Schedule of day 2016/11/05


07:30
Непадалёк вёскі Сынкавічы вось ужо пяць стагоддзяў стаіць царква – адная з першых абарончых святыняў у Вялікім Княстве Літоўскім. Існуе легенда, што царкву заснаваў вялікі князь Вітаўт на знак падзякі: яму ўдалося ўратавацца ў бліжэйшых лясах ад пераследу Ягайлы. Насамрэч царкву ў Сынкавічах заснаваў у пачатку XVI ст. , імаверна, знаны гетман Астрожскі, фундатар дзвюх праваслаўных святыняў у Вільні – таксама абарончага выгляду. Але нашую ўвагу звярнула не гісторыя царквы, а лёс звычайных людзей, якія дзякуючы малітвам у мурах Сынкавіцкае царквы знайшлі новы сэнс жыцця.
рэж. Арцём Лобач, 2016 г. , Беларусь
07:45
Ёсць жанчыны, якія звязваюць свае жыццё з кіраваннем аўтам ды ідуць у нібыта мужчынскія прафесіі. Пры гэтым яны здзяйсняюць істотныя павароты і ў асабістым жыцці – паспяхова кіруюць ува ўсіх сэнсах. Госця студыі – Марыя Вашкевіч. А ці здольныя вы зрабіць крутыя павароты ў сваім жыцці?
08:15
У 1990 г. у Магілёве на мітынгі, ладжаныя апазіцыяй, выходзілі да 10 тыс. чалавек. Арганізоўваліся масавыя выступы актывістамі мясцовае суполкі “Беларускага народнага фронту”. Гэта не былі стыхійныя пратэсты: акцыі старанна планаваліся і арганізоўваліся апазіцыяй у Доме саветаў. Пасля мясцовых выбараў 1990 г. мэрам гораду стаў дэмакрат Сяргей Габрусёў, які і даў мясцовай арганізацыі БНФ памяшканне ў Доме саветаў. А БНФ пацясніўся і прытуліў аднадумцаў з іншых партыяў, рухаў, суполак. Там сама выдавалі дэмакратычную, першую незалежную на Магілёўшчыне газету “Ратуша”. У 1995 – 2006 гг. у Магілёве існавала і грамадскае аб’яднанне “Кола сяброў” – група аднадумцаў, апантаных ідэяй стварыць у сваім асяроддзі і грамадстве свабодную супольнасць… Сведкі – Віталь Васількоў, Валадар Цурпанаў, Алесь Асіпцоў.
12:25
Прысвяціўшы сябе адраджэнню беларусаў, Вацлаў Ластоўскі напісаў першую гісторыю Беларусі, стварыў фундаментальную гісторыю беларускае літаратуры, склаў адзін з найцікавейшы слоўнікаў беларускае мовы, сфармуляваў ідэі, што натхняюць нацыю да сённяшняга дня.
12:40
Класік беларускай літаратуры, пра якога мы можам сказаць усё – – і нічога. Словазлучэнне “Купала і Колас” настолькі адскоквае ад зубоў кожнага беларуса, што ствараецца ўражанне, што гэта былі не людзі, а бронзавыя бюсты, якія не дыхалі, не елі і не ўсміхаліся. Унікальныя спецвыпускі праграмы “Мова Нанова” – – гутаркі Алесі Літвіноўскай і Глеба Лабадзенкі з малодшым сынам Якуба Коласа Міхасём Міцкевічам
13:00
Віцебск трапіў у Расею ўжо пры першым падзеле Рэчы Паспалітай ды зрабіўся вядомым і шанаваным местам у імперыі. Расейцы тут шмат будавалі, зрабілі горад цэнтрам вялікае губерні з улучэннем у яе некаторых латышскіх і сучасных расейскіх тэрыторыяў. Які адбітак на абліччы гораду пакінула расейскае панаванне? Што ад яго засталося сёння? Ці ёсць у беларускім Віцебску расейскі дух?
13:20
У 1990 г. у Магілёве на мітынгі, ладжаныя апазіцыяй, выходзілі да 10 тыс. чалавек. Арганізоўваліся масавыя выступы актывістамі мясцовае суполкі “Беларускага народнага фронту”. Гэта не былі стыхійныя пратэсты: акцыі старанна планаваліся і арганізоўваліся апазіцыяй у Доме саветаў. Пасля мясцовых выбараў 1990 г. мэрам гораду стаў дэмакрат Сяргей Габрусёў, які і даў мясцовай арганізацыі БНФ памяшканне ў Доме саветаў. А БНФ пацясніўся і прытуліў аднадумцаў з іншых партыяў, рухаў, суполак. Там сама выдавалі дэмакратычную, першую незалежную на Магілёўшчыне газету “Ратуша”. У 1995 – 2006 гг. у Магілёве існавала і грамадскае аб’яднанне “Кола сяброў” – група аднадумцаў, апантаных ідэяй стварыць у сваім асяроддзі і грамадстве свабодную супольнасць… Сведкі – Віталь Васількоў, Валадар Цурпанаў, Алесь Асіпцоў.
13:35
Дыскаўнтнэры, аўтлеты ды аптовыя кірмашы: якія ёсць спосабы танных закупаў? Дзяржава абмяжошвае агратурызм: ці можа гаспадарка зарабляць ня толькі на пастаяльцах? Правы чалавека: колькі каштуе іх абараніць? Вядучы: Міхась Залескі
16:15
рэж. Аскольд Кураў (Аскольд Куров), 2013 г. , Расея
Поўны абсурду, гратэск і з пачуццём гумару карціна музея і дыскусіі, якія адбываюцца паміж супрацоўнікамі, ператвараецца ў гіпербалу сённяшняй Расіі. У 1987 г. , на заходзе савецкай эры, самы вялікі музей Леніна адкрылі ў вёсцы Горкі, дзе прайшлі апошнія дні правадыра рэвалюцыі. Неўзабаве пасля таго, як установа запрацавала напоўніцу, Савецкі Саюз спыніў сваё існаванне. Музей зазнаў перыяд забыцця, але сёння ён адкрыты, як і раней. Адданыя справе Леніна працаўнікі чакаюць вяртання былых часоў, падтрымліваючы полымя рэвалюцыі ў сучаснай Расеі.
18:40
рэж. Ванэса Ляпа (Vanessa Lapa), 2014 г. , Ізраіль – Аўстрыя – Нямеччына
У траўні 1945 г. амерыканскія жаўнеры занялі дом сям’і Гімлераў у Ґмундзе на возеры Тэґернзээ і знайшлі там сотні прыватных дакументаў і здымкаў. Насуперак інструкцыі, яны не перадалі знойдзенага вайсковым службам. Фільм паказвае асобу Гімлера на падставе прыватных лістоў і дзённікаў яго ды ягоных блізкіх. Якім ён быў – галоўны кат Трэцяга райху?..
21:10
Увесну 2016 г. Партыя БНФ выступіла з адмысловаю заяваю, дзе рашуча выказалася супраць магчымага прыняцця ў Беларусь кантынгентаў сірыйскіх палітычных уцекачоў. Гэта спарадзіла ў грамадстве публічны роздум наконт маральнага права кагосьці абмяжоўваць магчымасць іншым ратавацца ад вайны і пагрозы смерці. Людзі мусяць дапамагаць адно аднаму, кажуць адныя. Але іміграцыйны крызіс у Еўропе, справакаваны не ў апошнюю чаргу плынню ўцекачоў з Сірыі, паказаў: шмат хто з гэтых імігрантаў увогуле не схільны прымаць законаў і звычаяў тае краіны, што іх прытуліла. Ствараецца атмасфера напружанасці, ксенафобіі, небяспекі гвалтоўных дзеянняў. І гэта таксама абгрунтаваны погляд на праблему.
21:55
Украіна, 1930 – ыя гг. Амерыканскі інжынер разам з сынам прыязджае ў Харкаў, каб дапамагчы наладзіць вытворчасць савецкіх трактароў. Паміж ім і акторкаю мясцовага тэатру ўспыхвае раман, аднак актрысу кахае чырвоны камісар. Пры трагічных акалічнасцях амерыканец гіне, а ягонага сына ратуе ад пераследу сляпы кабзар – хлопчык робіцца ягоным павадыром. Іхнае падарожжа, поўнае небяспечных прыгодаў, адбываецца на фоне трагічных старонак украінскае гісторыі ды злачынстваў перад чалавецтвам, якія ўчыняе карны апарат СССР.
рэж. Алесь Санін (Олесь Санін), 2013 г. , Украіна
У ролях: Антон Святаслаў Грын (Антон Святослав Грін), Станіслаў Баклан (Станіслав Боклан), Аляксандр Кабзар (Олександр Кобзар), Джамала, Ірына Саніна (Ірина Саніна), Дэніс Джэфры Бурэл (Dennis Jeffrey Burrell).
01:15
Сям’я, што ацалела падчас інданезійскага генацыду 1965 – 66 гг. , даведваецца, як і хто забіў старэйшага сына. Забойцы жывуць зусім побач, цяпер яны ва ўладзе. Частка грамадства маўчыць, робячы выгляд, што нічога не ведае, іншыя лічаць злачынцаў героямі. Малодшы сын, акуліст, сустракаецца з забойцамі: правярае ім зрок і ставіць нязручныя пытанні пра час гвалту ды як ім жывецца побач з сем’ямі і сябрамі ахвяраў.
рэж. Джошуа Опэнгаймэр (Joshua Oppenheimer), 2014 г. , Інданезія – Данія – Фінляндыя
02:55
Глядзі таксама
Каментары