Schedule of day 2016/12/08


07:25
Паводле сацыялагічных звестак, больш за палову грамадзянаў Беларусі векам да 30 – ці гадоў марыць з’ехаць з краіны, але не маюць магчымасці. Масавае беспрацоўе, адсутнасць перспектывы адбыцца як адмыслоўца і грамадзянін – усё гэта спрыяе пашырэнню такіх настрояў. Але ці разумеюць маладзёны, што за перамяшчэнне ў іншае грамадства, асяроддзе трэба заплаціць звычнымі стандартамі жыцця, колам дачыненняў, уяўленнямі, прыхільнасцямі? З іншага боку, амаль поўная адсутнасць беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці робіць маладых беларусаў рэкрутамі масавага касмапалітычнага руху, што апанаваў Еўропу. Можа, так і трэба?
08:10
“Матчын рух 328” патрабуе перагледзець справы паводле наркатычных артыкулаў. Не салодкае жыццё: хворыя на цукроўку людзі змагаюцца не толькі з хваробаю. З добрым сэрцам: мінакі адказалі, на што гатовыя ахвяраваць грошы. Ні пешшу, ні на колах: жыхары Калодзішчаў – у закладніках местачковае дарогі. Калі дах не ратуе: у самым вялікім шматпавярховіку Верхнядзвінску на жыхароў ліецца вада.
10:50
Усё часцей у нас на слыху дасягненні беларусаў у IT – галіне. Разам з тым нікуды не знікае праблема выцеку мазгоў. Што змушае маладых інтэлектуалаў пакідаць радзіму – дэпрэсія, столь магчымасцяў? Што трымае ўдома? Госць студыі – Юрый Зісер, стваральнік інтэрнэт – парталу Tut.by.
11:20
рэж. Мацей Пепшыца (Maciej Pieprzyca), 2005 г. , Польшча
У галоўных ролях: Івона Сіткоуска (Iwona Sitkowska), Марцін Дараціньскі (Marcin Dorocinski).
Дзень шахцёра адзначаюць 4 снежня, на ўрачыстасць святой Барбары, заступніцы гарнякоў. Шахта, у якой працуе Бася (Івона Сіткоўска), рыхтуецца да свята шахцёраў, так званае Барбуркі. Галоўным пунктам святочнае праграмы будзе сустрэча з акторам Якубам Скавэрскім (Марцін Дараціньскі), кумірам аматарак “мыльных операў”. Павітаць госця хлебам выходзіць імянінніца Бася – сціплая і ціхая, а разам з тым адкрытая і шчырая дзяўчына. Якуб і ягоныя сябры не разумеюць прывязанасці жыхароў Сілезіі да традыцыі, да ўпарадкаванага жыцця. Са свайго боку і мясцовыя крыва паглядаюць на прыезджых. Але для Басі і Якуба гэтая сустрэча можа скончыцца нечым значна большым, чымся выпадковае знаёмства. Фільм зняты ў межах цыклу “Польскія святы”. За яго рэжысёр Мацей Пепшыца атрымаў прэмію Асацыяцыі польскіх кінематаграфістаў на Фестывалі польскіх мастацкіх фільмаў у Гдыні (2005) “за творчае падаванне рэчаіснасці”.
12:30
Гісторык, эканаміст, этнограф, заснавальнік беларускае нацыянальнае гістарыяграфіі. Ён разгледзеў шляхі беларускага народу ад эпохі першабытнага ладу да пачатку 1920 года. Асобныя працы выдатнага навукоўцы яшчэ не апублікаваныя.
13:05
Паводле сацыялагічных звестак, больш за палову грамадзянаў Беларусі векам да 30 – ці гадоў марыць з’ехаць з краіны, але не маюць магчымасці. Масавае беспрацоўе, адсутнасць перспектывы адбыцца як адмыслоўца і грамадзянін – усё гэта спрыяе пашырэнню такіх настрояў. Але ці разумеюць маладзёны, што за перамяшчэнне ў іншае грамадства, асяроддзе трэба заплаціць звычнымі стандартамі жыцця, колам дачыненняў, уяўленнямі, прыхільнасцямі? З іншага боку, амаль поўная адсутнасць беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці робіць маладых беларусаў рэкрутамі масавага касмапалітычнага руху, што апанаваў Еўропу. Можа, так і трэба?
13:55
“Матчын рух 328” патрабуе перагледзець справы паводле наркатычных артыкулаў. Не салодкае жыццё: хворыя на цукроўку людзі змагаюцца не толькі з хваробаю. З добрым сэрцам: мінакі адказалі, на што гатовыя ахвяраваць грошы. Ні пешшу, ні на колах: жыхары Калодзішчаў – у закладніках местачковае дарогі. Калі дах не ратуе: у самым вялікім шматпавярховіку Верхнядзвінску на жыхароў ліецца вада.
16:30
Усё часцей у нас на слыху дасягненні беларусаў у IT – галіне. Разам з тым нікуды не знікае праблема выцеку мазгоў. Што змушае маладых інтэлектуалаў пакідаць радзіму – дэпрэсія, столь магчымасцяў? Што трымае ўдома? Госць студыі – Юрый Зісер, стваральнік інтэрнэт – парталу Tut.by.
17:45
Гісторык, эканаміст, этнограф, заснавальнік беларускае нацыянальнае гістарыяграфіі. Ён разгледзеў шляхі беларускага народу ад эпохі першабытнага ладу да пачатку 1920 года. Асобныя працы выдатнага навукоўцы яшчэ не апублікаваныя.
18:25
У праграме высмейваецца мана ўладаў Беларусі, “рыял – палітыка” лідараў Еўразвязу ды агрэсіўнасць “паўсталых з каленяў” расейскіх уладаў.
18:55
“Беларус – цёмен вус, пан сахі ды касы…” А зямлі? 10 кіламетраў ад Менску, надзелы за 60 тысяч долараў, а ад уладаў нават дарогі добрае не дамагчыся. Хто гаспадар беларускае зямлі? Пытаем жыхароў вёскі Дроздава, мясцовыя ўлады і неўзабаве – гасцей у студыі: эксперта зямельнае рэформы Андрэя Завадскага ды гісторыка Дзмітрыя Дразда. Там, дзе людзі пачуваюцца гаспадарамі ды пачынаюць самыя нешта рабіць, высвятляецца, што дзяржава толькі забірае. І нічога ў адказ?
22:40
У 1980 – ыя краіны Усходняй Еўропы пачалі як ніколі рашуча адмаўляцца ад гвалтам накінутага камунізму. Савецкі Саюз выдаткоўваў аграмадныя і матэрыяльныя, і палітычныя рэсурсы на трыманне ўяўных паплечнікаў “у жалезнай аброці”. Але ў самім СССР камунізм быў не імпартаваны – свой, натуральна выгадаваны. Дык ці меў шанцы на жыццё савецкі сацыялізм гарбачоўскага кшталту, калі б пасля 1989 – га Крэмль скінуў баласт – адпусціў на волю краіны сацлагеру?
01:20
Глядзі таксама
Каментары