Schedule of day 2016/12/29


07:45
Чаму мы не ведаем, хто і калі збудаваў замак у Крэве? Як і ад чыіх рук загінуў у замкавай вязніцы стары князь Кейстут Гедымінавіч? Ці захаваліся ў сённяшнім Крэве сляды тых драматычных падзеяў? Ці жывы яшчэ дух таго, даўняга Крэва? Вёска Крэва ўнікальная сваім магутным гатычным замкам, а таксама значнасцю гістарычных падзеяў, якія ў ім адбываліся. Адная Крэўская унія чаго вартая! Дамова паміж вялікім князем літоўскім Ягайлам Альгердавічам і дэлегацыяй Польскага Каралеўства 1385 г. паўплывала на гістарычны лёс колькіх народаў Еўропы.
08:55
Для поспеху ў жанчыны і прафесіі мужчынам трэба добра выглядаць – і ахайна, і стылёва. Ёсць тыя, хто адчувае гэта інтуітыўна, камусьці падкажа мама ці каханая. Можна пагартаць модныя часопісы. Але ёсць спосаб, каб атрымаць вопратку і асабістыя парады ад прафесіяналаў. Госць студыі – дызайнер адзення Дзмітрый Забалотны.
09:25
Час падводзіць вынікі: як чацвертая ўлада працуе на карысць грамадзянаў. Перадсвяточныя зычэнні: мінакі пра свае чаканні ад новага года. Котаўка, жыві: абаронцы скверу змаглі на час спыніць высяканне дрэваў. Аднаго жадання замала: на прыкладзе Магілёва распавядаем пра сітуацыю з беспрацоўем. У пошуках стрэлачніка: суд у Маладзечне пастанавіў, што загінулая школьніца на полі не працавала, а выхоўвалася.
09:45
рэж. Галіна Навумчык, 2015 г. , Беларусь
Малады амерыканец, які гаворыць па – беларуску, які спявае па – беларуску… Біяграфічны фільм пра легенду беларускай аўтарскай песні Багдана Андрусішына, вядомага як Данчык. Адмыслова для гэтага фільму сям’я барда перадала відэа з сямейнага архіву, якое ніколі раней не дэманстравалася.
10:30
Сексапільны Нік Маршал – чыкагскі плэйбой – лічыць сябе проста падарункам неба для пяшчотнай паловы чалавецтва. І сапраўды, жанчыны, здаецца, з захапленнем ловяць ягоныя позіркі. Нік на піку кар’еры ў буйным рэкламным агенцтве і вось – вось мусіць атрымаць павышэнне. Аднак для дасягнення гэтае мэты яму яшчэ трэба прыкласці шмат намаганняў. І раптам праз неверагодны выпадак ён набывае незвычайную здольнасць, якая спачатку выкрывае непрывабную праўду і даводзіць яго да поўнай роспачы, але потым дае шанец дамагчыся свайго. Але ці будзе ён шчаслівы, калі здзейсняцца ягоныя жаданні?..
13:20
Чаму мы не ведаем, хто і калі збудаваў замак у Крэве? Як і ад чыіх рук загінуў у замкавай вязніцы стары князь Кейстут Гедымінавіч? Ці захаваліся ў сённяшнім Крэве сляды тых драматычных падзеяў? Ці жывы яшчэ дух таго, даўняга Крэва? Вёска Крэва ўнікальная сваім магутным гатычным замкам, а таксама значнасцю гістарычных падзеяў, якія ў ім адбываліся. Адная Крэўская унія чаго вартая! Дамова паміж вялікім князем літоўскім Ягайлам Альгердавічам і дэлегацыяй Польскага Каралеўства 1385 г. паўплывала на гістарычны лёс колькіх народаў Еўропы.
14:30
Для поспеху ў жанчыны і прафесіі мужчынам трэба добра выглядаць – і ахайна, і стылёва. Ёсць тыя, хто адчувае гэта інтуітыўна, камусьці падкажа мама ці каханая. Можна пагартаць модныя часопісы. Але ёсць спосаб, каб атрымаць вопратку і асабістыя парады ад прафесіяналаў. Госць студыі – дызайнер адзення Дзмітрый Забалотны.
15:00
Час падводзіць вынікі: як чацвертая ўлада працуе на карысць грамадзянаў. Перадсвяточныя зычэнні: мінакі пра свае чаканні ад новага года. Котаўка, жыві: абаронцы скверу змаглі на час спыніць высяканне дрэваў. Аднаго жадання замала: на прыкладзе Магілёва распавядаем пра сітуацыю з беспрацоўем. У пошуках стрэлачніка: суд у Маладзечне пастанавіў, што загінулая школьніца на полі не працавала, а выхоўвалася.
15:25
рэж. Галіна Навумчык, 2015 г. , Беларусь
Малады амерыканец, які гаворыць па – беларуску, які спявае па – беларуску… Біяграфічны фільм пра легенду беларускай аўтарскай песні Багдана Андрусішына, вядомага як Данчык. Адмыслова для гэтага фільму сям’я барда перадала відэа з сямейнага архіву, якое ніколі раней не дэманстравалася.
16:05
У Беларусі – прыблізна 30 тыс. сацыяльных сіротаў – тых, чыіх бацькоў пазбавілі правоў на дзіця. Лічба стабільная – не змяншаецца ўжо колькі гадоў. Сацыяльных сіротаў размяркоўваюць па сем’ях, якім плацяць з сацыяльных фондаў. Магчыма, гэта добрае развязанне праблемы. Але апошнія 5 – 6 гадоў увагу грамадства ўсё часцей прыцягваюць выпадкі, калі дзяцей, якія ўжо лічаць сацыяльныя сем’і сваймі, роднымі, гвалтам адбіраюць ад прыёмных бацькоў. Падставу для гэтага дае адпаведны ўказ прэзідэнта, што, здавалася б, мусіць стаяць на абароне правоў дзіцяці. Але мясцовыя органы сацыяльнай апекі ўсё часцей ужываюць гэты ўказ у чыста адміністратыўных мэтах. Напрыклад, каб пакараць тых сацыяльных бацькоў, што ўздымаюць свой голас супраць бюракратызму і карупцыйных схемаў самога чынавенства. Справа даходзіць да таго, што могуць забраць (і забіраюць!) нават родных дзяцей, спасылаючыся на “кепскія ўмовы ўтрымання”. Для гэтага дастаткова “не спадабацца” дробнаму мясцоваму чыноўніку, які здолее паказаць безабаронным людзям, хто ў краіне гаспадар. Бацькі і дзеці робяцца закладнікамі адміністратыўнае сістэмы.
17:35
Студэнты–гісторыкі вырушаюць у навуковую экспедыцыю ў заходнія рэгіёны Беларусі, у месцы, дзе да 1939 года была мяжа з Польшчай. Маладыя людзі збіраюць успаміны мясцовых жыхароў: як жылося даўней. Старыя людзі распавядаюць пра жыццё ў Польшчы, прыход чырвонаармейцаў, стварэнне калгасаў. Успаміны герояў неадназначныя і не заўсёды адпавядаюць афіцыйнай трактоўцы беларускай гісторыі. На прыклад, для адной гераіні 1939 год асацыюецца з пачаткам масавай вытворчасці самагонкі, іншыя ўзгадваюць першыя гады ў калгасе, калі «вакол кралі ўсе і не саромеліся, што крадуць». «Заходнікі» гэта фільм пра лёсы звычайных людзей, якія сталі сведкамі важных гістарычных падзей.
18:15
Першая беларуская граматыка выйшла ў свет у 1918 годзе і напісаў яе кандыдат філалогіі Петраградcкага універсітэта Браніслаў Тарашкевіч. Ён быў знакамітым беларускім нацыянальным дзеячом, філолагам, літаратарам, педагогам. Пераклаў на беларускую мову «Iліяду» Гамера, «Пана Тадэвуша» Адама Міцкевіча. У 1928 годзе быў абраны Акадэмікам Беларускай Акадэміі Навук.
18:55
«Людскія справы» вярнуліся да герояў сваіх самых аглядальных выпускаў года і падвялі вынікі – якія змены адбыліся ў Беларусі ў 2016 годзе, якія зʼявы ў краіне аказаліся найбольш трывалымі. Пагаршэнне сацыяльных праблем, гвалт з боку дзяржаўнай сістэмы ды сілавікоў, падман выбарцаў – героі праграмы распавядаюць пра свой боль. Вядоўца Алесь Залеўскі падводзіць вынікі і дае прагноз.
20:15
Як адкрылі Горадзен над Нёманам? Колькі мураваных храмаў меў горад у 12 ст.? Дзе знаходзіўся галоўны гарадскі пасад у раннім сярэднявеччы? Чаму Гародню называлі горадам паляўнічых? Якія тайны яшчэ хавае падземная Гародня?
22:20
рэж. Анэтэ Баўмайстэр (Annette Baumeister), 2014 г. , Нямеччына
Легенда Галівуду Нэталі Ўуд пачала здымацца яшчэ ў маленстве. Аднак не кожнаму юнаму таленту ўдаецца застацца ў індустрыі кіно. Нэталі літаральна на здымачнай пляцоўцы вырасла ў сапраўдную кіназорку: яна тройчы намінавалася на “Оскар”. Фільмы з ейным удзелам былі і застаюцца папулярнымі: “Бунтаўнік без прычыны”, “Вялікія гонкі”, “Ўэстсайдская гісторыя” ўвайшлі ў залаты фонд сусветнага кінематографу. Аднак за вонкавым бляскам і бездакорным вобразам кінадзіва старанна хавала свае асабістыя перажыванні. Пра Нэталі Ўуд апавядаюць сястра Лана, ейны біёграф, вядомая амерыканская пісьменніца Сьюзан Фінстад, сябар дзяцінства Эд, калегі. Загінула акторка ў 1981 г. пры нявысветленых акалічнасцях, нібы здзейсніўшы даўняе змрочнае прадказанне…
00:55
Глядзі таксама
Каментары