўную сістэму, створаную Кім Ір Сэнам. Мы бачым сцэны з жыцця звычайнай паўночнакарэйскай сям’і: у часе вячэры бацька кажа дачцэ, што трэба есці больш кімчхі. У фільме бацька Зін Мі працуе на швейнай фабрыцы. Кіраўніца швейнага цэху дзякуе яму і кажа, што сёння план выкананы цэхам на 150 %. У наступным дублі яна кажа ўжо пра 200 %…
рэж. Віталій Манскі (Vitaliy Manskiy, Виталий Манский), 2015 г. , Чэхія – Расея – Нямеччына – Латвія – Паўночная Карэя
16:20
Канцерт Салідарныя з Беларусьсю 2015, выступ гурту Воплі Відаплясава (UA)
18:40
Першы поўнаметражны біяграфічны фільм пра культавага польскага музыку Чэслава Немэна (Выдрыцкага) паходжаннем з Гарадзеншчыны. У стужцы выкарыстаныя шмат якія не вядомыя дасюль архіўныя матэрыялы.
рэж. Кшыштаф Маґоўскі (Krzysztof Magowski), 2014 г. , Польшча
21:25
рэж. Энрыко Жэром (Enrico Jrme), 2012 г. , Францыя
Палет – непрыемная бабка, якая ненавідзіць усіх: чорных, жоўтых, суседзяў, нават унука – праз тое, што ён мае чорны колер скуры. Калісьці ў яе быў муж Франсіс, які памёр, і кандытарская крама, бо Палет была добрым кандытарам. У сталым веку ейнае жыццё зрабілася складаным, судовы выканаўца прыйшоў апісваць маёмасць за даўгі, і тады Палет падалася да мясцовага наркагандляра, каб наняцца да яго на працу. Нечакана бабуля дала рады новаму занятку, і вакол яе завязалася цэлая трагікамічная гісторыя…
23:00
Сяброўскі праект – капуснік – не на замову, без бюджэту, арганізаванае працы, планавання і менеджменту – стаўся самым значным музычным праектам у найноўшай беларускай гісторыі. Мы вяртаемся ў той час, калі задумваўся праект, і праходзім з удзельнікамі 20 – гадовы шлях ажно да рыхтавання рымейку на сцэне Падляскай оперы ў верасні 2016 – га. Усе, хто меў дачыненне да “Народнага альбому”, пасталелі. Лёс раскідаў іх па розных тусоўках і нават розных краінах. Сяброўскія стасункі не захаваліся. Шмат хто з іх сумняецца: а ці варта рэанімаваць тое, што было актуальна напрыканцы 90 – х? Некаторыя ж мяркуюць, што гэты праект – па – за часам, і цяпер, назапасіўшы досведу, яны здольныя надаць яму другое дыханне. Хто з іх мае рацыю? Ці змогуць удзельнікі сабрацца разам? А калі змогуць, ці здолее новая інсцэнізацыя паўтарыць поспех папярэдняй?
рэж. Яўген Шапчыц, 2016 г. , Беларусь
00:00
00:03
Рэактывацыя культавага музычнага праекту сярэдзіны 90 – х. 27 песняў распавядаюць гісторыю заходнебеларускага мястэчка ў міжваенны перыяд. Героі “Народнага альбому” – настаўнікі і гандляры, карчмары і выпівохі, шпіёны і кантрабандысты. Яны мараць і падманваюцца, працуюць і змагаюцца, вяселяцца і маркоцяцца. Іхныя гісторыі сплятаюцца ў гісторыю мястэчка…
01:35
Канцэрт, які стаўся легендаю: выступ гурта ў межах юбілейнага туру “Акіян Эльзы” – 20 гадоў разам! сабраў больш за 75 000 прыхільнікаў з усяго свету ў Кіеве і стаў афіцыйна зарэгістраваным канцэртавым рэкордам Украіны. Гэтым раза на сцэне былі і сучасны, і класічны склады групы. У гэты незвычайны вечар кожны глядач мог дакрануцца да легенды і напоўніцу адчуць магутную энергію “Акіяну”.
03:15
Легендарны гурт “Крамбамбуля” на чале з Лявонам Вольскім прэзентуе свой развітальны альбом “Чырвоны штраль”, пасля якога поўным складам плануе сысці ў лясы і заняцца партызанскаю дзейнасцю.
05:35
Глядзі таксама
Каментары