Schedule of day 2016/12/19


07:55
Помнікі ставяцца памерлым, але бюцца жывыя – як гэта здарылася на адкрыцці помніку Леніну ў Менску. Да такога даходзіць не часта: палова супраць, палова за, а трэцім наагул абыякава – каму і навошта ставяцца помнікі ў Беларусі. А ўсё таму, што ў адным горадзе ў нас могуць узводзіцца помнікі антаганістычным постацям. Як у Віцебску. У студыі – публіцыст Севярын Квяткоўскі і грамадскі актывіст Зміцер Дашкевіч.
09:05
У праграме высмейваецца мана ўладаў Беларусі, “рыял – палітыка” лідараў Еўразвязу ды агрэсіўнасць “паўсталых з каленяў” расейскіх уладаў.
10:55
Што адбываецца з прыродаю пасля ядзернай катастрофы? І як дзікія жывёлы пачуваюцца ў свеце, пазбаўленым людзей? Выбух на сумнавядомай Чарнобыльскай АЭС у 1986 г. пакінуў вялізныя плошчы зямлі ў радыеактыўных руінах. Жыхароў найбольш забруджаных рэгіёнаў выселілі, а закінутую зямлю пакінулі на волю лёсу. Цягам наступных гадоў гэтая зона адчужэння зрабілася свайго роду пост- ядзерным эдэмам, населеным самымі разнастайнымі відамі дзікіх жывёлаў. Навукоўцы назіраюць за імі, каб даведацца, як розныя віды рэагуюць на шкоднае ўздзеянне радыяцыі. Ваўкі як галоўныя драпежнікі гэтай зямлі найлепш адлюстроўваюць стан усёй экалагічнай сістэмы. Фільм распавядае пра дзікіх жывёлаў у Чарнобыльскай зоне адчужэння – зямлі, якая да сёння застаецца занадта радыеактыўнай для людзей.
11:50
188_Ці трэба пытацца народ?
Слова рэформы, нарэшце, асэнсавана усімі сектарамі беларускага грамадства. Нават дзяржаўнаму чынавенству стала зразумела, што яны, рэформы, непазбежныя.
Але як іх правесці без таго, каб спарадзіць сацыяльны выбух? Сацыялагічныя апытанні выяўляюць, што на словах усе за. Але далека не ўсе пагаджаюцца чымсьці ахвяраваць дзеля радыкальных эканамічных і сацыяльных пераўтварэнняў.
У гэтых умовах якая тактыка будзе больш прыймальная: шырокае абмеркаванне магчымых рэформ і свядомы рух нацыі ў гэтым накірунку? Ці, наадварот, хваравітая, але хуткая і дзейсная аперацыя, што ўключыць і ампутацыю нейкіх састарэлых сегментаў нашага жыцця? Зразумела, тут не да дыскусій. Трэба проста дзейнічаць.
У такой, крыху схематычнай і радыкалізаванй пастаноўцы пытання, ёсць сэнс, бо само абмеркаванне праблемы выканае ролю зандажа магчымых эвалюцый грамадскай думкі на гэты конт.
12:40
Еўропа запомніць тую чатырохгадовую вайну. Яна каштавала жыццяў 12 мільёнаў чалавек. Каталізатарам катастрофы стала забойства аўстрыйскага пераемніка трону Франца Фэрдынадна і ягонай жонкі Сафі 28 чэрвеня 1914 года ў Сараеве. Гэты дакументальны фільм перадае драматычныя падзеі напярэдадні Першай сусветнай вайны. Апошнія дні Франца Фэрдынанда і ягонай жонкі ўпершыню старанна рэканструяваныя. Фільм апісвае кожную хвіліну лёсавызначальнага дня.
14:15
рэж. Ґеорґ Маас (Georg Maas), 2012 г. , Нямеччына – Нарвегія
Катрынэ шчасліва жыве ў Нарвегіі. Але з падзеннем муру жанчыну пачынае пераследаваць мінулае: у дзяцінстве яе вывезлі ў Нямеччыну, разлучыўшы з роднаю маці. У 25 гадоў Катрынэ ўцякла з ГДР у Нарвегію, каб яе знайсці. Калі адвакат з Нямеччыны пачынае расследаваць цяжкое злачынства нацысцкага рэжыму, яму патрэбныя сведчанні Катрынэ ды ейнае маці. Але чым больш Катрынэ распавядае пра сваё мінулае, тым глыбей заблытваецца ў павуцінні супярэчнасцяў, хлусні і здрады. Пакуль яшчэ ніхто не падазрае, што жанчына хавае таямніцу з вялікімі наступствамі. Хто ж яна насамрэч?
15:50
Аўтары фільму даследуюць гісторыю чэргаў у Беларусі як з’явы з часоў даваеннай БССР да нашых дзён. У багатай на кінахроніку стужцы выступаюць сведкі падзеяў, якія раскрываюць механізм пераразмеркавання тавараў у Савецкай Беларусі. Адкуль браўся дэфіцыт і чэргі? Што такое «блат»? Хто такія «фарцоўшчыкі»? Чаму партыйная наменклатура атрымлівала тое, пра што большасць грамадзянаў магла толькі марыць? І чаму цяпер у Беларусі чарга застаецца часткаю жыцця?
16:30
Жыццёвы шлях сванаў грунтуецца на ўяўленнях пра ідэальны свет, але ў рамантычны закуток прыходзяць фундаментальныя змены новага тысячагоддзя. Гісторыя грузінскіх горцаў, паказвае, што сваны шануюць свае традыцыі і намагаюцца захаваць сваю тоеснасць не зважаючы на міграцыю і глабалізацыю. Радзіма сванаў Сванетыя гэта 40 высакагорных вёсак размешчаных між Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй. Сваны адрозніваюцца ад астатніх грузінаў сваймі традыцыямі, мовай і культурай. І гэтая адметнасць сёння можа стаць спосабам на развіццё, але і знішчыць традыцыйны лад жыцця ў Сванетыі.
17:15
Выкраданне палітыкаў, бізнесоўца, журналіста – Ганчара, Захаранкі, Красоўскага, Завадскага. Загадкавая смерць Карпенкі. У 1999 г. канчаўся тэрмін прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі. На падставе ж вынікаў незаконна зладжанага рэферэндуму ён працягнуў сваё кіраванне. Апазіцыя дамагалася выканання закону і правядзення новых прэзідэнцкіх выбараў. Найбольш рэальным кандыдатам на прэзідэнта ад апазіцыі лічылі Генадзя Карпенку, але ён пры загадкавых абставінах памірае. Праз месяц знікае былы міністр унутраных справаў і паплечнік Генадзя Карпенкі генерал Юры Захаранка, які шмат ведаў і быў небяспечны для Лукашэнкі. У цэнтры падзеяў быў яркі апазіцыйны палітык, старшыня ЦВК Віктар Ганчар, які заініцыяваў і правёў альтэрнатыўныя выбары прэзідэнта краіны, праз два месяцы абвесціўшы сканчэнне тэрміну легітымнага кіравання Лукашэнкі. Улады распачалі жорсткія рэпрэсіі… Сведкі – паплечнік зніклых палітыкаў, былы працаўнік КДБ Валеры Костка ды Аляксандр Дабравольскі.
17:30
Фільм распавядае пра побыт у турме КДБ, у гэтак званай “амерыканцы”, вядомага журналіста і пісьменніка Аляксандра Фядуты. Аўтар правёў у зняволенні 110 дзён пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года і апісаў гэта ў кнізе.
18:30
Калі гаворым “беларускі посуд” – уяўляем найперш гліняныя міскі і кубкі. У беларускіх жа маёнтках і палацах доўгія стагоддзі выкарыстоўвалася парцэляна – спачатку замежная, а ў XVIII ст. адкрылася Радзівілаўская фаянсавая мануфактура каля Стоўбцаў. Пра тое, што такое парцаляна ручное працы, якім чынам сапраўдныя лісточкі трапляюць на гатовыя кубкі і чаму беларусы баяцца есці ды піць з прыгожага посуду, вядоўцы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка гутараць з мастачкаю ды майстрыхаю парцэляны Вольгай Угрыновіч.
18:50
У пачатку XX ст. на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі агульнарасійскія, польскія і яўрэйскія партыі. Станаўленне беларускіх палітычных партый стрымлівалася слабай нацыянальнай самасвядомасцю беларусаў. Аднак у канцы 1902 г. на базе гурткоў, якія дзейнічалі ў Вільні, Мінску, Пецярбургу, была створана Беларуская рэвалюцыйная грамада, якая ў 1903 г. прыняла назву Беларуская сацыялістычная Грамада.
19:05
Коўзкія дарогі: як максімальна застрахаваць сваё аўта ад зімовых нечаканасцяў? Новы год на носе: як бізнесу падрыхтавацца і зарабіць на святах? Таварыства не задавальняе ўласнікаў: як эфектыўна развязаць праблемы дому?
20:15
Падземнае Берасце
У горадзе Берасці, на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці месціцца ўнікальны археалагічны музей – адзіны ў свеце музей раскапанага археолагамі сярэднявечнага ўсходнеславянскага горада. Чаму старажытны горад быў пастаўлены на балоце? Чаму ён знаходзіцца пад умацаваннямі царскай крэпасці? Чаму раскапаныя і закансерваваныя пабудовы ў закрытым павільёнам музеі гніюць і раскладаюцца? Як доўга яшчэ існаваць падземнаму гораду-музею?
21:25
Нясвіжскі замак – прыклад поўнага рэстаўравання, калі замест кансервацыі ацалелых муроў аб’ект адбудоўваюць цалкам. Адмыслоўцы асуджаюць такую практыку, бо яна часта забівае гэтак званую гістарычную аўру і ператварае архітэктурны помнік у макет – навабуд. А як атрымалася ў Нясвіжы? Чаму музей у замку сёння самы папулярны ў краіне? Наколькі прафесійна аформілі яго экспазіцыю? Чаму замак шакуе расейскіх турыстаў?
22:00
рэж. Ґеорґ Маас (Georg Maas), 2012 г. , Нямеччына – Нарвегія
Катрынэ шчасліва жыве ў Нарвегіі. Але з падзеннем муру жанчыну пачынае пераследаваць мінулае: у дзяцінстве яе вывезлі ў Нямеччыну, разлучыўшы з роднаю маці. У 25 гадоў Катрынэ ўцякла з ГДР у Нарвегію, каб яе знайсці. Калі адвакат з Нямеччыны пачынае расследаваць цяжкое злачынства нацысцкага рэжыму, яму патрэбныя сведчанні Катрынэ ды ейнае маці. Але чым больш Катрынэ распавядае пра сваё мінулае, тым глыбей заблытваецца ў павуцінні супярэчнасцяў, хлусні і здрады. Пакуль яшчэ ніхто не падазрае, што жанчына хавае таямніцу з вялікімі наступствамі. Хто ж яна насамрэч?
01:20
Глядзі таксама
Каментары