Schedule of day 2016/12/16


07:25
У праграме высмейваецца мана ўладаў Беларусі, “рыял – палітыка” лідараў Еўразвязу ды агрэсіўнасць “паўсталых з каленяў” расейскіх уладаў.
07:55
Помнікі ставяць даўно мёртвым, але б’юцца жывыя. Так як гэта здарылася на адкрыцці помніка Леніну ў Менску. Да такога даходзіць не часта. Бо палова супраць, палова за, а трэцім наагул абыякава каму і навошта ставяць помнікі ў Беларусі. А ўсё чаму? Таму што ў адным горадзе ў нас могуць узвесці помнікі двум радыкальна антаганістычным постацям. Так як гэта здарылася ў Віцебску.
У студыі публіцыст Севярын Квяткоўскі і грамадскі актывіст Зміцер Дашкевіч.

11:05
Фільм прысвечаны асобе Станіслава Шушкевіча. З аднаго боку ягоны асабісты лёс быў вельмі тыповы для савецкіх грамадзян: усе з’явы і трагедыі, характэрныя для той эпохі ёсць у яго біяграфіі. З іншага боку галоўны герой фільму браў удзел у падзеях, у якіх беларуская гісторыя пераплятаецца з сусветнай. Грамадская думка падзелена, што да ролі Станіслава Шушкевіча ў гісторыі. Некаторыя лічаць ягоныя рашэнні занадта асцярожнымі і кампраміснымі: спрабуючы манеўраваць паміж наменклатурай і нацыянальна настроенымі палітыкамі новай фармацыі, палітык, у выніку страціў давер, і адных і другіх. У фільме Станіслаў Шушкевіч сам раскажа пра сябе.
11:45
рэж. Ёст Кніґе (Jost Knige), 2012 г. , Нямеччына
Цыкл дакументальных фільмаў прысвечаны бурлівым лёсам зорак кіно, музыкі і моды, якія зарана адышлі з гэтага свету пры трагічных абставінах. Былі іхныя смерці беспасярэднім вынікам яскравага, неўтаймоўнага жыцця ці гэтыя людзі сталіся ахвярамі ўласнага поспеху і славы? Серыя прысвечаная актору і коміку Джону Бэлушы (1949 – 1982).
13:10
У праграме высмейваецца мана ўладаў Беларусі, “рыял – палітыка” лідараў Еўразвязу ды агрэсіўнасць “паўсталых з каленяў” расейскіх уладаў.
13:35
Помнікі ставяць даўно мёртвым, але б’юцца жывыя. Так як гэта здарылася на адкрыцці помніка Леніну ў Менску. Да такога даходзіць не часта. Бо палова супраць, палова за, а трэцім наагул абыякава каму і навошта ставяць помнікі ў Беларусі. А ўсё чаму? Таму што ў адным горадзе ў нас могуць узвесці помнікі двум радыкальна антаганістычным постацям. Так як гэта здарылася ў Віцебску.
У студыі публіцыст Севярын Квяткоўскі і грамадскі актывіст Зміцер Дашкевіч.

16:20
Фільм прысвечаны асобе Станіслава Шушкевіча. З аднаго боку ягоны асабісты лёс быў вельмі тыповы для савецкіх грамадзян: усе з’явы і трагедыі, характэрныя для той эпохі ёсць у яго біяграфіі. З іншага боку галоўны герой фільму браў удзел у падзеях, у якіх беларуская гісторыя пераплятаецца з сусветнай. Грамадская думка падзелена, што да ролі Станіслава Шушкевіча ў гісторыі. Некаторыя лічаць ягоныя рашэнні занадта асцярожнымі і кампраміснымі: спрабуючы манеўраваць паміж наменклатурай і нацыянальна настроенымі палітыкамі новай фармацыі, палітык, у выніку страціў давер, і адных і другіх. У фільме Станіслаў Шушкевіч сам раскажа пра сябе.
17:05
рэж. Ёст Кніґе (Jost Knige), 2012 г. , Нямеччына
Цыкл дакументальных фільмаў прысвечаны бурлівым лёсам зорак кіно, музыкі і моды, якія зарана адышлі з гэтага свету пры трагічных абставінах. Былі іхныя смерці беспасярэднім вынікам яскравага, неўтаймоўнага жыцця ці гэтыя людзі сталіся ахвярамі ўласнага поспеху і славы? Серыя прысвечаная актору і коміку Джону Бэлушы (1949 – 1982).
18:30
рэж. Марыя Булавінская, 2016 г. , Беларусь
Па вайне выпускніка Гомельскага педагагічнага інстытуту Яўгена Ткача запрасілі на службу ў Міністэрства дзяржаўнай бяспекі ў аддзел росшуку калабарантаў часоў Другое сусветнае вайны. Па нейкім часе малады афіцэр пачаў усведамляць, што не ўсё так проста – не ўсіх калабарантаў можна было, як сцвярджаў савецкі рэжым, назваць здраднікамі Радзімы. Гэта паклала канец ягонай працы ў МДБ Але савецкі рэжым так проста не выпускаў са сваіх кіпцюроў былых працаўнікоў Яўгена Ткача ўвесь час пераследавалі… У 1950 – ых ён выпадкова дазнаўся пра Курапаты, гісторыю якіх пасля таемна расследаваў. Знаёмы таксама з ахвярамі расстрэлу на 9 – ым кіламетры ад Гомля, некаторыя з якіх цудам ацалелі. Вядома, што ўлады і дасюль не прызналі за сабою віны за забойствы “імперыі зла”. Але Яўген Ткач упэўнены: рэжым не можа знішчыць імкнення дашукацца праўды.
18:45
Аб прыёмных дзецях думае шмат хто, але наважваюцца на гэты крок не ўсе. Якія тут матывы і перашкоды? Як даюць рады прыёмныя бацькі? І пытанне, якога не абмінуць: нараджаць яшчэ свайго ці ўсынаўляць? Госць студыі – актор, тэатральны рэжысёр Павал Харланчук.
19:15
Выкраданне палітыкаў, бізнесоўца, журналіста – Ганчара, Захаранкі, Красоўскага, Завадскага. Загадкавая смерць Карпенкі. У 1999 г. канчаўся тэрмін прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі. На падставе ж вынікаў незаконна зладжанага рэферэндуму ён працягнуў сваё кіраванне. Апазіцыя дамагалася выканання закону і правядзення новых прэзідэнцкіх выбараў. Найбольш рэальным кандыдатам на прэзідэнта ад апазіцыі лічылі Генадзя Карпенку, але ён пры загадкавых абставінах памірае. Праз месяц знікае былы міністр унутраных справаў і паплечнік Генадзя Карпенкі генерал Юры Захаранка, які шмат ведаў і быў небяспечны для Лукашэнкі. У цэнтры падзеяў быў яркі апазіцыйны палітык, старшыня ЦВК Віктар Ганчар, які заініцыяваў і правёў альтэрнатыўныя выбары прэзідэнта краіны, праз два месяцы абвесціўшы сканчэнне тэрміну легітымнага кіравання Лукашэнкі. Улады распачалі жорсткія рэпрэсіі… Сведкі – паплечнік зніклых палітыкаў, былы працаўнік КДБ Валеры Костка ды Аляксандр Дабравольскі.
02:40
Глядзі таксама
Каментары