Schedule of day 2016/12/25


07:35
Перад Калядамі ў невялікім мястэчку вызначаецца лёс дзіцячага дому сястры Гартэнсьі. Згодна з планамі мясцовага бізнесоўца Скрудзяка, дом знясуць, а на яго месцы пабудуюць бензастанцыю. Што будзе з дзецьмі – сіротамі, бізнесоўца не цікавіць, бо для яго галоўнае прыбытак. Выхаванцы сястры Гартэнсьі рыхтуюцца справіць Каляды, мажліва, гэта апошнія іхныя святы разам. Тым часам у мястэчку адбываецца злачынства і разгортваецца дэтэктыўная гісторыя, у небяспеку трапляе дачка Скрудзяка. Здаецца, толькі цуд можа дапамагчы…
рэж. Пётр Мулярук (Piotr Mularuk), 2000 г. , Польшча
У галоўных ролях: Пётр Махаліца (Piotr Machalica), Кшыштаф Страіньскі (Krzysztof Stroiński), Данута Шафлярска (Danuta Szaflarska), Сара Мюльднэр (Sara Müldner), Лукаш Язьвец (Łukasz Jaźwiec), Сэбаст’ян Сьвёндэр (Sebastian Świąder).
12:55
рэж. Кшыштаф Тадэй (Krzytsztof Tadej), 2015 г. , Польшча
Чаму яны загінулі? Кім яны былі? Што яны зрабілі і ці памятаюць пра іх праз 24 гады пасля пакутніцкай смерці? У 1991 – ым дваіх манахаў – францішканаў – айцоў Збіґнева Стшалкоўскага і Міхала Тамашэка – жорстка забілі перуанскія тэрарысты. 5 снежня 2015 г. Касцёл абвесціў іх добраславёнымі.
14:15
Што такое багема? Дзе шукаць беларускую багему? Каго стэрэатыпна беларусы ўважаюць за багемных персонаў.
14:40
Адам – наіўны хлопец, жыве ў правінцыі на паўднёвым усходзе Польшчы. Пасля студэнцкіх выступаў 1968 г. , калі ў ПНР скасавалі адтэрмінаванне, Адама прызываюць у войска. Старэйшы брат Антэк, які ўжо тры гады як адслужыў, хоча навучыць Адама жыццю. Браты выпраўляюцца ў падарожжа праз усю Польшчу – да месца будучае службы Адама. Але рэальнае жыццё прадказаць немагчыма.
рэж. Яцэк Бромскі (Jacek Bromski), 2013 г. , Польшча
У ролях: Філіп Плавяк (Filip Pławiak), Матэўш Касьцюкевіч (Mateusz Kościukiewicz), Бажэна Адамэк – Нуркоўска (Bożena Adamek – Nurkowska), Аліц’я Бах (Alicja Bach), Анджэй Бэй – Заборскі (Andrzej Bej – Zaborski).
16:40
Малады музыка Тама закахаўся і нарэшце папрасіў рукі дзяўчыны. Пры знаёмстве з бацькамі каханай высвятляецца, што будучы цесць – у глыбокай дэпрэсіі праз страту бізнесу і ўшчэнт абрыдлае сямейнае жыццё. Тама пастанаўляе разварушыць яго, што выліваецца ў безадказныя прыгоды з пагулянкамі і дзеўкамі ды прыводзіць да разрыву абодвух з каханымі жанчынамі.
рэж. Антані Марсьяно (Anthony Marciano), 2013 г. , Францыя
У галоўных ролях: Ален Шаба (Alain Chabat), Макс Бубліль (Max Boublil), Сандрын Кібэрлен (Sandrine Kiberlain), Мэляні Бэрнье (Melanie Bernier).
19:30
Не шмат вядома, як пасля вайны праводзілі калектывізацыю ў Заходняй Беларусі. Калектывізацыі канца 1940 – х гг. гісторыкі, здавалася б, надавалі другаснае значэнне. Тым не менш яна адбывалася досыць цяжка, адначасова з выкараненнем рэлігіі ды веры і рэпрэсіямі супраць народу, які часам выступаў супраць камуністычных уладаў.
рэж. Ягор Сурскі, 2016 г. , Беларусь
20:05
Гэта першая спроба паказаць доўгі шлях хрысціянізацыі польскае зямлі падчас кіравання Мeшкі І. Стужка пачынаецца сцэнаю хрышчэння Мешкі ды ягоных набліжаных на возеры Ледніца і канчаецца каранацыяй Баляслава Храбрага, першага польскага караля. Прамовы навукоўцаў перамяжоўваюцца з віртуальнымі рэканструкцыямі найстарэйшых сакральных аб’ектаў ды інсцэнізацыяй тагачасных падзеяў.
рэж. Здзіслаў Цозац (Zdzisław Cozac), 2015 г. , Польшча
21:15
Стужка пра жыццё і дзейнасць святара Владыслава Букавіньскага, які 13 гадоў правёў у савецкіх лагерах ды турмах, а пасля да самай смерці свядома заставаўся ў Казахстане, дзе патаемна выконваў свае абавязкі. У 2016 г. Касцёл беатыфікаваў святара.
рэж. Кшыштаф Тадэй (Krzysztof Tadej), 2016 г. , Польшча
22:20
рэж. Майкл Эптэд (Michael Apted), 2001 г. , Вялікая Брытанія – ЗША – Нідэрланды – Нямеччына
У сакавіку 1943 г. шыфравальнікі з сакрэтнага брытанскага цэнтру ў Блэтчлі – Парку сутыкнуліся з найгоршым: нацысты змянілі ключ коду да машыны “Энігма”. Канвоі хаўруснікаў з жыццёва важнымі ладункамі і тысячаю людзей на борце апынуліся ў небяспецы – у Паўночнай Атлантыцы на іх палююць зграі падводных чаўноў. Улады звяртаюцца па дапамогу да Тома Джэрыка, выдатнага матэматыка і крыптографа. Але Джэрыка мусіць разблытаць яшчэ адну загадку: знікла Клэр – жанчына, якую ён кахае, а сакрэтная служба шукае шпіёна ў Блэтчлі – Парку.
01:00
2007 г. , Польшча
Беларускія зоркі спяваюць традыцыйныя і сучасныя калядныя песні.
01:25
2007 г. , Польшча
Беларускія музычныя зоркі спяваюць традыцыйныя і сучасныя калядныя песні.
01:50
Глядзі таксама
Каментары