Schedule of day 2016/12/12


07:50
“Беларус – цёмен вус, пан сахі ды касы…” А зямлі? 10 кіламетраў ад Менску, надзелы за 60 тысяч долараў, а ад уладаў нават дарогі добрае не дамагчыся. Хто гаспадар беларускае зямлі? Пытаем жыхароў вёскі Дроздава, мясцовыя ўлады і неўзабаве – гасцей у студыі: эксперта зямельнае рэформы Андрэя Завадскага ды гісторыка Дзмітрыя Дразда. Там, дзе людзі пачуваюцца гаспадарамі ды пачынаюць самыя нешта рабіць, высвятляецца, што дзяржава толькі забірае. І нічога ў адказ?
09:00
Другі ў гісторыі незалежнае Беларусі рэферэндум, 24 лістапада 1996 года, канчаткова замацаваў дзяржаўную ўладу ў руках прэзідэнта. Акрамя таго, беларусы пастанавілі караць злачынцаў смерцю, адзначаць Дзень незалежнасці 3 ліпеня, а таксама адмовіліся свабодна набывацьпрадаваць зямлю і выбіраць мясцовыя ўлады. Плебісцыту папярэднічаў шэраг падзеяў: адмова Вярхоўнага Савету праводзіць рэферэндум, скліканы Лукашэнкам Усебеларускі сход, пастанова Канстытуцыйнага суда пра не адпаведнасць вынесеных на рэферэндум пытанняў Канстытуцыі краіны, паездка Лукашэнкі па падтрыманне ў Маскву, зняцце з пасады старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктара Ганчара, разгляд Канстытуцыйным судом справы пра імпічмент Лукашэнку, прыезд у Менск дэлегацыі з Расеі, якая ўлагодзіла сітуацыю. Як вынік – змены ў Канстытуцыю, роспуск Вярхоўнага Савету, адстаўкі сябраў ураду і Канстытуцыйнага суда. Рэферэндум назвалі дзяржаўным пераваротам, прававым Чарнобылем. У Беларусі ўсталявалася дыктатура. Сведкі – былы дэпутат Вярхоўнага Савету 13 – га склікання Аляксандр Дабравольскі і былы сябра Канстытуцыйнага суда Міхаіл Пастухоў.
09:15
У праграме высмейваецца мана ўладаў Беларусі, “рыял – палітыка” лідараў Еўразвязу ды агрэсіўнасць “паўсталых з каленяў” расейскіх уладаў.
10:25
рэж. Эмад Бурнат (Emad Burnat), Ґай Давідзі (Guy Davidi), 2014 г. , Ізраіль – Палестына – Францыя
Эмад – жыхар палестынскае вёскі – атрымаў сваю першую камеру, калі нарадзіўся ягоны чацвёрты сын, Джыбрыль. У вёсцы Эмада, у Біль’іне, пабудавалі раздзяляльны мур, што выклікала пратэсты вяскоўцаў. Больш як пяць гадоў Эмад запісваў на камеру барацьбу супраць муру, якая забрала двух ягоных найлепшых сяброў. Адначасова са змаганнем ён здымаў як падрастаў Джыбрыль. Вельмі хутка запісы пратэстаў пачынаюць адбівацца на жыцці Эмада і ягонае сям’і: арышты, начныя візіты вайскоўцаў у ягоны дом. Сяброў, братоў і самога Эмада раняць ды арыштоўваюць. Камеры адну па адной разбіваюць ці прастрэльваюць. Кожная з пяці камераў распавядае частку ягонай гісторыі.
11:55
Сутыкненні паміж грамадскасцю ды арганізацыямі, якія праектуюць забудову сталіцы, набываюць усё больш зацяты характар. Праз рознага кшталту крымінальныя схемы, пры беспасярэднім удзеле ўладаў, парушаецца генеральны план забудовы Менску, зацверджаны яшчэ ў 1970 – ыя: ушчыльняецца забудова, знішчаецца знакамітае “зялёнае кола” гораду, значна пагаршаюцца ўмовы жыцця менчукоў, агульная экалагічная сітуацыя. За ўсім гэтым малюецца яшчэ больш грунтоўная праблема – штучнасць імклівага росту сталіцы. Менск ператвараецца ў мегаполіс, які высмоктвае жыццёвыя сокі з правінцыі. Гэты рост адлюстроўвае ненатуральнасць эканамічных дачыненняў у кране. “Пірамідальнасць” размеркавання матэрыяльных рэсурсаў паміж цэнтрам і перыферыяй прыводзіць да таго, што ўсе “пхнуцца” ў Менск – па працу, жытло, жыццёвую перспектыву, бо сацыяльна – эканамічнае развіццё рэгіёнаў літаральна спыняецца.
12:40
Пасля распаду Югаславіі сербскія войскі занялі значную частку тэрыторыі Харватыі. Краіна вярнула захопленыя землі ў 1995 г. і выйшла з вайны пераможцам. Але неўзабаве Міжнародны крымінальны трыбунал у Гаазе абвінаваціў герояў вайны ў ваенных злачынствах і прымусовай дэпартацыі сербскага насельніцтва. Суд над адказнымі быў галоўнаю ўмоваю далучэння Харватыі да Еўразвязу. Фільм распавядае пра драматычныя перабудовы харвацкага грамадства ды імклівы працэс развіцця краіны пасля Баснійскае вайны ў 1990-ыя гг.
13:50
рэж. Даньель Санчэс Арэвале (Daniel Sanchez Arevalo), 2009 г. , Іспанія
У маладога псіхатэрапеўта Абэля збіраецца досыць стракатая кампанія людзей, што пакутуюць на атлусценне. Сярод іх – паспяховая прадпрымальніца Леанор, крыміналіст Андрэс, маладыя вернікі Алекс і Сафія, а таксама былы інструктар здаровага харчавання Энрыке. Усе яны шукаюць псіхалагічнай дапамогі падчас пазбаўлення ад лішняе вагі, да якой іх прывяло пераважна каханне. Па – за межамі групы тыя ж праблемы вымушаныя развязваць Андрэсава дачка Нур’я і жонка Бэатрыс, а таксама сужэніца самога тэрапеўта Паўля, якая баіцца страціць дасканалую спартовую фігуру ў выніку цяжарнасці. Досыць банальныя жыццёвыя сітуацыі, памножаныя на “цераспалоснае” пераяданне і галаданне, прыводзяць да зусім неспадзяваных наступстваў і падказваюць цалкам нечаканыя развязанні…
15:45
Фільм прысвечаны асобе Станіслава Шушкевіча. З аднаго боку ягоны асабісты лёс быў вельмі тыповы для савецкіх грамадзян: усе з’явы і трагедыі, характэрныя для той эпохі ёсць у яго біяграфіі. З іншага боку галоўны герой фільму браў удзел у падзеях, у якіх беларуская гісторыя пераплятаецца з сусветнай. Грамадская думка падзелена, што да ролі Станіслава Шушкевіча ў гісторыі. Некаторыя лічаць ягоныя рашэнні занадта асцярожнымі і кампраміснымі: спрабуючы манеўраваць паміж наменклатурай і нацыянальна настроенымі палітыкамі новай фармацыі, палітык, у выніку страціў давер, і адных і другіх. У фільме Станіслаў Шушкевіч сам раскажа пра сябе.
16:30
рэж. Аньеля Астрыд Ґабрыель (Aniela Astrid Gabryel), Тарас Дронь, 2015 г. , Польшча – Украіна
Чатыры асабістыя гісторыі крымскататарскіх сем’яў з акупаванага Крыму ўвабралі у сябе шырокі досвед людзей, якія жывуць пад ціскам палітычнага рэжыму. Цяжкасці, з якімі сутыкаюцца гэтыя сем’і, датычаць бальшыні татараў і выклікаюць моцныя эмоцыі. Асноўны матыў стужкі не ўласна рэжым, але яго наступствы, што адбіваюцца на лёсах звычайных людзей, якія проста жадаюць жыць, кахаць і мець сямю.
17:40
Другі ў гісторыі незалежнае Беларусі рэферэндум, 24 лістапада 1996 года, канчаткова замацаваў дзяржаўную ўладу ў руках прэзідэнта. Акрамя таго, беларусы пастанавілі караць злачынцаў смерцю, адзначаць Дзень незалежнасці 3 ліпеня, а таксама адмовіліся свабодна набывацьпрадаваць зямлю і выбіраць мясцовыя ўлады. Плебісцыту папярэднічаў шэраг падзеяў: адмова Вярхоўнага Савету праводзіць рэферэндум, скліканы Лукашэнкам Усебеларускі сход, пастанова Канстытуцыйнага суда пра не адпаведнасць вынесеных на рэферэндум пытанняў Канстытуцыі краіны, паездка Лукашэнкі па падтрыманне ў Маскву, зняцце з пасады старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктара Ганчара, разгляд Канстытуцыйным судом справы пра імпічмент Лукашэнку, прыезд у Менск дэлегацыі з Расеі, якая ўлагодзіла сітуацыю. Як вынік – змены ў Канстытуцыю, роспуск Вярхоўнага Савету, адстаўкі сябраў ураду і Канстытуцыйнага суда. Рэферэндум назвалі дзяржаўным пераваротам, прававым Чарнобылем. У Беларусі ўсталявалася дыктатура. Сведкі – былы дэпутат Вярхоўнага Савету 13 – га склікання Аляксандр Дабравольскі і былы сябра Канстытуцыйнага суда Міхаіл Пастухоў.
18:30
Выраз “краіна замкаў” зрабіўся ўжо пэўным мэмам і нават нагнаў аскому. Некаторыя ўспрымаюць яго іранічна: на жаль, захавалася гэтых замкаў у нас не гэтак і шмат. А колькі было раней? Што рабіць з тым, што замест дзясяткаў замкаў мы ў найлепшым выпадку маем рамантычныя рэшткі? Ці магчыма гэта – узяць і аднавіць старую панскую сядзібу без удзелу дзяржавы? Пра гэта вядоўцы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка гавораць з кіраўніком фонду “Краіна замкаў”, стваральнікам першага ў Беларусі парку мініяцюраў Алесем Варыкішам.
18:50
Гісторык, эканаміст, этнограф, заснавальнік беларускае нацыянальнае гістарыяграфіі. Ён разгледзеў шляхі беларускага народу ад эпохі першабытнага ладу да пачатку 1920 года. Асобныя працы выдатнага навукоўцы яшчэ не апублікаваныя.
19:05
Дабрачыннасць і святы: як разумна распарадзіцца сваймі грашыма і часам? Тавары ды паслугі для хатніх гадаванцаў: ці можна пабудаваць на іх прыбытковы бізнес? Прычоска не пасуе, колер не падабаецца, фота не даспадобы: як даказаць свае правы ў сферы паслугаў?
21:45
Міндоўг – першы вялікі князь літоўскі, адзін з заснавальнікаў дзяржавы, якая стварыла беларускі народ. Жыў і дзеяў у далёкім XIII ст. , але ў сённяшняй Беларусі ягоная асоба выклікае гарачыя дыскусіі. Разгарэўся канфлікт вакол справы ўсталявання помніку Міндоўгу ў ягонай сталіцы – Наваградку. Супраць выступілі праваслаўныя святары ды адэпты “русского мира”. Кім быў Міндоўг? Якая ягоная роля ў беларускай гісторыі? Ці заслугоўвае ён помніку ад беларускае дзяржавы?
22:15
рэж. Даньель Санчэс Арэвале (Daniel Sanchez Arevalo), 2009 г. , Іспанія
У маладога псіхатэрапеўта Абэля збіраецца досыць стракатая кампанія людзей, што пакутуюць на атлусценне. Сярод іх – паспяховая прадпрымальніца Леанор, крыміналіст Андрэс, маладыя вернікі Алекс і Сафія, а таксама былы інструктар здаровага харчавання Энрыке. Усе яны шукаюць псіхалагічнай дапамогі падчас пазбаўлення ад лішняе вагі, да якой іх прывяло пераважна каханне. Па – за межамі групы тыя ж праблемы вымушаныя развязваць Андрэсава дачка Нур’я і жонка Бэатрыс, а таксама сужэніца самога тэрапеўта Паўля, якая баіцца страціць дасканалую спартовую фігуру ў выніку цяжарнасці. Досыць банальныя жыццёвыя сітуацыі, памножаныя на “цераспалоснае” пераяданне і галаданне, прыводзяць да зусім неспадзяваных наступстваў і падказваюць цалкам нечаканыя развязанні…
01:50
Глядзі таксама
Каментары