Schedule of day 2016/12/28


07:40
Дзе шукаць знакаміты Лаўрышаўскі манастыр ХІІІ ст.? Што крыецца пад выдмаю на беразе Нёмну? Чаму памятную капліцу паставілі ў памылковым месцы? Што ўжо адкрылі і яшчэ могуць знайсці археолагі?
08:50
83 – гадовы пенсіянер Генрык Траццяк набыў былы фальварак Бохвіцаў у вёсцы Флер’янова на Ляхаўшчыне і саматугам яго рамантуе. Спадар Генрык прыблізна 30 гадоў старшыняваў у мясцовым калгасе, управа якога месцілася ў старой панскай сядзібе. Калі ён пайшоў на пенсію, праўленне перанеслі ў іншае месца, а сядзіба больш як за 10 гадоў заняпала. Спадар Траццяк пастанавіў набыць стары будынак і адрамантаваць яго: “Працы тут на сто гадоў хопіць. Вось і мушу жыць, каб ўсё тут зрабіць…”.
рэж. Кася Растоцкая, 2016 г. , Беларусь
09:45
2014 г. , Беларусь На ўсходнім Палессі Беларусі на мяжы з Украінай раскінуўся вялізны абшар, на якім няма аніводнага населенага пункта. У 1961 – 1962 гады тут быў створаны авіяцыйны палігон для краін – удзельніц былога Варшаўскага дагавора.
10:15
Калі дзяржава склала свае крылы, іх разгарнуць удалося грамадству. Пакуль не ўсяму, адзінкам. Але паўтарыць гэты шлях можа кожны. Без выключэння. Чаму? Паспрабуем разабрацца неўзабаве з гасцямі ў студыі. А пакуль да нашай першай гісторыі – прыватнага дома для састарэлых пад Валожынам.
Госці ў студыі былы алкаголік Віталь Зубок, які цяпер кіруе уссановай Сацыяльная майстэрня. Таксама прадстаўнік Офісу за дэмакратычную Беларусь, эксперт у галіне сацыяльнага прадпрымальніцтва Максім Падбярозкін.
11:15
Гэта першая спроба паказаць доўгі шлях хрысціянізацыі польскае зямлі падчас кіравання Мeшкі І. Стужка пачынаецца сцэнаю хрышчэння Мешкі ды ягоных набліжаных на возеры Ледніца і канчаецца каранацыяй Баляслава Храбрага, першага польскага караля. Прамовы навукоўцаў перамяжоўваюцца з віртуальнымі рэканструкцыямі найстарэйшых сакральных аб’ектаў ды інсцэнізацыяй тагачасных падзеяў.
рэж. Здзіслаў Цозац (Zdzisław Cozac), 2015 г. , Польшча
12:55
Дзе шукаць знакаміты Лаўрышаўскі манастыр ХІІІ ст.? Што крыецца пад выдмаю на беразе Нёмну? Чаму памятную капліцу паставілі ў памылковым месцы? Што ўжо адкрылі і яшчэ могуць знайсці археолагі?
14:05
83 – гадовы пенсіянер Генрык Траццяк набыў былы фальварак Бохвіцаў у вёсцы Флер’янова на Ляхаўшчыне і саматугам яго рамантуе. Спадар Генрык прыблізна 30 гадоў старшыняваў у мясцовым калгасе, управа якога месцілася ў старой панскай сядзібе. Калі ён пайшоў на пенсію, праўленне перанеслі ў іншае месца, а сядзіба больш як за 10 гадоў заняпала. Спадар Траццяк пастанавіў набыць стары будынак і адрамантаваць яго: “Працы тут на сто гадоў хопіць. Вось і мушу жыць, каб ўсё тут зрабіць…”.
рэж. Кася Растоцкая, 2016 г. , Беларусь
15:00
2014 г. , Беларусь На ўсходнім Палессі Беларусі на мяжы з Украінай раскінуўся вялізны абшар, на якім няма аніводнага населенага пункта. У 1961 – 1962 гады тут быў створаны авіяцыйны палігон для краін – удзельніц былога Варшаўскага дагавора.
15:30
Калі дзяржава склала свае крылы, іх разгарнуць удалося грамадству. Пакуль не ўсяму, адзінкам. Але паўтарыць гэты шлях можа кожны. Без выключэння. Чаму? Паспрабуем разабрацца неўзабаве з гасцямі ў студыі. А пакуль да нашай першай гісторыі – прыватнага дома для састарэлых пад Валожынам.
Госці ў студыі былы алкаголік Віталь Зубок, які цяпер кіруе уссановай Сацыяльная майстэрня. Таксама прадстаўнік Офісу за дэмакратычную Беларусь, эксперт у галіне сацыяльнага прадпрымальніцтва Максім Падбярозкін.
16:00
Яны хочуць зрабіцца гаспітальерамі – добраахвотнікамі аддзелу, які ратуе параненых жаўнераў адразу на полі бою. У лагер добраахвотнікаў на сем дзён прыязджае новая група – людзі, часта далёкія ад медыцыны і войска. Разам з імі мы ўваходзім у свет людзей, якія адраджаюць навуку тактычнага ратавання ва Украіне. Даведваемся, што матывавала юрыста, інфарматыка ці скрыпачку змяніць сваё жыццё і рызыкаваць ім, дапамагаючы іншым. Тыдзень, які мы ўбачым, – гэта больш як курсы вайсковае медыцыны. Гэта час, калі кандыдаты на гаспітальераў пастанаўляюць – пайсці далей ці вярнуцца ў мінулае жыццё.
рэж. Мара Тамковіч, 2016 г.
16:50
Стужка пра жыццё і дзейнасць святара Владыслава Букавіньскага, які 13 гадоў правёў у савецкіх лагерах ды турмах, а пасля да самай смерці свядома заставаўся ў Казахстане, дзе патаемна выконваў свае абавязкі. У 2016 г. Касцёл беатыфікаваў святара.
рэж. Кшыштаф Тадэй (Krzysztof Tadej), 2016 г. , Польшча
17:40
рэж. Галіна Навумчык, 2015 г. , Беларусь
Малады амерыканец, які гаворыць па – беларуску, які спявае па – беларуску… Біяграфічны фільм пра легенду беларускай аўтарскай песні Багдана Андрусішына, вядомага як Данчык. Адмыслова для гэтага фільму сям’я барда перадала відэа з сямейнага архіву, якое ніколі раней не дэманстравалася.
18:25
У Беларусі – прыблізна 30 тыс. сацыяльных сіротаў – тых, чыіх бацькоў пазбавілі правоў на дзіця. Лічба стабільная – не змяншаецца ўжо колькі гадоў. Сацыяльных сіротаў размяркоўваюць па сем’ях, якім плацяць з сацыяльных фондаў. Магчыма, гэта добрае развязанне праблемы. Але апошнія 5 – 6 гадоў увагу грамадства ўсё часцей прыцягваюць выпадкі, калі дзяцей, якія ўжо лічаць сацыяльныя сем’і сваймі, роднымі, гвалтам адбіраюць ад прыёмных бацькоў. Падставу для гэтага дае адпаведны ўказ прэзідэнта, што, здавалася б, мусіць стаяць на абароне правоў дзіцяці. Але мясцовыя органы сацыяльнай апекі ўсё часцей ужываюць гэты ўказ у чыста адміністратыўных мэтах. Напрыклад, каб пакараць тых сацыяльных бацькоў, што ўздымаюць свой голас супраць бюракратызму і карупцыйных схемаў самога чынавенства. Справа даходзіць да таго, што могуць забраць (і забіраюць!) нават родных дзяцей, спасылаючыся на “кепскія ўмовы ўтрымання”. Для гэтага дастаткова “не спадабацца” дробнаму мясцоваму чыноўніку, які здолее паказаць безабаронным людзям, хто ў краіне гаспадар. Бацькі і дзеці робяцца закладнікамі адміністратыўнае сістэмы.
19:05
Час падводзіць вынікі: як чацвертая ўлада працуе на карысць грамадзянаў. Перадсвяточныя зычэнні: мінакі пра свае чаканні ад новага года. Котаўка, жыві: абаронцы скверу змаглі на час спыніць высяканне дрэваў. Аднаго жадання замала: на прыкладзе Магілёва распавядаем пра сітуацыю з беспрацоўем. У пошуках стрэлачніка: суд у Маладзечне пастанавіў, што загінулая школьніца на полі не працавала, а выхоўвалася.
20:15
Чаму мы не ведаем, хто і калі збудаваў замак у Крэве? Як і ад чыіх рук загінуў у замкавай вязніцы стары князь Кейстут Гедымінавіч? Ці захаваліся ў сённяшнім Крэве сляды тых драматычных падзеяў? Ці жывы яшчэ дух таго, даўняга Крэва? Вёска Крэва ўнікальная сваім магутным гатычным замкам, а таксама значнасцю гістарычных падзеяў, якія ў ім адбываліся. Адная Крэўская унія чаго вартая! Дамова паміж вялікім князем літоўскім Ягайлам Альгердавічам і дэлегацыяй Польскага Каралеўства 1385 г. паўплывала на гістарычны лёс колькіх народаў Еўропы.
21:25
Для поспеху ў жанчыны і прафесіі мужчынам трэба добра выглядаць – і ахайна, і стылёва. Ёсць тыя, хто адчувае гэта інтуітыўна, камусьці падкажа мама ці каханая. Можна пагартаць модныя часопісы. Але ёсць спосаб, каб атрымаць вопратку і асабістыя парады ад прафесіяналаў. Госць студыі – дызайнер адзення Дзмітрый Забалотны.
21:55
рэж. Кім Кі Тук (Kim Ki Duk), 2012 г. , Паўднёвая Карэя
Трыццацігадовы рэкецір Кханґ То зарабляе тым, што спаганяе з сваіх даўжнікоў утрая большыя сумы грошай – у выпадку іхнай адмовы разлічвацца ён робіць іх калекамі і забірае сабе выплачаную страхавою кампаніяй кампенсацыю. Аднаго дня ён сустракае дзіўную жанчыну, якая сцвярджае, што яна – ягоная маці. Пасля шэрагу жорсткіх выпрабаванняў ён прыходзіць да высновы, што толькі сапраўдная маці здольная пайсці дзеля сына на ўсе ахвяры. І гэта ён яшчэ не ўяўляе сабе, наколькі слушнай неўзабаве выявіцца ягоная выснова.
01:15
Глядзі таксама
Каментары