Schedule of day 2016/10/29


07:30
Прафесійны фатограф Зміцер пажадаў змяніць сваё жыццё і падаўся ў Цэнтральна – Афрыканскую Рэспубліку, дзе толькі скончылася вайна. Вярнуўшыся дадому, ён пачуўся зусім іншым чалавекам – перагледзеў свае жыццёвыя каштоўнасці. Змяніліся ягоныя погляды і на Беларусь…
07:45
У новай перадачы Прыват паэткі Валярыны Куставай эксклюзіў: незвычайная, эпатажная госця. Нехта скажа, што гэта самая што ні на есць фрыкіня, але сама яна так не лічыць. Як і катэгарычна нязгодная з тым, што пра яе гаворыць псіхолаг – эксперт перадачы. Ацаніце самі, паглядзеўшы шчырую гутарку з юрысткай па адукацыі і візажысткай у прафесіі. І адкажыце на пытанне: ці хацелі б вы выглядаць, як Аляўціна Фалькоўскі, якую натуральна было б бачыць у разняволеным Берліне, а не ў нашых Баранавічах? Маладзенькі Муж Аліўціны, што носіць адныя з ёй ласіны, – не меншая загадка. І ўсё гэта – у новым выданні.
08:10
Кульмінацыяй масавых выступаў дэмакратычнае супольнасці і працаўнікоў у 1990 – ыя гг. шторазу робіцца “Чарнобыльскі шлях”, які рэгулярна ладзяць у Менску з 1989 г. Яго мэта – прыцягнуць увагу дзяржавы і грамадскасці да праблемы ліквідацыі наступстваў самай маштабнай атамнай катастрофы ў гісторыі чалавецтва. Бяздзейнасць рэжыму Лукашэнкі ў развязанні праблемы зрабіла шэсці акцыямі пратэсту. І ўжо на другім годзе кіравання краінаю рэжым атрымлівае трапную характарыстыку – палітычны Чарнобыль. Услед за “Чарнобыльскім шляхам” адбываліся і іншыя акцыі пратэсту. І галоўнае, што зрабілі тысячы пратэстоўцаў гарачаю менскаю вясною 1996 – га, – яны на той час адстаялі незалежнасць Беларусі ды паказалі: беларусы маюць вялікі змагарны патэнцыял. Сведкі – Лявон Баршчэўскі, Алесь Бяляцкі.
11:55
Пасля хваробы памірае Валіцкі. Адам Бзоўскі, нягледзячы на вяртанне да цывілізацыі, надалей жыве ў сваім уласным свеце. Бася паказвае яму мясціны, дзе бацька бываў перад трагічнай экспедыцыяй.
12:25
Пражыўшы кароткае, але надзвычай плённае ў творчых адносінах жыццё, Максім Багдановіч стаў адным са стваральнікаў нацыянальнай літаратуры. Ён быў сярод тых, хто паказаў месца і ролю беларускага народу ў гісторыі ды часе.
12:35
Што такое “габляваць”, “шруба” і “дрыль”? Чаму людзі замаўляюць мэблю ў цесляроў, хоць танней набыць гатовую? Як ставяцца кліенты да беларускамоўнага прадпрымальніка, які вырабляе мэблю? Вядоўцы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка скіраваліся да Змітра Дашкевіча, які апавёў пра ўсё гэта, а таксама проста перад камераю навучыў Алесю збіраць ладную і стылёвую палічку.
13:00
Грунтоўна адрэстаўраваны беларускаю дзяржаваю палац у Гомлі прываблівае натоўпы турыстаў. Адноўленыя інтэр’еры напоўненыя аўтэнтычнымі рэчамі. Але пасля агляду экспазіцыі застаюцца пытанні, сярод якіх найважнейшае – ці ёсць там нешта беларускае?
13:20
Кульмінацыяй масавых выступаў дэмакратычнае супольнасці і працаўнікоў у 1990 – ыя гг. шторазу робіцца “Чарнобыльскі шлях”, які рэгулярна ладзяць у Менску з 1989 г. Яго мэта – прыцягнуць увагу дзяржавы і грамадскасці да праблемы ліквідацыі наступстваў самай маштабнай атамнай катастрофы ў гісторыі чалавецтва. Бяздзейнасць рэжыму Лукашэнкі ў развязанні праблемы зрабіла шэсці акцыямі пратэсту. І ўжо на другім годзе кіравання краінаю рэжым атрымлівае трапную характарыстыку – палітычны Чарнобыль. Услед за “Чарнобыльскім шляхам” адбываліся і іншыя акцыі пратэсту. І галоўнае, што зрабілі тысячы пратэстоўцаў гарачаю менскаю вясною 1996 – га, – яны на той час адстаялі незалежнасць Беларусі ды паказалі: беларусы маюць вялікі змагарны патэнцыял. Сведкі – Лявон Баршчэўскі, Алесь Бяляцкі.
13:35
Прыватызацыя скончылася: як жывецца тым, хто так з яе і не скарыстаў? Асядлай каня па – беларуску: як распачаць вытворчасць верхавога рыштунку? Калі тастамент не дзеіць: як інакш распарадзіцца маёмасцю?
16:05
Акрамя шматлікіх дасягненняў і рысаў Уладзіміра Пуціна, якія “заўважаюць” расейскія медыі, “бескарыслівасць” Пуціна выглядае найменш імавернаю. Аўтар паказвае, што менавіта прагнасць ператварыла былога кагэбіста ў аднаго з найбагацейшых людзей свету.
18:50
У пакістанскай турме ўтрымліваюць хрысціянку Асію Бібі, якой суд вынес вырак – смяротнае пакаранне праз павешанне. Яе абвінавацілі ў блюзнерстве супраць прарока Мухамэда. Асія сцвярджае, што не вінаватая, але ісламскія экстрэмісцкія арганізацыі, якія ціснуць на суды, не жадаюць прызнаваць аніякіх довадаў. Міністра справаў меншасцяў хрысціяніна Бгацці і губернатара Пэнджабу мусульманіна Тасіра за крытыку закону аб блюзнерстве ды выказванні ў абарону Асіі Бібі забілі…
рэж. Мацей Ґрабыса (Maciej Grabysa) і Міхал Круль (Michał Król), 2015 г. , Польшча
21:10
Расейская музычная папса льецца на галовы беларусаў штодня. У тым ліку і тых беларусаў, што самі ствараюць папулярныя музычныя творы на роднай мове. Але ў тым жа стылю адэска–блатнога шансону, што ахапіў расейскія сцэны і тэлеканалы. Міжволі, частка папулярнай беларускай музыкі робіцца гэткім правадніком расейскага псеўдакультурнага ўплыву. Чаму так адбываецца? Хіба няма ў беларусаў уласных і трывалых музычных традыцый, што ідуць ад вякоў? Якія сёння могуць быць і ёсць накірункі ў этна–электроннай музыцы? Ці вабіць яна моладзь? Пра гэта дыскусія папулярных аўтараў, музыкаў, выканаўцаў.
21:50

рэж. Дэньел Пэтры (Daniel Petrie), 1995 г. , ЗША – Канада

У ролях: Рон Сілвэр (Ron Silver), Боў Брыджэз (Beau Bridges), Рон Ўайт (Ron White), Джордж Такей (George Takei), Кенэт Ўэлш (Kenneth Welsh), Тоўні Разата (Tony Rosato), Гэнры Чан (Henry Chan), Мэт Фруэр (Matt Frewer).

1972 год. Вайна ў В’етнаме. Лідар Паўночнага В’етнаму Ле Зук Тхо (Джордж Такей) пастанаўляе весці мірныя перамовы наўпрост з Гэнры Кісінджэрам (Рон Сілвэр), дарадцам у пытаннях нацыянальнай бяспецы ЗША, у абыход Дзяржаўнага дэпартаменту. Прэзідэнт ЗША Рычард Ніксан (Боў Брыджэз), зайздросны да росту папулярнасці Кісінджэра, просіць памочніка дарадцы Алекзандэра Гэйґа (Мэт Фруэр) перадаваць любую інфармацыю пра мірныя перамовы. Напярэдадні выбараў прэзідэнт дбае пра свой палітычны імідж, у той час як Кісінджэр намагаецца скончыць В’етнамскую вайну

00:50
Пасля таго, як у 1965 г. уладу ў Інданезіі захапілі вайскоўцы, армія, баевікі ды крымінальныя элементы знішчылі больш за мільён сапраўдных і ўяўных камуністаў, прафсаюзных дзеячаў, палітычных актывістаў, а калі новая ўлада кінула заклік “забі кітайца!” – па краіне пракацілася хваля пагромаў. Тады ў краіне лютавалі эскадроны смерці і забойцы – добраахвотнікі з мясцовых бандзюкоў. Цяпер, калі мінула амаль паўстагоддзя, былыя каты расказваюць пра свае ўчынкі і здымаюць пра іх кіно. Ці адчуваюць яны раскаянне? Аповеды забойцаў і рэканструкцыі тых падзеяў шакуюць. Фільм дазваляе глыбока зазірнуць у найцямнейшыя куткі чалавечае натуры.
рэж. Джошуа Опэнгэймэр (Joshua Oppenheimer), 2012 г. , Данія – Нарвегія – Вялікая Брытанія
02:45
Глядзі таксама
Каментары