Schedule of day 2016/10/25

07:30
Што такое “габляваць”, “шруба” і “дрыль”? Чаму людзі замаўляюць мэблю ў цесляроў, хоць танней набыць гатовую? Як ставяцца кліенты да беларускамоўнага прадпрымальніка, які вырабляе мэблю? Вядоўцы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка скіраваліся да Змітра Дашкевіча, які апавёў пра ўсё гэта, а таксама проста перад камераю навучыў Алесю збіраць ладную і стылёвую палічку.
07:55
Самая значная і яркая фігура ў гісторыі беларускае літаратуры ХІХ стагоддзя. Імя таленавітага паэта, вясковага настаўніка, удзельніка паўстання 1863 года, судовага следчага і адваката стала першым у шэрагу імёнаў вялікіх беларускіх нацыянальных паэтаў.
08:05
Прыватызацыя скончылася: як жывецца тым, хто так з яе і не скарыстаў? Асядлай каня па – беларуску: як распачаць вытворчасць верхавога рыштунку? Калі тастамент не дзеіць: як інакш распарадзіцца маёмасцю?
10:45
Грунтоўна адрэстаўраваны беларускаю дзяржаваю палац у Гомлі прываблівае натоўпы турыстаў. Адноўленыя інтэр’еры напоўненыя аўтэнтычнымі рэчамі. Але пасля агляду экспазіцыі застаюцца пытанні, сярод якіх найважнейшае – ці ёсць там нешта беларускае?
13:10

13:30

13:45

16:20

18:30
Чачэнскія ўцекачы спрабуюць выехаць з Беларусі ў Польшчу. Кожная раніца для іх пачынаецца з набывання квіткоў і спробы сесці ў цягнік да польскага Тэрэспалю, а дзень канчаецца вяртаннем у Берасце ды чаканнем новае спробы.
19:00
Апошнія некалькі месяцаў мы святкуем 25 – годдзе незалежнасці Беларусі. Як з сённяшняе перспектывы выглядае працэс незалежнасці? Як пашырыць прастору свабоды і беларускасці ў краіне? На гэтыя ды іншыя пытанні разам з вядоўцамі шукаюць адказы госці Вячаслаў Ракіцкі і Вінцук Вячорка.
21:45
Прафесійны фатограф Зміцер пажадаў змяніць сваё жыццё і падаўся ў Цэнтральна – Афрыканскую Рэспубліку, дзе толькі скончылася вайна. Вярнуўшыся дадому, ён пачуўся зусім іншым чалавекам – перагледзеў свае жыццёвыя каштоўнасці. Змяніліся ягоныя погляды і на Беларусь…
22:55
Юлія Юзвік – журналістка і пісьменніца з Масквы – едзе на Каўказ у мусульманскі Дагестан. Яна кандыдатка на дэпутацтва ў Дзяржаўнай думе Расеі. Маладая жанчына кідае выклік мясцовым уладам і традыцыям: ці мае яна шанец на перамогу?
01:05
Глядзі таксама
Каментары