Schedule of day 2016/11/03


07:30
Расейская музычная папса льецца на галовы беларусаў штодня. У тым ліку і тых беларусаў, што самі ствараюць папулярныя музычныя творы на роднай мове. Але ў тым жа стылю адэска–блатнога шансону, што ахапіў расейскія сцэны і тэлеканалы. Міжволі, частка папулярнай беларускай музыкі робіцца гэткім правадніком расейскага псеўдакультурнага ўплыву. Чаму так адбываецца? Хіба няма ў беларусаў уласных і трывалых музычных традыцый, што ідуць ад вякоў? Якія сёння могуць быць і ёсць накірункі ў этна–электроннай музыцы? Ці вабіць яна моладзь? Пра гэта дыскусія папулярных аўтараў, музыкаў, выканаўцаў.
08:10
Справа яшчэ аднаго палітвязня: Эдуарда Пальчыса судзяць у закрытым рэжыме. Тапанімічная блытаніна: назвы гарадоў і мястэчак робяцца ахвярамі непісьменнасці чыноўнікаў. Савецкая спадчына: мінакі разважаюць пра дэсаветызацыю назваў вуліцаў. Звяртайцеся – вас пачуюць: пасля ўмяшання журналістаў справы жыхаркі Малюшычаў пайшлі на лад. Дзеці як закладнікі: актывісты намагаюцца адмяніць дзейнасць дэкрэту, што дазваляе забіраць дзяцей у бацькоў.
10:50
Ёсць жанчыны, якія звязваюць свае жыццё з кіраваннем аўтам ды ідуць у нібыта мужчынскія прафесіі. Пры гэтым яны здзяйсняюць істотныя павароты і ў асабістым жыцці – паспяхова кіруюць ува ўсіх сэнсах. Госця студыі – Марыя Вашкевіч. А ці здольныя вы зрабіць крутыя павароты ў сваім жыцці?
11:15
Фільм створаны на падставе рэальнай гісторыі, якая адбылася ў 60-я гады мінулага стагоддзя. Простыя юнакі, кожны са сваймі страхамі і праблемамі, прыехалі вучыцца ў Акіянічную акадэмію да капітана Шэлдана. Брыганціна «Альбатрос» і яе капітан цалкам зменяць іхнае жыццё. Навучаць іх марской справе, чытаць з хваляў і пракладаць курс паводле зорак, але галоўнае – быць камандай, як выгравіравана на карабельным зване: «Куды ідзе адзін, туды ідзем усе». Ім давядзецца страціць сяброў і захаваць веру ў людзей і жыццё. Праз «белы шквал».
13:50
Расейская музычная папса льецца на галовы беларусаў штодня. У тым ліку і тых беларусаў, што самі ствараюць папулярныя музычныя творы на роднай мове. Але ў тым жа стылю адэска–блатнога шансону, што ахапіў расейскія сцэны і тэлеканалы. Міжволі, частка папулярнай беларускай музыкі робіцца гэткім правадніком расейскага псеўдакультурнага ўплыву. Чаму так адбываецца? Хіба няма ў беларусаў уласных і трывалых музычных традыцый, што ідуць ад вякоў? Якія сёння могуць быць і ёсць накірункі ў этна–электроннай музыцы? Ці вабіць яна моладзь? Пра гэта дыскусія папулярных аўтараў, музыкаў, выканаўцаў.
14:35
Справа яшчэ аднаго палітвязня: Эдуарда Пальчыса судзяць у закрытым рэжыме. Тапанімічная блытаніна: назвы гарадоў і мястэчак робяцца ахвярамі непісьменнасці чыноўнікаў. Савецкая спадчына: мінакі разважаюць пра дэсаветызацыю назваў вуліцаў. Звяртайцеся – вас пачуюць: пасля ўмяшання журналістаў справы жыхаркі Малюшычаў пайшлі на лад. Дзеці як закладнікі: актывісты намагаюцца адмяніць дзейнасць дэкрэту, што дазваляе забіраць дзяцей у бацькоў.
18:25
У праграме высмейваецца мана ўладаў Беларусі, “рыял – палітыка” лідараў Еўразвязу ды агрэсіўнасць “паўсталых з каленяў” расейскіх уладаў.
22:35
Другая частка распавядае пра ўмяшанне СССР у афганскі канфлікт у, халодную вайну з ЗША і ядравую небяспеку.
01:15
Глядзі таксама
Каментары