Schedule of day 2016/12/05


07:55
Мы зноў былі вымушаныя скіравацца ў Берасце. Праблема мігрантаў з Чачэніі, якія там вымушаныя туліцца па вакзалах ды іншых грамадскіх месцах, дасюль не развязваецца. А калі штосьці доўга не развязваецца, то вылазяць іншыя балячкі нашага грамадства. Як нам дапамагчы чачэнскай сямі з берасцейскага вакзалу? І ці хочам мы ёй дапамагчы? І тут ужо адзін крок да ксенафобіі.
Госці ў студыі – медыяактывіст Зміцер Мацкевіч і чачэнец з паходжання Аляксандр Гелагееў.
09:05
У праграме высмейваецца мана ўладаў Беларусі, “рыял – палітыка” лідараў Еўразвязу ды агрэсіўнасць “паўсталых з каленяў” расейскіх уладаў.
10:20
Вынаходнікі, бібліятэкары, навукоўцы, пісьменнікі, бізнесоўцы, юрысты і проста інтэрнэт-карыстальнікі: усе яны з розных бакоў абмяркоўваюць у фільме дасягненні ды перспектывы праекту «Google Books». Для адных гэта рэалізацыя даўняе мары пра стварэнне ўсясветнай бібліятэкі, што ахапіла б усе наяўныя веды чалавецтва. Для другіх – спроба стварэння штучнага інтэлекту. Для трэціх – адзін з выпадкаў масавага інтэрнэт-пірацтва. Для чацвёртых – небяспечны прэцэдэнт, які засяроджвае ў руках адной карпарацыі нечуваную ўладу над светам. Хто з іх мае рацыю?
11:50
Паводле сацыялагічных звестак, больш за палову грамадзянаў Беларусі векам да 30 – ці гадоў марыць з’ехаць з краіны, але не маюць магчымасці. Масавае беспрацоўе, адсутнасць перспектывы адбыцца як адмыслоўца і грамадзянін – усё гэта спрыяе пашырэнню такіх настрояў. Але ці разумеюць маладзёны, што за перамяшчэнне ў іншае грамадства, асяроддзе трэба заплаціць звычнымі стандартамі жыцця, колам дачыненняў, уяўленнямі, прыхільнасцямі? З іншага боку, амаль поўная адсутнасць беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці робіць маладых беларусаў рэкрутамі масавага касмапалітычнага руху, што апанаваў Еўропу. Можа, так і трэба?
12:40
Альбэрт Шпэер абслугоўваў нацысцкую ваенную машыну, выкарыстоўваючы рабскую працу і сістэму канцлагераў. Але ўсё сваё доўгае жыццё ён гуляў ролю бязвіннага сведкі, добрага нацыста, пазбегнуўшы шыбеніцы.
13:45
рэж. Сусанэ Бір (Susanne Bier), 2010 г. , Данія – Швецыя
Саракагадовы Антон вяртаецца ў родную Данію, шмат гадоў адпрацаваўшы ў афрыканскім лагеры для ўцекачоў. Час, праведзены сярод чужога гора, навучыў яго ніколі не адказваць гвалтам на гвалт. Нават калі мясцовы аўтамеханік без дай прычыны збівае Антона, той стрымлівае гнеў. Здаецца, канфлікт вычарпаны, але тут Антонаў сын Эліяс разам з сябрам Крыстыянам пастанаўляюць адпомсціць за бацьку…
15:40
Міхась Чарняўскі. Дзядзька Міхась. Выдатны беларускі дзеяч, палітык, гісторык, археолаг, пісьменнік. Чалавек, які ўвасобіў Другое беларускае адраджэнне, стаўшы яго неадменнаю часткаю – адкрывальнікам мінулага Радзімы, заснавальнікам нацыянальнага руху.
16:20
рэж. Мас Бруґер (Mads Brügger), 2011 г. , Данія
Бальшыню ўрадаў Афрыкі раз’ядае страшны біч – нікім і нічым не стрыманая палітычная карупцыя. Фільм красамоўна выяўляе механізм абкрадання адной з найбяднейшых і найкрымінальнейшых краінаў свету – Цэнтральна – Афрыканскае Рэспублікі. Дзякуючы чорнаму рынку дыпламатычных пашпартоў аўтар стужкі ператвараецца ў консула Ліберыі, што дае яму магчымасць акунуцца ў злачынны свет здабывання і кантрабанды крывавых брыльянтаў у Еўропу пад прыкрыццём дыпламатычнага імунітэту…
18:30
Як выглядалі маркі БНР? Што было выяўлена на першай марцы незалежнай Рэспублікі Беларусь? Якія функцыі пошты простыя, а якія – ускосныя? Гэта ды іншае абмяркоўваюць разам з філатэлістам і збіральнікам паштовак Мікалаем Бязручкіным вядоўцы праграмы Алеся Літвіноўская ды Глеб Лабадзенка.
19:05
Цяжарнасць – гэта не хвароба, а інвестыцыя: колькі трэба ўкласці ў 9 месяцаў? Новыя абмежаванні для агратурызму: як цяпер весці бізнес? Прадуктовая крама: дзе нас падманваюць і на што маем права?
22:15
рэж. Сусанэ Бір (Susanne Bier), 2010 г. , Данія – Швецыя
Саракагадовы Антон вяртаецца ў родную Данію, шмат гадоў адпрацаваўшы ў афрыканскім лагеры для ўцекачоў. Час, праведзены сярод чужога гора, навучыў яго ніколі не адказваць гвалтам на гвалт. Нават калі мясцовы аўтамеханік без дай прычыны збівае Антона, той стрымлівае гнеў. Здаецца, канфлікт вычарпаны, але тут Антонаў сын Эліяс разам з сябрам Крыстыянам пастанаўляюць адпомсціць за бацьку…
01:55
Глядзі таксама
Каментары