Schedule of day 2016/12/26


07:50
Калі дзяржава склала свае крылы, іх разгарнуць удалося грамадству. Пакуль не ўсяму, адзінкам. Але паўтарыць гэты шлях можа кожны. Без выключэння. Чаму? Паспрабуем разабрацца неўзабаве з гасцямі ў студыі. А пакуль да нашай першай гісторыі – прыватнага дома для састарэлых пад Валожынам.
Госці ў студыі былы алкаголік Віталь Зубок, які цяпер кіруе уссановай Сацыяльная майстэрня. Таксама прадстаўнік Офісу за дэмакратычную Беларусь, эксперт у галіне сацыяльнага прадпрымальніцтва Максім Падбярозкін.
10:45
Стужка пра жыццё і дзейнасць святара Владыслава Букавіньскага, які 13 гадоў правёў у савецкіх лагерах ды турмах, а пасля да самай смерці свядома заставаўся ў Казахстане, дзе патаемна выконваў свае абавязкі. У 2016 г. Касцёл беатыфікаваў святара.
рэж. Кшыштаф Тадэй (Krzysztof Tadej), 2016 г. , Польшча
11:30
У Беларусі – прыблізна 30 тыс. сацыяльных сіротаў – тых, чыіх бацькоў пазбавілі правоў на дзіця. Лічба стабільная – не змяншаецца ўжо колькі гадоў. Сацыяльных сіротаў размяркоўваюць па сем’ях, якім плацяць з сацыяльных фондаў. Магчыма, гэта добрае развязанне праблемы. Але апошнія 5 – 6 гадоў увагу грамадства ўсё часцей прыцягваюць выпадкі, калі дзяцей, якія ўжо лічаць сацыяльныя сем’і сваймі, роднымі, гвалтам адбіраюць ад прыёмных бацькоў. Падставу для гэтага дае адпаведны ўказ прэзідэнта, што, здавалася б, мусіць стаяць на абароне правоў дзіцяці. Але мясцовыя органы сацыяльнай апекі ўсё часцей ужываюць гэты ўказ у чыста адміністратыўных мэтах. Напрыклад, каб пакараць тых сацыяльных бацькоў, што ўздымаюць свой голас супраць бюракратызму і карупцыйных схемаў самога чынавенства. Справа даходзіць да таго, што могуць забраць (і забіраюць!) нават родных дзяцей, спасылаючыся на “кепскія ўмовы ўтрымання”. Для гэтага дастаткова “не спадабацца” дробнаму мясцоваму чыноўніку, які здолее паказаць безабаронным людзям, хто ў краіне гаспадар. Бацькі і дзеці робяцца закладнікамі адміністратыўнае сістэмы.
12:15
рэж. Тоўні Гэйнз (Tony Hainse), 2013 г. , ЗША
Айцец Ежы Папялушкі, каталіцкі святар і праваабаронца, заплаціў найвышэйшую цану за заклікі супрацьстаяць хлусні рэпрэсіўнага камуністычнага рэжыму ў Польшчы 1980 – ых. Дзесяцігоддзі пасля смерці айца ягоныя казанні, якія грунтуюцца на пашане да правоў чалавека і справядлівасці, дасюль актуальныя там, дзе ідзе змаганне з дыктатураю ды ўціскам.
14:00
рэж. Майкл Эптэд (Michael Apted), 2001 г. , Вялікая Брытанія – ЗША – Нідэрланды – Нямеччына
У сакавіку 1943 г. шыфравальнікі з сакрэтнага брытанскага цэнтру ў Блэтчлі – Парку сутыкнуліся з найгоршым: нацысты змянілі ключ коду да машыны “Энігма”. Канвоі хаўруснікаў з жыццёва важнымі ладункамі і тысячаю людзей на борце апынуліся ў небяспецы – у Паўночнай Атлантыцы на іх палююць зграі падводных чаўноў. Улады звяртаюцца па дапамогу да Тома Джэрыка, выдатнага матэматыка і крыптографа. Але Джэрыка мусіць разблытаць яшчэ адну загадку: знікла Клэр – жанчына, якую ён кахае, а сакрэтная служба шукае шпіёна ў Блэтчлі – Парку.
15:55
Не шмат вядома, як пасля вайны праводзілі калектывізацыю ў Заходняй Беларусі. Калектывізацыі канца 1940 – х гг. гісторыкі, здавалася б, надавалі другаснае значэнне. Тым не менш яна адбывалася досыць цяжка, адначасова з выкараненнем рэлігіі ды веры і рэпрэсіямі супраць народу, які часам выступаў супраць камуністычных уладаў.
рэж. Ягор Сурскі, 2016 г. , Беларусь
16:25
рэж. Кшыштаф Тадэй (Krzytsztof Tadej), 2015 г. , Польшча
Чаму яны загінулі? Кім яны былі? Што яны зрабілі і ці памятаюць пра іх праз 24 гады пасля пакутніцкай смерці? У 1991 – ым дваіх манахаў – францішканаў – айцоў Збіґнева Стшалкоўскага і Міхала Тамашэка – жорстка забілі перуанскія тэрарысты. 5 снежня 2015 г. Касцёл абвесціў іх добраславёнымі.
17:20
Другая палова 1990 – ых гг. вызначылася рэзкім супрацьстаяннем уладаў і незалежнае прэсы. У гэты ж час рабіліся высілкі і ў стварэнні электронных СМІ, альтэрнатыўных дзяржаўным. Побач з амерыканскаю радыёстанцыяй “Свабода” пачалі працаваць і беларускія. Найбольш яркім было “Радыё 101, 2” – самае свабоднае і эксперыментальнае ў гісторыі айчыннае радыётрансляцыі, працавала ў інфармацыйна – музычным фармаце. У наўпроставым эфіры мелі магчымасць выказвацца прадстаўнікі апазіцыі ды ўлады, людзі навукі ды мастацтва, шараговыя слухачы. Незалежнасць краіны і дэмакратычныя свабоды былі прыярытэтнымі каштоўнасцямі для калектыву, які першым у краіне прадэманстраваў, што такое абмен інфармацыяй з замежнымі калегамі. Радыё праіснавала ўсяго толькі год і сорак дзён. Пасля закрыцця напалову падпольна рабіліся тэле – і радыёпраграмы журналістамі, якія аб’ядналіся ў “Студыю БМ”. Паралельна пры падтрыманні Фонду Сораса была створаная тэлестудыя БАНТ. Сведкі – журналісты Жана Літвіна, Генадзь Кеснер.
17:40
рэж. Юрый Каліна (Jerzy Kalina), 2015 г. , Польшча
У біяграфіі жыхара Будаў, што ля Белавежскае пушчы, Сяргея Нічыпарука, як у фокусе абектыва, адлюстраваўся лёс праваслаўнай беларускай меншасці на ўсходзе Польшчы. Як і пераважная большасць ягоных землякоў, ён паходзіць з невялікай беднай вёскі, дзе ягоныя продкі адвеку займаліся сялянскаю працаю, маліліся ў царкве, са страхам у вачах сустракалі новую ўладу, намагаючыся дагадзіць ёй і адаптавацца да зменлівых умоваў.
18:50
Гэта была вайна за перадзел ужо падзеленага свету паміж нямецка-аўстрыйскім блокам дзяржаваў і Антантай. У жніўні 1915 года на тэрыторыі Беларусі расейскім камандаваннем быў створаны Заходні фронт са штабам у Менску. Беларусь зрабілася прыфрантавой паласой і вайна пракацілася па яе землях. Першая сусветная вайна прынесла беларускаму народу велізарныя людскія страты. Загінула 1 млн. 200 тыс. чалавек, сотні тысяч беларусаў не змаглі вярнуцца з эвакуацыі, засталіся параскіданымі на неабсяжных абшарах Расеі.
19:05
Карпаратывы ў разгары: колькі каштуе падрыхтавацца да свята? Дзед Мароз чалавек і персанаж: асаблівасці працы бізнэсоўца з белай барадой. Дом здалі а дабудаваць забыліся: як жыхары бароняць свае правы?
20:15
Лідскі замак адзін з першых цалкам мураваных замкаў у Беларусі. Дагэтуль дакладна невядома хто яго збудаваў, калі пачалі і калі скончылі. Ці дойлідамі былі запрошаныя нямецкія майстры? Чаму замак збудавалі каля балота? Хто з каралёў і вялікіх князёў гуляў тут сваё вяселле? Які хан Залатой Арды жыў у замку? Хто знішчыў замак? Чаму замак вельмі доўга аднаўлялі і што ў выніку зрабілі з помнікам будаўнікі?
21:25
Горад захапіла Расея ў 1772 г. і перадала ў прыватную ўласнасць расейскаму генералу. Новыя гаспадары збудавалі палац і перапланавалі места, а пад канец ХІХ ст. , пасля пабудовы чыгункі, Гомель пачаў хутка разрастацца, і сёння гэта другі з велічыні горад Беларусі. Што засталося ў Гомлі пасля расейскага панавання? Якое месца ў сённяшнім беларускім горадзе займае расейская спадчына? Ці не зашмат яе?
22:00
рэж. Майкл Эптэд (Michael Apted), 2001 г. , Вялікая Брытанія – ЗША – Нідэрланды – Нямеччына
У сакавіку 1943 г. шыфравальнікі з сакрэтнага брытанскага цэнтру ў Блэтчлі – Парку сутыкнуліся з найгоршым: нацысты змянілі ключ коду да машыны “Энігма”. Канвоі хаўруснікаў з жыццёва важнымі ладункамі і тысячаю людзей на борце апынуліся ў небяспецы – у Паўночнай Атлантыцы на іх палююць зграі падводных чаўноў. Улады звяртаюцца па дапамогу да Тома Джэрыка, выдатнага матэматыка і крыптографа. Але Джэрыка мусіць разблытаць яшчэ адну загадку: знікла Клэр – жанчына, якую ён кахае, а сакрэтная служба шукае шпіёна ў Блэтчлі – Парку.
01:30
Глядзі таксама
Каментары