Schedule of day 2016/11/06


09:25
У 1990 г. у Магілёве на мітынгі, ладжаныя апазіцыяй, выходзілі да 10 тыс. чалавек. Арганізоўваліся масавыя выступы актывістамі мясцовае суполкі “Беларускага народнага фронту”. Гэта не былі стыхійныя пратэсты: акцыі старанна планаваліся і арганізоўваліся апазіцыяй у Доме саветаў. Пасля мясцовых выбараў 1990 г. мэрам гораду стаў дэмакрат Сяргей Габрусёў, які і даў мясцовай арганізацыі БНФ памяшканне ў Доме саветаў. А БНФ пацясніўся і прытуліў аднадумцаў з іншых партыяў, рухаў, суполак. Там сама выдавалі дэмакратычную, першую незалежную на Магілёўшчыне газету “Ратуша”. У 1995 – 2006 гг. у Магілёве існавала і грамадскае аб’яднанне “Кола сяброў” – група аднадумцаў, апантаных ідэяй стварыць у сваім асяроддзі і грамадстве свабодную супольнасць… Сведкі – Віталь Васількоў, Валадар Цурпанаў, Алесь Асіпцоў.
12:15
рэж. Ванэса Ляпа (Vanessa Lapa), 2014 г. , Ізраіль – Аўстрыя – Нямеччына
У траўні 1945 г. амерыканскія жаўнеры занялі дом сям’і Гімлераў у Ґмундзе на возеры Тэґернзээ і знайшлі там сотні прыватных дакументаў і здымкаў. Насуперак інструкцыі, яны не перадалі знойдзенага вайсковым службам. Фільм паказвае асобу Гімлера на падставе прыватных лістоў і дзённікаў яго ды ягоных блізкіх. Якім ён быў – галоўны кат Трэцяга райху?..
14:15
Ёсць жанчыны, якія звязваюць свае жыццё з кіраваннем аўтам ды ідуць у нібыта мужчынскія прафесіі. Пры гэтым яны здзяйсняюць істотныя павароты і ў асабістым жыцці – паспяхова кіруюць ува ўсіх сэнсах. Госця студыі – Марыя Вашкевіч. А ці здольныя вы зрабіць крутыя павароты ў сваім жыцці?
15:15
Увесну 2016 г. Партыя БНФ выступіла з адмысловаю заяваю, дзе рашуча выказалася супраць магчымага прыняцця ў Беларусь кантынгентаў сірыйскіх палітычных уцекачоў. Гэта спарадзіла ў грамадстве публічны роздум наконт маральнага права кагосьці абмяжоўваць магчымасць іншым ратавацца ад вайны і пагрозы смерці. Людзі мусяць дапамагаць адно аднаму, кажуць адныя. Але іміграцыйны крызіс у Еўропе, справакаваны не ў апошнюю чаргу плынню ўцекачоў з Сірыі, паказаў: шмат хто з гэтых імігрантаў увогуле не схільны прымаць законаў і звычаяў тае краіны, што іх прытуліла. Ствараецца атмасфера напружанасці, ксенафобіі, небяспекі гвалтоўных дзеянняў. І гэта таксама абгрунтаваны погляд на праблему.
16:00
Украіна, 1930 – ыя гг. Амерыканскі інжынер разам з сынам прыязджае ў Харкаў, каб дапамагчы наладзіць вытворчасць савецкіх трактароў. Паміж ім і акторкаю мясцовага тэатру ўспыхвае раман, аднак актрысу кахае чырвоны камісар. Пры трагічных акалічнасцях амерыканец гіне, а ягонага сына ратуе ад пераследу сляпы кабзар – хлопчык робіцца ягоным павадыром. Іхнае падарожжа, поўнае небяспечных прыгодаў, адбываецца на фоне трагічных старонак украінскае гісторыі ды злачынстваў перад чалавецтвам, якія ўчыняе карны апарат СССР.
рэж. Алесь Санін (Олесь Санін), 2013 г. , Украіна
У ролях: Антон Святаслаў Грын (Антон Святослав Грін), Станіслаў Баклан (Станіслав Боклан), Аляксандр Кабзар (Олександр Кобзар), Джамала, Ірына Саніна (Ірина Саніна), Дэніс Джэфры Бурэл (Dennis Jeffrey Burrell).
18:35
Класік беларускай літаратуры, пра якога мы можам сказаць усё – і нічога. Словазлучэнне “Купала і Колас” настолькі адскоквае ад зубоў кожнага беларуса, што ствараецца ўражанне, што гэта былі не людзі, а бронзавыя бюсты, якія не дыхалі, не елі і не ўсміхаліся. Унікальныя спецвыпускі праграмы “Мова Нанова” – гутаркі Алесі Літвіноўскай і Глеба Лабадзенкі з малодшым сынам Якуба Коласа Міхасём Міцкевічам
19:00
У праграме высмейваецца мана ўладаў Беларусі, “рыял – палітыка” лідараў Еўразвязу ды агрэсіўнасць “паўсталых з каленяў” расейскіх уладаў.
20:00
Сірыйскія дзеці плацяць страшны кошт за вайну, якую вядуць іхныя бацькі. Тысячы загінулі, больш за мільён апынуліся ў выгнанні. Гэтыя дзеці, страціўшы дзяцінства і дапасоўваючыся да новых умоваў, мусяць паводзіцца як дарослыя.
рэж. Марсэль Мэтэльзіфэн (Marcel Mettelsiefen), Энтані Вонке (Anthony Wonke), 2014 г. , Вялікая Брытанія
21:05
рэж. Сяргей Лазніца, 2010 г. , Украіна – Нідэрланды – Нямеччына
Дзеянне фільму адбываецца ў постсавецкай глыбінцы. Кіроўца – дальнабойшчык Георгій, пакінуўшы дома здрадлівую жонку, адпраўляецца ў чарговы рэйс, падчас якога апынаецца ў свеце панавання страху, жорсткасці ды падступства
00:50
Глядзі таксама
Каментары