Schedule of day 2016/10/30


09:00
Трагедыя на полі.. Прыцягненне дзяцей да сельскагаспадарчае працы парушае ўсе законы.
Пры канцы верасня пад Маладзечна трынаццацігадовая школьніца, збіраючы бульбу, загінула пад коламі грузавіка. Карэспандэнты Маю права выехалі на месца трагедыі, каб даведацца, чаму дзяўчынка, якую паводле закону не мусілі далучаць да сельскагаспадарчае працы, апынулася на полі.
Бульба замест заняткаў Мінакі пра тое, ці варта далучаць школьнікаў да прымусовае працы.
Штогод увосень, калі надыходзіць час збіраць бульбу, высвятляецца, што сельскагаспадарчыя прадпрыемствы не ў стане сабраць яго самастойна. І тады да гэтай працы прыцягваюць усіх, каго могуць, у тым ліку школьнікаў.
Непрыемнае ператварэнне У Бабруйску жылы дом нечакана стаў інтэрнатам.
Дом для сваіх працаўнікоў Бабруйскі будаўнічы трэст nr. 13 стварыў трынаццаць гадоў таму. Людзі былі ўпэўненыя, што атрымалі кватэры ў жылым доме, аднак праз колькі гадоў яны даведаліся, што жывуць у інтэрнаце. А сёлета першага ліпеня, калі скончыўся тэрмін прыватызацыі, пакінулі іх і без права зрабіць кватэры ўласнымі. Каб адстаяць сваё жытло, людзі абышлі ўсе інстанцыі.
Персона нон – грата Грамадскі актывіст Мікалай Уласевіч намагаецца супрацьстаяць будаўніцтву АЭС.
Мікалай Уласевіч жыве за чатыры кіламетры ад месца, дзе будуюць АЭС. Ад моманту выбару пляцоўкі ён намагаецца супрацьстаяць яе будаўніцтву. Каб не спадар Уласевіч, грамадства наўрад ці даведалася б пра выпадак, што прывёў да пашкоджання корпусу рэактара сёлета ў ліпені.
Пластыкавая навала Удзельнікі акцыі Зробім! за год сабралі тысячы літраў небяспечнага смецця.
Сёлета берасцейцы чарговы раз далучыліся да сусветнае акцыі прыбірання смецця Зробім!. Валанцёры расчышчалі стыхійныя сметнікі ў лясах, парках, лугах, а таксама на берагах вадаёмаў. Паводле Адміністратыўнага кодэксу, штраф за выкіданне смецця і несанкцыянаване стварэнне сметнікаў можа сягаць 20 базавых велічыняў.
11:30
Адзін з пачынальнікаў беларускага руху, выбітны грамадскі дзеяч, археолаг, этнограф і мысляр. Сквапны лёс адмераў яму ўсяго 38 гадоў, але ён паспеў зрабіць столькі, што хапіла б на цэлы пантэон нацыянальных герояў любой краіны.
11:45
Кульмінацыяй масавых выступаў дэмакратычнае супольнасці і працаўнікоў у 1990 – ыя гг. шторазу робіцца “Чарнобыльскі шлях”, які рэгулярна ладзяць у Менску з 1989 г. Яго мэта – прыцягнуць увагу дзяржавы і грамадскасці да праблемы ліквідацыі наступстваў самай маштабнай атамнай катастрофы ў гісторыі чалавецтва. Бяздзейнасць рэжыму Лукашэнкі ў развязанні праблемы зрабіла шэсці акцыямі пратэсту. І ўжо на другім годзе кіравання краінаю рэжым атрымлівае трапную характарыстыку – палітычны Чарнобыль. Услед за “Чарнобыльскім шляхам” адбываліся і іншыя акцыі пратэсту. І галоўнае, што зрабілі тысячы пратэстоўцаў гарачаю менскаю вясною 1996 – га, – яны на той час адстаялі незалежнасць Беларусі ды паказалі: беларусы маюць вялікі змагарны патэнцыял. Сведкі – Лявон Баршчэўскі, Алесь Бяляцкі.
12:50
У пакістанскай турме ўтрымліваюць хрысціянку Асію Бібі, якой суд вынес вырак – смяротнае пакаранне праз павешанне. Яе абвінавацілі ў блюзнерстве супраць прарока Мухамэда. Асія сцвярджае, што не вінаватая, але ісламскія экстрэмісцкія арганізацыі, якія ціснуць на суды, не жадаюць прызнаваць аніякіх довадаў. Міністра справаў меншасцяў хрысціяніна Бгацці і губернатара Пэнджабу мусульманіна Тасіра за крытыку закону аб блюзнерстве ды выказванні ў абарону Асіі Бібі забілі…
рэж. Мацей Ґрабыса (Maciej Grabysa) і Міхал Круль (Michał Król), 2015 г. , Польшча
14:45
У новай перадачы Прыват паэткі Валярыны Куставай эксклюзіў: незвычайная, эпатажная госця. Нехта скажа, што гэта самая што ні на есць фрыкіня, але сама яна так не лічыць. Як і катэгарычна нязгодная з тым, што пра яе гаворыць псіхолаг – эксперт перадачы. Ацаніце самі, паглядзеўшы шчырую гутарку з юрысткай па адукацыі і візажысткай у прафесіі. І адкажыце на пытанне: ці хацелі б вы выглядаць, як Аляўціна Фалькоўскі, якую натуральна было б бачыць у разняволеным Берліне, а не ў нашых Баранавічах? Маладзенькі Муж Аліўціны, што носіць адныя з ёй ласіны, – не меншая загадка. І ўсё гэта – у новым выданні.
15:10
У Беларусі ўжо некалькі год дзейнічаюць ініцыятывы, рух ды арганізацыі мэта якіх рэфармаванне ДАІ. І гэта бадай што адныя з самых масавых, дысцыплінаваных ды дзейсных арганізацый у Беларусі. Кіроўцы лапаюць інспектараў на няведанні закону, і нават наўпроставым парушэнні законаў ды правілаў дарожнага руху. Гэтая гарачая і масава ініцыятыва знізу наколькі яна ўплывае на рэфармаванне дарожнай інспекцыяй у рэальнасці? Ды што рабіць, каб інспекцыя па бяспецы руху існавала ў рэальнасці, а не з’яўлялася толькі спосабам папаўнення бюджэту?
15:40
Расейская музычная папса льецца на галовы беларусаў штодня. У тым ліку і тых беларусаў, што самі ствараюць папулярныя музычныя творы на роднай мове. Але ў тым жа стылю адэска–блатнога шансону, што ахапіў расейскія сцэны і тэлеканалы. Міжволі, частка папулярнай беларускай музыкі робіцца гэткім правадніком расейскага псеўдакультурнага ўплыву. Чаму так адбываецца? Хіба няма ў беларусаў уласных і трывалых музычных традыцый, што ідуць ад вякоў? Якія сёння могуць быць і ёсць накірункі ў этна–электроннай музыцы? Ці вабіць яна моладзь? Пра гэта дыскусія папулярных аўтараў, музыкаў, выканаўцаў.
16:25

рэж. Дэньел Пэтры (Daniel Petrie), 1995 г. , ЗША – Канада

У ролях: Рон Сілвэр (Ron Silver), Боў Брыджэз (Beau Bridges), Рон Ўайт (Ron White), Джордж Такей (George Takei), Кенэт Ўэлш (Kenneth Welsh), Тоўні Разата (Tony Rosato), Гэнры Чан (Henry Chan), Мэт Фруэр (Matt Frewer).

1972 год. Вайна ў В’етнаме. Лідар Паўночнага В’етнаму Ле Зук Тхо (Джордж Такей) пастанаўляе весці мірныя перамовы наўпрост з Гэнры Кісінджэрам (Рон Сілвэр), дарадцам у пытаннях нацыянальнай бяспецы ЗША, у абыход Дзяржаўнага дэпартаменту. Прэзідэнт ЗША Рычард Ніксан (Боў Брыджэз), зайздросны да росту папулярнасці Кісінджэра, просіць памочніка дарадцы Алекзандэра Гэйґа (Мэт Фруэр) перадаваць любую інфармацыю пра мірныя перамовы. Напярэдадні выбараў прэзідэнт дбае пра свой палітычны імідж, у той час як Кісінджэр намагаецца скончыць В’етнамскую вайну

19:00
У праграме высмейваецца мана ўладаў Беларусі, “рыял – палітыка” лідараў Еўразвязу ды агрэсіўнасць “паўсталых з каленяў” расейскіх уладаў.
19:30
Студэнты–гісторыкі вырушаюць у навуковую экспедыцыю ў заходнія рэгіёны Беларусі, у месцы, дзе да 1939 года была мяжа з Польшчай. Маладыя людзі збіраюць успаміны мясцовых жыхароў: як жылося даўней. Старыя людзі распавядаюць пра жыццё ў Польшчы, прыход чырвонаармейцаў, стварэнне калгасаў. Успаміны герояў неадназначныя і не заўсёды адпавядаюць афіцыйнай трактоўцы беларускай гісторыі. На прыклад, для адной гераіні 1939 год асацыюецца з пачаткам масавай вытворчасці самагонкі, іншыя ўзгадваюць першыя гады ў калгасе, калі «вакол кралі ўсе і не саромеліся, што крадуць». «Заходнікі» гэта фільм пра лёсы звычайных людзей, якія сталі сведкамі важных гістарычных падзей.
20:10
Расследаванне нямецкіх журналістаў выклікала розгалас, у выніку якога зборную Расеі па лёгкай атлетыцы не дапусцілі да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях – 2016. Новыя сведчанні таго, што ўжыванне допінгу ў расейскім спорце мае сістэмны характар.
Гаё Зэпэльт (Hajo Seppelt), Флёр’ян Рызэвік (Florian Riesewieck), Фэлікс Бэкер (Felix Becker), 2016 г. , Нямеччына
20:55
рэж. Пупі Аваці (Pupi Avati), 2010 г. , Італія
Ліна Сэтэмбрэ і ягоная жонка Франчэска вядуць спакойнае жыццё без асаблівых клопатаў. Адзінае сапраўднае расчараванне за 25 гадоў сужэнства – адсутнасць дзяцей, што толькі мацуе іхную сувязь адно з адным. Але ў Ліна пачынаюцца сур’ёзныя праблемы з памяццю. Хвароба разбурае ягоны мозг, і паступова ён сам ператвараецца ў дзіця.
23:25
На думку шмат каго з гісторыкаў, Гайнрых Гімлер быў не вар’ятам ці псіхапатам, а амбітным ды прагматычным палітыкам. У ягоных дзеяннях была жорсткая логіка, што робіць злачынствы ягонай службы яшчэ больш вусцішнымі.
00:15
Глядзі таксама
Каментары