Schedule of day 2016/12/15


07:30
Сутыкненні паміж грамадскасцю ды арганізацыямі, якія праектуюць забудову сталіцы, набываюць усё больш зацяты характар. Праз рознага кшталту крымінальныя схемы, пры беспасярэднім удзеле ўладаў, парушаецца генеральны план забудовы Менску, зацверджаны яшчэ ў 1970 – ыя: ушчыльняецца забудова, знішчаецца знакамітае “зялёнае кола” гораду, значна пагаршаюцца ўмовы жыцця менчукоў, агульная экалагічная сітуацыя. За ўсім гэтым малюецца яшчэ больш грунтоўная праблема – штучнасць імклівага росту сталіцы. Менск ператвараецца ў мегаполіс, які высмоктвае жыццёвыя сокі з правінцыі. Гэты рост адлюстроўвае ненатуральнасць эканамічных дачыненняў у кране. “Пірамідальнасць” размеркавання матэрыяльных рэсурсаў паміж цэнтрам і перыферыяй прыводзіць да таго, што ўсе “пхнуцца” ў Менск – па працу, жытло, жыццёвую перспектыву, бо сацыяльна – эканамічнае развіццё рэгіёнаў літаральна спыняецца.
08:10
Родная мова як вынятак: за гады незалежнасці нашае краіны колькасць беларускамоўных школаў няўхільна скарачаецца. Адметная рыса: беларусы – пра галоўнае нацыянальнае адрозненне. Пухнатыя законы: пра братоў нашых меншых – у рубрыцы “Ведай свае правы!” Без статусу і радзімы: пасля 23 гадоў жыцця ў Беларусі іранскаму мігранту пагражае экстрадыцыя. Корты замест дрэваў: у сталіцы ўсцяж знішчаюцца паркі і скверы дзеля забудовы.
10:45
Аб прыёмных дзецях думае шмат хто, але наважваюцца на гэты крок не ўсе. Якія тут матывы і перашкоды? Як даюць рады прыёмныя бацькі? І пытанне, якога не абмінуць: нараджаць яшчэ свайго ці ўсынаўляць? Госць студыі – актор, тэатральны рэжысёр Павал Харланчук.
11:15
Кіназапіс пра найбольш трагічны эпізод ваеннага стану ў Польшчы крывавую расправу з рабочымі шахты Вуек (Wujek). Казімеж Куц вельмі рэалістычна стварыў патэтычную фрэску пра тыя драматычныя падзеі. Ягоны фільм, які мае неаспрэчную мастацкую вартасць, з’яўляецца адначасова своеасаблівым паклонам адвазе й рашучасці гарнякоў, якія не вагаліся аддаць жыццё за ідэалы Салідарнасці. Катавіцэ, ноч з 12 на 13 снежня 1981 г. Вайсковыя часткі займаюць стратэгічныя пункты гораду. Неўзабаве генерал Ярузэльскі абвесціць па тэлебачанні ўвядзенне ваеннага стану. Група міліцыянтаў, разбіваючы рабочую ахову, выцягвае з кватэры старшыню Камітэту Салідарнасці шахты Вуек. Вестка пра гэта хутка трапляе да гарнякоў. Спачатку яны здзіўленыя, але неўзабаве пачынаецца спантанны пратэст. 14 снежня ў шахце пачынаецца страйк. Рабочыя дамагаюцца адмены ваеннага стану, і вызвалення старшыні камітэту. Перамовы з уладамі заканчваюцца фіяскам. Войска і міліцыя рыхтуюць штурм на шахту.
рэж. Казімеж Куц (Kazimierz Kutz), 1994 г. , Польшча
13:40
Сутыкненні паміж грамадскасцю ды арганізацыямі, якія праектуюць забудову сталіцы, набываюць усё больш зацяты характар. Праз рознага кшталту крымінальныя схемы, пры беспасярэднім удзеле ўладаў, парушаецца генеральны план забудовы Менску, зацверджаны яшчэ ў 1970 – ыя: ушчыльняецца забудова, знішчаецца знакамітае “зялёнае кола” гораду, значна пагаршаюцца ўмовы жыцця менчукоў, агульная экалагічная сітуацыя. За ўсім гэтым малюецца яшчэ больш грунтоўная праблема – штучнасць імклівага росту сталіцы. Менск ператвараецца ў мегаполіс, які высмоктвае жыццёвыя сокі з правінцыі. Гэты рост адлюстроўвае ненатуральнасць эканамічных дачыненняў у кране. “Пірамідальнасць” размеркавання матэрыяльных рэсурсаў паміж цэнтрам і перыферыяй прыводзіць да таго, што ўсе “пхнуцца” ў Менск – па працу, жытло, жыццёвую перспектыву, бо сацыяльна – эканамічнае развіццё рэгіёнаў літаральна спыняецца.
14:20
Родная мова як вынятак: за гады незалежнасці нашае краіны колькасць беларускамоўных школаў няўхільна скарачаецца. Адметная рыса: беларусы – пра галоўнае нацыянальнае адрозненне. Пухнатыя законы: пра братоў нашых меншых – у рубрыцы “Ведай свае правы!” Без статусу і радзімы: пасля 23 гадоў жыцця ў Беларусі іранскаму мігранту пагражае экстрадыцыя. Корты замест дрэваў: у сталіцы ўсцяж знішчаюцца паркі і скверы дзеля забудовы.
17:45
У пачатку XX ст. на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі агульнарасійскія, польскія і яўрэйскія партыі. Станаўленне беларускіх палітычных партый стрымлівалася слабай нацыянальнай самасвядомасцю беларусаў. Аднак у канцы 1902 г. на базе гурткоў, якія дзейнічалі ў Вільні, Мінску, Пецярбургу, была створана Беларуская рэвалюцыйная грамада, якая ў 1903 г. прыняла назву Беларуская сацыялістычная Грамада.
18:30
У праграме высмейваецца мана ўладаў Беларусі, “рыял – палітыка” лідараў Еўразвязу ды агрэсіўнасць “паўсталых з каленяў” расейскіх уладаў.
18:55
Помнікі ставяць даўно мёртвым, але б’юцца жывыя. Так як гэта здарылася на адкрыцці помніка Леніну ў Менску. Да такога даходзіць не часта. Бо палова супраць, палова за, а трэцім наагул абыякава каму і навошта ставяць помнікі ў Беларусі. А ўсё чаму? Таму што ў адным горадзе ў нас могуць узвесці помнікі двум радыкальна антаганістычным постацям. Так як гэта здарылася ў Віцебску.
У студыі публіцыст Севярын Квяткоўскі і грамадскі актывіст Зміцер Дашкевіч.

22:35
рэж. Ёст Кніґе (Jost Knige), 2012 г. , Нямеччына
Цыкл дакументальных фільмаў прысвечаны бурлівым лёсам зорак кіно, музыкі і моды, якія зарана адышлі з гэтага свету пры трагічных абставінах. Былі іхныя смерці беспасярэднім вынікам яскравага, неўтаймоўнага жыцця ці гэтыя людзі сталіся ахвярамі ўласнага поспеху і славы? Серыя прысвечаная актору і коміку Джону Бэлушы (1949 – 1982).
01:15
Глядзі таксама
Каментары