Schedule of day 2016/12/18


08:55
Родная мова як вынятак: за гады незалежнасці нашае краіны колькасць беларускамоўных школаў няўхільна скарачаецца. Адметная рыса: беларусы – пра галоўнае нацыянальнае адрозненне. Пухнатыя законы: пра братоў нашых меншых – у рубрыцы “Ведай свае правы!” Без статусу і радзімы: пасля 23 гадоў жыцця ў Беларусі іранскаму мігранту пагражае экстрадыцыя. Корты замест дрэваў: у сталіцы ўсцяж знішчаюцца паркі і скверы дзеля забудовы.
09:15
Выкраданне палітыкаў, бізнесоўца, журналіста – Ганчара, Захаранкі, Красоўскага, Завадскага. Загадкавая смерць Карпенкі. У 1999 г. канчаўся тэрмін прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі. На падставе ж вынікаў незаконна зладжанага рэферэндуму ён працягнуў сваё кіраванне. Апазіцыя дамагалася выканання закону і правядзення новых прэзідэнцкіх выбараў. Найбольш рэальным кандыдатам на прэзідэнта ад апазіцыі лічылі Генадзя Карпенку, але ён пры загадкавых абставінах памірае. Праз месяц знікае былы міністр унутраных справаў і паплечнік Генадзя Карпенкі генерал Юры Захаранка, які шмат ведаў і быў небяспечны для Лукашэнкі. У цэнтры падзеяў быў яркі апазіцыйны палітык, старшыня ЦВК Віктар Ганчар, які заініцыяваў і правёў альтэрнатыўныя выбары прэзідэнта краіны, праз два месяцы абвесціўшы сканчэнне тэрміну легітымнага кіравання Лукашэнкі. Улады распачалі жорсткія рэпрэсіі… Сведкі – паплечнік зніклых палітыкаў, былы працаўнік КДБ Валеры Костка ды Аляксандр Дабравольскі.
11:20
У пачатку XX ст. на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі агульнарасійскія, польскія і яўрэйскія партыі. Станаўленне беларускіх палітычных партый стрымлівалася слабай нацыянальнай самасвядомасцю беларусаў. Аднак у канцы 1902 г. на базе гурткоў, якія дзейнічалі ў Вільні, Мінску, Пецярбургу, была створана Беларуская рэвалюцыйная грамада, якая ў 1903 г. прыняла назву Беларуская сацыялістычная Грамада.
11:35
Бадай, найбольшаю мараю беларусаў заўжды была незалежнасць, свабода. Пра гэта сведчыць даслоўна ўся нашая гісторыя, прасякнутая змаганнем за права і магчымасць быць сабою, самастойна вызначаць лёс – уласны, свайго народу і краіны. Чвэрць стагоддзя таму гэтая мара зноўку зрабілася рэальнасцю. У 1991 г. Вярхоўны Савет БССР абсалютнаю большасцю галасоў ухваліў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце нашае краіны. Вось толькі ці ў краіне сваёй мары жывём мы сёння, маючы за плячыма 25 гадоў незалежнасці? Нацыянальную сімволіку зноўку замянілі на стылізаваную савецкую, беларуская мова страціла статус адзінай дзяржаўнай і практычна адусюль выціснутая расейскаю. Татальная палітычная, эканамічная ды энергетычная залежнасць ад усходняга суседа падмацоўваецца і наяўнасцю ды нарошчваннем расейскай вайсковай прысутнасці ў нашай краіне. Інтэграцыйныя праекты, у якіх бярэ ўдзел Беларусь, капіююць савецкае мінулае. Раз – пораз з высокіх пасадаў гучаць і прапановы ўвесці расейскі рубель дый наагул увайсці ў склад Расеі…
12:55
Еўропа запомніць тую чатырохгадовую вайну. Яна каштавала жыццяў 12 мільёнаў чалавек. Каталізатарам катастрофы стала забойства аўстрыйскага пераемніка трону Франца Фэрдынадна і ягонай жонкі Сафі 28 чэрвеня 1914 года ў Сараеве. Гэты дакументальны фільм перадае драматычныя падзеі напярэдадні Першай сусветнай вайны. Апошнія дні Франца Фэрдынанда і ягонай жонкі ўпершыню старанна рэканструяваныя. Фільм апісвае кожную хвіліну лёсавызначальнага дня.
14:40
Аб прыёмных дзецях думае шмат хто, але наважваюцца на гэты крок не ўсе. Якія тут матывы і перашкоды? Як даюць рады прыёмныя бацькі? І пытанне, якога не абмінуць: нараджаць яшчэ свайго ці ўсынаўляць? Госць студыі – актор, тэатральны рэжысёр Павал Харланчук.
15:10
Помнікі ставяць даўно мёртвым, але б’юцца жывыя. Так як гэта здарылася на адкрыцці помніка Леніну ў Менску. Да такога даходзіць не часта. Бо палова супраць, палова за, а трэцім наагул абыякава каму і навошта ставяць помнікі ў Беларусі. А ўсё чаму? Таму што ў адным горадзе ў нас могуць узвесці помнікі двум радыкальна антаганістычным постацям. Так як гэта здарылася ў Віцебску.
У студыі публіцыст Севярын Квяткоўскі і грамадскі актывіст Зміцер Дашкевіч.
15:40
188_Ці трэба пытацца народ?
Слова рэформы, нарэшце, асэнсавана усімі сектарамі беларускага грамадства. Нават дзяржаўнаму чынавенству стала зразумела, што яны, рэформы, непазбежныя.
Але як іх правесці без таго, каб спарадзіць сацыяльны выбух? Сацыялагічныя апытанні выяўляюць, што на словах усе за. Але далека не ўсе пагаджаюцца чымсьці ахвяраваць дзеля радыкальных эканамічных і сацыяльных пераўтварэнняў.
У гэтых умовах якая тактыка будзе больш прыймальная: шырокае абмеркаванне магчымых рэформ і свядомы рух нацыі ў гэтым накірунку? Ці, наадварот, хваравітая, але хуткая і дзейсная аперацыя, што ўключыць і ампутацыю нейкіх састарэлых сегментаў нашага жыцця? Зразумела, тут не да дыскусій. Трэба проста дзейнічаць.
У такой, крыху схематычнай і радыкалізаванй пастаноўцы пытання, ёсць сэнс, бо само абмеркаванне праблемы выканае ролю зандажа магчымых эвалюцый грамадскай думкі на гэты конт.
16:30
рэж. Даньель Санчэс Арэвалё (Daniel Snchez Arvalo), 2011 г. , Іспанія
Стрыечныя браты Хульян і Хасэ прыязджаюць на вяселле яшчэ аднаго свайго кузена, Д’ега, які проста ў касцёле абвяшчае гасцям, што нявеста ў апошні момант перадумала выходзіць за яго замуж. Закаханы Д’ега ў шоку ды роспачы, але стрыечныя браты спрабуюць пераканаць яго, што вялікае бяды не здарылася і што жаніцца пасля месяца знаёмства – глупства. Хасэ выказвае думку, што Д’ега падсвядома пастанавіў ажаніцца на злосць сваёй першай каханай Марціне, з якою пазнаёміўся роўна дзесяць гадоў таму. Хульян прапаноўвае разам адшукаць Марціну, каб праверыць, ці насамрэч Д’ега ўсё яшчэ ў глыбіні душы кахае яе. Аднак падарожжу з Мадрыду на паўночнае ўзбярэжжа Іспаніі замінаюць самыя неспадзяваныя перашкоды. Але гэта яшчэ паўбяды ў параўнанні з тым, што чакае кузенаў у краі іхнага дзяцінства…
У ролях: Кім Гут’ерэс (Quim Gutirrez), Інма Кўэста (Inma Cuesta), Рауль Арэвалё (Ral Arvalo), Антоньё дэ ля Торрэ (Antonio de la Torre), Адрыян Лястра (Adrian Lastra).
18:35
Калі гаворым “беларускі посуд” – уяўляем найперш гліняныя міскі і кубкі. У беларускіх жа маёнтках і палацах доўгія стагоддзі выкарыстоўвалася парцэляна – спачатку замежная, а ў XVIII ст. адкрылася Радзівілаўская фаянсавая мануфактура каля Стоўбцаў. Пра тое, што такое парцаляна ручное працы, якім чынам сапраўдныя лісточкі трапляюць на гатовыя кубкі і чаму беларусы баяцца есці ды піць з прыгожага посуду, вядоўцы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка гутараць з мастачкаю ды майстрыхаю парцэляны Вольгай Угрыновіч.
19:00
У праграме высмейваецца мана ўладаў Беларусі, “рыял – палітыка” лідараў Еўразвязу ды агрэсіўнасць “паўсталых з каленяў” расейскіх уладаў.
19:25
Аўтары фільму даследуюць гісторыю чэргаў у Беларусі як з’явы з часоў даваеннай БССР да нашых дзён. У багатай на кінахроніку стужцы выступаюць сведкі падзеяў, якія раскрываюць механізм пераразмеркавання тавараў у Савецкай Беларусі. Адкуль браўся дэфіцыт і чэргі? Што такое «блат»? Хто такія «фарцоўшчыкі»? Чаму партыйная наменклатура атрымлівала тое, пра што большасць грамадзянаў магла толькі марыць? І чаму цяпер у Беларусі чарга застаецца часткаю жыцця?
20:00
Гэты фільм не пра рэвалюцыю, якая змяніла Украіну зімой 2014. Не зусім так. Ён хутчэй паказвае ўніверсальную схему паўстанняў – тыя з іх, якія заканчваюцца кровапраліццем. Па – першае, высакароднае змаганне за свабоду сутыкаецца з цёмнай сілай рэпрэсіўных уладаў. Тады ў выніку, пасля доўгай блытаніны і хаосу, праведны гнеў людзей пераходзіць у лютасць. І калі панесеныя першыя страты з абодвух бакоў, грань паміж дабром і злом размываецца, калі глядзіш з эпіцэнтра бою. І, нарэшце, усё ў агні.
21:10
рэж. Ґеорґ Маас (Georg Maas), 2012 г. , Нямеччына – Нарвегія
Катрынэ шчасліва жыве ў Нарвегіі. Але з падзеннем муру жанчыну пачынае пераследаваць мінулае: у дзяцінстве яе вывезлі ў Нямеччыну, разлучыўшы з роднаю маці. У 25 гадоў Катрынэ ўцякла з ГДР у Нарвегію, каб яе знайсці. Калі адвакат з Нямеччыны пачынае расследаваць цяжкое злачынства нацысцкага рэжыму, яму патрэбныя сведчанні Катрынэ ды ейнае маці. Але чым больш Катрынэ распавядае пра сваё мінулае, тым глыбей заблытваецца ў павуцінні супярэчнасцяў, хлусні і здрады. Пакуль яшчэ ніхто не падазрае, што жанчына хавае таямніцу з вялікімі наступствамі. Хто ж яна насамрэч?
23:35
Жыццёвы шлях сванаў грунтуецца на ўяўленнях пра ідэальны свет, але ў рамантычны закуток прыходзяць фундаментальныя змены новага тысячагоддзя. Гісторыя грузінскіх горцаў, паказвае, што сваны шануюць свае традыцыі і намагаюцца захаваць сваю тоеснасць не зважаючы на міграцыю і глабалізацыю. Радзіма сванаў Сванетыя гэта 40 высакагорных вёсак размешчаных між Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй. Сваны адрозніваюцца ад астатніх грузінаў сваймі традыцыямі, мовай і культурай. І гэтая адметнасць сёння можа стаць спосабам на развіццё, але і знішчыць традыцыйны лад жыцця ў Сванетыі.
00:20
Глядзі таксама
Каментары