Schedule of day 2016/12/09


07:25
У праграме высмейваецца мана ўладаў Беларусі, “рыял – палітыка” лідараў Еўразвязу ды агрэсіўнасць “паўсталых з каленяў” расейскіх уладаў.
07:55
“Беларус – цёмен вус, пан сахі ды касы…” А зямлі? 10 кіламетраў ад Менску, надзелы за 60 тысяч долараў, а ад уладаў нават дарогі добрае не дамагчыся. Хто гаспадар беларускае зямлі? Пытаем жыхароў вёскі Дроздава, мясцовыя ўлады і неўзабаве – гасцей у студыі: эксперта зямельнае рэформы Андрэя Завадскага ды гісторыка Дзмітрыя Дразда. Там, дзе людзі пачуваюцца гаспадарамі ды пачынаюць самыя нешта рабіць, высвятляецца, што дзяржава толькі забірае. І нічога ў адказ?
11:05
Міхась Чарняўскі. Дзядзька Міхась. Выдатны беларускі дзеяч, палітык, гісторык, археолаг, пісьменнік. Чалавек, які ўвасобіў Другое беларускае адраджэнне, стаўшы яго неадменнаю часткаю – адкрывальнікам мінулага Радзімы, заснавальнікам нацыянальнага руху.
11:45
У 1980 – ыя краіны Усходняй Еўропы пачалі як ніколі рашуча адмаўляцца ад гвалтам накінутага камунізму. Савецкі Саюз выдаткоўваў аграмадныя і матэрыяльныя, і палітычныя рэсурсы на трыманне ўяўных паплечнікаў “у жалезнай аброці”. Але ў самім СССР камунізм быў не імпартаваны – свой, натуральна выгадаваны. Дык ці меў шанцы на жыццё савецкі сацыялізм гарбачоўскага кшталту, калі б пасля 1989 – га Крэмль скінуў баласт – адпусціў на волю краіны сацлагеру?
13:10
У праграме высмейваецца мана ўладаў Беларусі, “рыял – палітыка” лідараў Еўразвязу ды агрэсіўнасць “паўсталых з каленяў” расейскіх уладаў.
13:35
“Беларус – цёмен вус, пан сахі ды касы…” А зямлі? 10 кіламетраў ад Менску, надзелы за 60 тысяч долараў, а ад уладаў нават дарогі добрае не дамагчыся. Хто гаспадар беларускае зямлі? Пытаем жыхароў вёскі Дроздава, мясцовыя ўлады і неўзабаве – гасцей у студыі: эксперта зямельнае рэформы Андрэя Завадскага ды гісторыка Дзмітрыя Дразда. Там, дзе людзі пачуваюцца гаспадарамі ды пачынаюць самыя нешта рабіць, высвятляецца, што дзяржава толькі забірае. І нічога ў адказ?
16:20
Міхась Чарняўскі. Дзядзька Міхась. Выдатны беларускі дзеяч, палітык, гісторык, археолаг, пісьменнік. Чалавек, які ўвасобіў Другое беларускае адраджэнне, стаўшы яго неадменнаю часткаю – адкрывальнікам мінулага Радзімы, заснавальнікам нацыянальнага руху.
17:00
У 1980 – ыя краіны Усходняй Еўропы пачалі як ніколі рашуча адмаўляцца ад гвалтам накінутага камунізму. Савецкі Саюз выдаткоўваў аграмадныя і матэрыяльныя, і палітычныя рэсурсы на трыманне ўяўных паплечнікаў “у жалезнай аброці”. Але ў самім СССР камунізм быў не імпартаваны – свой, натуральна выгадаваны. Дык ці меў шанцы на жыццё савецкі сацыялізм гарбачоўскага кшталту, калі б пасля 1989 – га Крэмль скінуў баласт – адпусціў на волю краіны сацлагеру?
18:25
рэж. Сяргей Гараеўскі, 2016 г. , Беларусь
Гісторыя пра тое, як лёгка скаціцца на дно і як цяжка выбрацца адтуль без дапамогі звонку.
18:45
Усё часцей у нас на слыху дасягненні беларусаў у IT – галіне. Разам з тым нікуды не знікае праблема выцеку мазгоў. Што змушае маладых інтэлектуалаў пакідаць радзіму – дэпрэсія, столь магчымасцяў? Што трымае ўдома? Госць студыі – Юрый Зісер, стваральнік інтэрнэт – парталу Tut.by.
19:15
Другі ў гісторыі незалежнае Беларусі рэферэндум, 24 лістапада 1996 года, канчаткова замацаваў дзяржаўную ўладу ў руках прэзідэнта. Акрамя таго, беларусы пастанавілі караць злачынцаў смерцю, адзначаць Дзень незалежнасці 3 ліпеня, а таксама адмовіліся свабодна набывацьпрадаваць зямлю і выбіраць мясцовыя ўлады. Плебісцыту папярэднічаў шэраг падзеяў: адмова Вярхоўнага Савету праводзіць рэферэндум, скліканы Лукашэнкам Усебеларускі сход, пастанова Канстытуцыйнага суда пра не адпаведнасць вынесеных на рэферэндум пытанняў Канстытуцыі краіны, паездка Лукашэнкі па падтрыманне ў Маскву, зняцце з пасады старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктара Ганчара, разгляд Канстытуцыйным судом справы пра імпічмент Лукашэнку, прыезд у Менск дэлегацыі з Расеі, якая ўлагодзіла сітуацыю. Як вынік – змены ў Канстытуцыю, роспуск Вярхоўнага Савету, адстаўкі сябраў ураду і Канстытуцыйнага суда. Рэферэндум назвалі дзяржаўным пераваротам, прававым Чарнобылем. У Беларусі ўсталявалася дыктатура. Сведкі – былы дэпутат Вярхоўнага Савету 13 – га склікання Аляксандр Дабравольскі і былы сябра Канстытуцыйнага суда Міхаіл Пастухоў.
22:25
Пасля распаду Югаславіі сербскія войскі занялі значную частку тэрыторыі Харватыі. Краіна вярнула захопленыя землі ў 1995 г. і выйшла з вайны пераможцам. Але неўзабаве Міжнародны крымінальны трыбунал у Гаазе абвінаваціў герояў вайны ў ваенных злачынствах і прымусовай дэпартацыі сербскага насельніцтва. Суд над адказнымі быў галоўнаю ўмоваю далучэння Харватыі да Еўразвязу. Фільм распавядае пра драматычныя перабудовы харвацкага грамадства ды імклівы працэс развіцця краіны пасля Баснійскае вайны ў 1990-ыя гг.
02:30
Глядзі таксама
Каментары