Schedule of day 2016/12/06


07:30
Як выглядалі маркі БНР? Што было выяўлена на першай марцы незалежнай Рэспублікі Беларусь? Якія функцыі пошты простыя, а якія – ускосныя? Гэта ды іншае абмяркоўваюць разам з філатэлістам і збіральнікам паштовак Мікалаем Бязручкіным вядоўцы праграмы Алеся Літвіноўская ды Глеб Лабадзенка.
08:05
Цяжарнасць – гэта не хвароба, а інвестыцыя: колькі трэба ўкласці ў 9 месяцаў? Новыя абмежаванні для агратурызму: як цяпер весці бізнес? Прадуктовая крама: дзе нас падманваюць і на што маем права?
13:00
Як выглядалі маркі БНР? Што было выяўлена на першай марцы незалежнай Рэспублікі Беларусь? Якія функцыі пошты простыя, а якія – ускосныя? Гэта ды іншае абмяркоўваюць разам з філатэлістам і збіральнікам паштовак Мікалаем Бязручкіным вядоўцы праграмы Алеся Літвіноўская ды Глеб Лабадзенка.
13:35
Цяжарнасць – гэта не хвароба, а інвестыцыя: колькі трэба ўкласці ў 9 месяцаў? Новыя абмежаванні для агратурызму: як цяпер весці бізнес? Прадуктовая крама: дзе нас падманваюць і на што маем права?
17:05
Альбэрт Шпэер абслугоўваў нацысцкую ваенную машыну, выкарыстоўваючы рабскую працу і сістэму канцлагераў. Але ўсё сваё доўгае жыццё ён гуляў ролю бязвіннага сведкі, добрага нацыста, пазбегнуўшы шыбеніцы.
18:25
Мы зноў былі вымушаныя скіравацца ў Берасце. Праблема мігрантаў з Чачэніі, якія там вымушаныя туліцца па вакзалах ды іншых грамадскіх месцах, дасюль не развязваецца. А калі штосьці доўга не развязваецца, то вылазяць іншыя балячкі нашага грамадства. Як нам дапамагчы чачэнскай сямі з берасцейскага вакзалу? І ці хочам мы ёй дапамагчы? І тут ужо адзін крок да ксенафобіі.
Госці ў студыі – медыяактывіст Зміцер Мацкевіч і чачэнец з паходжання Аляксандр Гелагееў.
21:45
рэж. Сяргей Гараеўскі, 2016 г. , Беларусь
Гісторыя пра тое, як лёгка скаціцца на дно і як цяжка выбрацца адтуль без дапамогі звонку.
22:05
рэж. Ксенія і Кірыл Сахарновы, 2012 г., Расея
5 жніўня 1968 у Маскве на лобным месцы сабраліся 7 чалавек, якія пратэставалі супраць уводу войскаў краін Варшаўскай дамовы ў Чэхаславакію. 5 хвілін волі на галоўнай плошчы Савецкага Саюзу каштавалі ім гады турмаў, ссылак і лагераў. У фільме мы сустракаем трох удзельнікаў легендарнай дэманстрацыі семярых і маладых змагароў за правы чалавека ў сучаснай Расеі. Аўтары задаюцца пытаннямі: Хто яны – нязгодныя нашага часу? Чым яны гатовыя ахвяраваць дзеля жыцця ў дэмакратычным грамадстве? За вашу і нашу свабоду! – Такія словы гучалі з аднаго з плакатаў у жніўні 1968 – га года на Чырвонай Плошчы. Гэта была адна з самых гучных акцый савецкіх дысідэнтаў. І менавіта цяпер, праз 45 гадоў, асабліва актуальна аказалася пра яе распавесці. Аўтарам фільма ўдалося правесці дзіўна дакладныя гістарычныя паралелі і злучыць у адным кінематаграфічным прасторы жыцця дакументальных герояў мінулага і сучаснасці.
23:00
Як жывуць і паміраюць людзі розных нацыянальнасцяў ды веравызнанняў у нядаўна ўтворанай “Ісламскай дзяржаве Іраку і Шаму”? Сведкі распавядаюць, што адбылася з імі ды іхнымі роднымі, з іхным горадам і народам. Як такое магло здарыцца? Адкуль і як узнік “Да’іш”? Якія ў яго мэты і метады іх дасягнення? Фільм адказвае на вострыя пытанні і падымае шмат новых.
рэж. Вітальд Ґадоўскі (Witold Gadowski), Мацей Ґрабыса (Maciej Grabysa) і Міхал Круль (Michał Król), 2016 г. , Польшча
02:20
Глядзі таксама
Каментары