Schedule of day 2016/12/21

07:45
Апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага пахавалі не там, дзе належыць спачываць каралям пасля смерці: не ў кафедральным касцёле на Вавэлі ў Кракаве, а ў каралеўскім замку ў Варшаве. Дый гэтае пахаванне больш сімвалічнае, чымся рэальнае. Чаму гэтак адбылося? Чаму Варшава стала ўжо трэцім месцам ягонага спачыну? Чаму ў 1938 г. Сталін пастанавіў перадаць труну з парэшткамі караля Польшчы? Чаму яе перавезлі не ў пахавальню каралёў на Вавэлі, а ў мястэчка Воўчын на Берасцейшчыне? Што знайшлі археолагі ў крыпце воўчынскага касцёлу?
08:55
рэж. Антон Цялежнікаў, 2016 г. , Польшча
Пяць вядомых беларускіх мастакоў і адзін украінскі пастанавілі зладзіць пленэр ва ўсходняй частцы Украіны, акурат на лініі фронту. Свой чын яны прысвяцілі памяці ўсіх палеглых за свабоду Украіны, у тым ліку і беларусаў. Яны адведалі знанае з вайсковых паведамленняў паселішча Пескі, што за 2 кіламетры ад Данецку, і на ўласныя вочы пабачылі ўражвальнае аблічча вайны. У шаломах і бронекамізэльках, яны працавалі над сваймі творамі за паўкіламетра ад пазіцыяў прарасейскіх сепаратыстаў.
10:25
Помнікі ставяцца памерлым, але бюцца жывыя – як гэта здарылася на адкрыцці помніку Леніну ў Менску. Да такога даходзіць не часта: палова супраць, палова за, а трэцім наагул абыякава – каму і навошта ставяцца помнікі ў Беларусі. А ўсё таму, што ў адным горадзе ў нас могуць узводзіцца помнікі антаганістычным постацям. Як у Віцебску. У студыі – публіцыст Севярын Квяткоўскі і грамадскі актывіст Зміцер Дашкевіч.
11:25
Пераважна аграрная Малдова ў 1990 – ыя зазнала глыбокую трансфармацыю, аднак гэта не выратавала эканомікі краіны; крызіс паглыбіўся і праз катастрафічную эміграцыю: Малдову пакінула палова працаздольнага насельніцтва.
13:05

14:10

15:45

16:45

17:35
Палута Бадунова! Што нам зараз гаворыць гэтае імя? Энцыклапедыя змяшчае інфармацыю, што яна была актывістам Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, уваходзіла ў Раду БНР, змагалася за незалежнасць Беларусі, з’яўлялася прыхільнікам сацыялістычнай ідэалогіі, а ў 1937 годзе яе арыштавала НКВД і неўзабаве растраляла. У гэтым кароткім апісанні жыцця паказаны незвычайны чалавек, які для многіх з’яўляецца сімвалам неўтаймаванага патрыёта-змагара за Незалежнасць Беларусі, увасабленнем непераможнага беларускага духу.
рэж. Валерый Мазынскі, 2012 г., Беларусь
18:20
Слова рэформы, нарэшце, асэнсавана ўсімі сектарамі беларускага грамадства. Нават дзяржаўнае чынавенства зразумела, што яны, рэформы, непазбежныя. Але як іх правесці без таго, каб спарадзіць сацыяльны выбух? Сацыялагічныя апытанні выяўляюць, што на словах усе за. Але далёка не ўсе пагаджаюцца чымсьці ахвяраваць дзеля радыкальных эканамічных і сацыяльных пераўтварэнняў. У гэтых умовах якая тактыка будзе больш прыймальная: шырокае абмеркаванне магчымых рэформаў і свядомы рух нацыі ў гэтым кірунку? Ці, наадварот, хваравітая, але хуткая і дзейсная аперацыя, што ўключыць і ампутацыю нейкіх састарэлых сегментаў нашага жыцця? Зразумела, тут не да дыскусіяў. Трэба проста дзейнічаць. У такой, крыху схематычнай і радыкалізаванай пастаноўцы пытання, ёсць сэнс, бо само абмеркаванне праблемы выканае ролю зандажу магчымых эвалюцый грамадскай думкі на гэты конт.
19:05
Калі ёсць чалавек, то артыкул знойдзецца: праваабаронцы патрабуюць адмяніць артыкул 411 Крымінальнага кодэксу. Прычына і следства: голас народу пра тое, што штурхае людзей да злачынства. Ахвяра прафесійнае помсты: адабранага ў красавіку байка дасюль не аддаюць гаспадару. У замкнёным коле: жыхарка вёскі Новая Дуброва з беспрацоўнай можа ператварыцца ўва ўтрыманку. Чацвертая ўлада: як з дапамогаю медыяў людзі вярнулі сабе цывілізаванае жыццё?
20:15
Адзін з самых дзіўных і паказальных гістарычных парадоксаў Беларусі – два музеі, размешчаныя недалёка адзін ад аднаго, на адлегласці ўсяго ў некалькі дзясяткаў кіламетраў. Адзін створаны ў гонар вызваліцеля Беларусі, другі – у гонар яе душыцеля. Музей Тадэвуша Касцюшкі ў вёсцы Мерачоўшчына Івацэвіцкага раёну і музей Аляксандра Суворава ў горадзе Кобрыне. Тадэвуш Касцюшка ў Мерачоўшчыне нарадзіўся і стаў героем пяці народаў, Аляксандр Сувораў нарадзіўся ў Маскве і быў выключна расейскім героем, а ў Кобрыне правёў менш месяца і пакінуў па сабе нядобрую памяць.
21:25
Што такое багема? Дзе шукаць беларускую багему? Каго стэрэатыпна беларусы ўважаюць за багемных персонаў.
21:55
Марыя – дзяўчына з сям’і пастухоў – выходзіць замуж за ўдаўца з двума дзецьмі з суседняе вёскі Назарэт. Узгадаваная ў любові ды павазе да старых і малых, у сям’і свайго мужа Марыя бачыць зусім іншы лад жыцця. Суворыя пакаранні, дысцыпліна, жорсткасць да дзяцей. Канфлікт вартасцяў разгортваецца на фоне няпростых гістарычных падзеяў у дзяржаве пад панаваннем рымлянаў, дзе кіруе цар Ірад. Мудрасць і дабрыня маці, якая верыць у сваё дзіця, робіцца падмуркам ягонага светапогляду.
рэж. Ґўіда К’еза (Guido Chiesa), 2010 г. , Італія
У ролях: Надыя Хліфі (Nadia Khlifi), Рабэб Срайры (Rabeb Srairi), Мустафа Бэнстыці (Mustafa Benstiti), Ахмэд Хафіенэ (Ahmed Hafiene).
Марыя – дзяўчына з сям’і пастухоў – выходзіць замуж за ўдаўца з двума дзецьмі з суседняй вёскі Назарэт. Узгадаваная ў любові ды павазе да старых і малых, у сям’і свайго мужа Марыя бачыць зусім іншы лад жыцця: суворыя пакаранні, дысцыпліна, жорсткасць да дзяцей. Канфлікт вартасцяў разгортваецца на фоне няпростых гістарычных падзеяў у дзяржаве пад панаваннем рымлянаў, дзе кіруе цар Ірад. Мудрасць і дабрыня маці, якая верыць у сваё дзіця, робіцца падмуркам ягонага светапогляду.
У ролях: Надыя Хліфі (Nadia Khlifi), Рабэб Срайры (Rabeb Srairi), Мустафа Бэнстыці (Mustafa Benstiti), Ахмэд Хафіенэ (Ahmed Hafiene), Мухамэд Ідудзі (Mohamed Idoudi), Фадыля Бэлькебля (Fadila Belkebla), Карла Чэкі (Carlo Cecchi).
01:15
Глядзі таксама
Каментары