Schedule of day 2016/10/24


07:55
Чачэнскія ўцекачы спрабуюць выехаць з Беларусі ў Польшчу. Кожная раніца для іх пачынаецца з набывання квіткоў і спробы сесці ў цягнік да польскага Тэрэспалю, а дзень канчаецца вяртаннем у Берасце ды чаканнем новае спробы.
09:05
У праграме высмейваецца мана ўладаў Беларусі, “рыял – палітыка” лідараў Еўразвязу ды агрэсіўнасць “паўсталых з каленяў” расейскіх уладаў.
11:00
Юлія Юзвік – журналістка і пісьменніца з Масквы – едзе на Каўказ у мусульманскі Дагестан. Яна кандыдатка на дэпутацтва ў Дзяржаўнай думе Расеі. Маладая жанчына кідае выклік мясцовым уладам і традыцыям: ці мае яна шанец на перамогу?
11:30
Паводле афіцыйнай статыстыкі, колькасць траўмаў на вытворчасці няўхільна зніжаецца. Але насамрэч за гэтым хаваецца амаль поўнае бяспраўе звычайнага працаўніка перад працадаўцам – дзяржаўным ці недзяржаўным. Праз беспрацоўе людзі хапаюцца за любую магчымасць, не маючы досведу працы са складанаю тэхнікаю. Кепскія ўмовы, “эканомія” на стварэнні належных бяспечных умоваў працы: у выніку – траўмы і нават смерці. Але звычайна адміністрацыя цісне на працаўніка, каб той узяў віну на сябе. Хто пайшоў на такую змову, у выніку застаецца сам – насам са сваёй бядою – аніякія суды яго не бароняць. Нават у бясспрэчных выпадках даводзіцца гадамі дамагацца кампенсацыі. Як кваліфікавана бараніць свае правы ў сферы аховы працы?
12:10
Што такое “габляваць”, “шруба” і “дрыль”? Чаму людзі замаўляюць мэблю ў цесляроў, хоць танней набыць гатовую? Як ставяцца кліенты да беларускамоўнага прадпрымальніка, які вырабляе мэблю? Вядоўцы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка скіраваліся да Змітра Дашкевіча, які апавёў пра ўсё гэта, а таксама проста перад камераю навучыў Алесю збіраць ладную і стылёвую палічку.
12:35
рэж. Андрэа (Andreas Lüsner), 2013 г., Нямеччына
Забыты свет на ўсходзе Расеі. Камчатка размяшчаецца за шэсць тысяч кіламетраў ад Масквы, на паўвостраве, які абмывае Бэрынгава мора. Кароткае цёплае лета, зімою тэмпература апускаецца ніжэй за мінус 30-градусаў Цэльсія. Дзясяткі вулканаў вывяргаюць попел і газы. Цягам дзесяцігоддзяў Камчатка была закрытаю зонаю. Сюды няма дарогі. Трапіць сюды можна толькі на чоўне або на самалёце. Фільм распавядае сучаснае жыццё Камчаткі.
13:20
Анна і Павэл Кавальскія (Данута Стэнка, Мацей Рабакевіч) адзначаюць восьмы дзень нараджэння свайго сына Томэка і дораць яму ровар. Радасць аказалася нядоўгаю: Томэк трапіў пад аўтамабіль. Каб выратаваць дзіця, трэба кроў для пералівання. Высвятляецца, што Павэл не можа дапамагчы сыну праз несумяшчальнасць групаў крыві. Паўторны аналіз рассейвае сумневы: біялагічны бацька Томэка – не Павэл. Анну абураюць запасочанні ў здрадзе. Жанчына пачынае здагадвацца, што і яна не біялагічная маці Томэка. Аказваецца, персанал радзільні незнарок зблытаў дзяцей. Анне ўдаецца знайсці сям’ю, у якой выхоўваецца ейны сын.
15:50
2014 г. , Беларусь На ўсходнім Палессі Беларусі на мяжы з Украінай раскінуўся вялізны абшар, на якім няма аніводнага населенага пункта. У 1961 – 1962 гады тут быў створаны авіяцыйны палігон для краін – удзельніц былога Варшаўскага дагавора.
16:20
“The Yes Men” – група актывістаў, якія займаюцца культурніцкімі правакацыямі, выдаючы сябе за ўплывовых людзей і прадстаўнікоў вядомых арганізацыяў. Актывісты ствараюць фальшывыя сайты, ідэнтычныя арыгінальным, бяруць удзел у канферэнцыях, сімпозіумах і тэлевізійных праграмах. У чарговым фільме “The Yes Men” выкарыстоўваюць прыём баявога медыя для павышэння інфармаванасці пра барацьбу са змяненнем клімату. Сябры арт – групы паказалі, як з выкарыстаннем партызанскіх метадаў можна вывесці на чыстую ваду тых, хто наносіць шкоду планеце і грамадству. Сярод ахвяраў арт – прэнкераў – Гандлёвая палата ЗША, хімічная кампанія “Dow” і ўдзельнікі канферэнцыі нафтавых кампаніяў.
18:30
Што такое “габляваць”, “шруба” і “дрыль”? Чаму людзі замаўляюць мэблю ў цесляроў, хоць танней набыць гатовую? Як ставяцца кліенты да беларускамоўнага прадпрымальніка, які вырабляе мэблю? Вядоўцы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка скіраваліся да Змітра Дашкевіча, які апавёў пра ўсё гэта, а таксама проста перад камераю навучыў Алесю збіраць ладную і стылёвую палічку.
18:55
Самая значная і яркая фігура ў гісторыі беларускае літаратуры ХІХ стагоддзя. Імя таленавітага паэта, вясковага настаўніка, удзельніка паўстання 1863 года, судовага следчага і адваката стала першым у шэрагу імёнаў вялікіх беларускіх нацыянальных паэтаў.
19:05
Прыватызацыя скончылася: як жывецца тым, хто так з яе і не скарыстаў? Асядлай каня па – беларуску: як распачаць вытворчасць верхавога рыштунку? Калі тастамент не дзеіць: як інакш распарадзіцца маёмасцю?
21:45
Грунтоўна адрэстаўраваны беларускаю дзяржаваю палац у Гомлі прываблівае натоўпы турыстаў. Адноўленыя інтэр’еры напоўненыя аўтэнтычнымі рэчамі. Але пасля агляду экспазіцыі застаюцца пытанні, сярод якіх найважнейшае – ці ёсць там нешта беларускае?
22:15
У ролях: Аунэс Кітэльсэн (Agnes Kittelsen), Юакім Рафаэльсэн (Joachim Rafaelsen), Маибрыт Сэрэнс (Maibritt Saerens), Гэнрык Рафаэльсэн (Henrik Rafaelsen).
Сіґвэ і Элісабэт пераязджаюць у малое мястэчка, дзе іхнымі суседзямі аказваюцца Айрык і Кая. На першы погляд, у абедзвюх сем’ях усё добра, але спакваля гледачу адкрываюцца праблемы ў іхных стасунках, і ён уцягваецца ў перапляценні сітуацыяў, часам смешных, а часам драматычных…
01:25
Глядзі таксама
Каментары