Schedule of day 2016/10/23


09:00
Апазіцыйныя палітыкі і грамадскія дзеячы разважаюць пра ўдзел у праграмах дзяржаўнага тэлебачання, гараджане – пра тое, чаго ніколі не пакажуць на дзяржаўных каналах. Пра тое, як супрацьстаяць высяканню дрэваў, – у рубрыцы “Ведай свае правы!”. У сталіцы пацярпелыя ад махляра намагаюцца скампенсаваць хоць частку сваіх стратаў. У жодзінскай турме з невядомых прычынаў памёр 39 – гадовы жыхар Слуцку.
09:25
Увесну 1996 г. адбылася серыя масавых акцыяў пратэсту супраць аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі: мітынгі, пікеты, збіццё дэманстрантаў, арышты, галадаванні, палітычныя суды, пагромы, ператрусы напоўнілі грамадскае і палітычнае жыццё краіны. Кульмінацыйнымі сталіся дэманстрацыі супраць “інтэграцыі” ў Расею, а таксама “Чарнобыльскі шлях”, у якім узялі ўдзел прыблізна 50 тысяч чалавек. Адбыліся сутыкненні дэманстрантаў з міліцыяй, болей за 100 чалавек былі параненыя, дзясяткі арыштаваныя. Сведкі – Георгій Ліхтаровіч і Вінцук Вячорка.
11:00
Вяртанне прафесара Бзоўскага ў Польшчу не дапамагае яму прыгадаць мінулае. Не прыносіць вынікаў і візіт да вядомага неўролага. Няшчасны бацька Басі жыве ў сваім унутраным свеце, але Бася, перажыўшы ўсё, не здаецца і вырашае дапамагчы тату выздаравець.
11:30
Самая значная і яркая фігура ў гісторыі беларускае літаратуры ХІХ стагоддзя. Імя таленавітага паэта, вясковага настаўніка, удзельніка паўстання 1863 года, судовага следчага і адваката стала першым у шэрагу імёнаў вялікіх беларускіх нацыянальных паэтаў.
12:25
“The Yes Men” – група актывістаў, якія займаюцца культурніцкімі правакацыямі, выдаючы сябе за ўплывовых людзей і прадстаўнікоў вядомых арганізацыяў. Актывісты ствараюць фальшывыя сайты, ідэнтычныя арыгінальным, бяруць удзел у канферэнцыях, сімпозіумах і тэлевізійных праграмах. У чарговым фільме “The Yes Men” выкарыстоўваюць прыём баявога медыя для павышэння інфармаванасці пра барацьбу са змяненнем клімату. Сябры арт – групы паказалі, як з выкарыстаннем партызанскіх метадаў можна вывесці на чыстую ваду тых, хто наносіць шкоду планеце і грамадству. Сярод ахвяраў арт – прэнкераў – Гандлёвая палата ЗША, хімічная кампанія “Dow” і ўдзельнікі канферэнцыі нафтавых кампаніяў.
14:25
Апошнім часам усё больш беларусаў набіваюць сабе татуяванні. Хтосьці – з усходняю філасофіяй, нехта – беларускія нацыянальныя арнаменты. Але бацькі, кіраўніцтва на працы ды нашае грамадства агулам прызвычаілася да татуяваных асобаў далёка не ўва ўсіх сферах жыцця. Чаму так? Ці напраўду тату здольнае нешта змяніць? Госця новага выдання – фельчарка Ася Махно: ейныя тату зробленыя не толькі ад радасці, але і ад вялікага болю
14:50
Чачэнскія ўцекачы спрабуюць выехаць з Беларусі ў Польшчу. Кожная раніца для іх пачынаецца з набывання квіткоў і спробы сесці ў цягнік да польскага Тэрэспалю, а дзень канчаецца вяртаннем у Берасце ды чаканнем новае спробы.
15:20
Паводле афіцыйнай статыстыкі, колькасць траўмаў на вытворчасці няўхільна зніжаецца. Але насамрэч за гэтым хаваецца амаль поўнае бяспраўе звычайнага працаўніка перад працадаўцам – дзяржаўным ці недзяржаўным. Праз беспрацоўе людзі хапаюцца за любую магчымасць, не маючы досведу працы са складанаю тэхнікаю. Кепскія ўмовы, “эканомія” на стварэнні належных бяспечных умоваў працы: у выніку – траўмы і нават смерці. Але звычайна адміністрацыя цісне на працаўніка, каб той узяў віну на сябе. Хто пайшоў на такую змову, у выніку застаецца сам – насам са сваёй бядою – аніякія суды яго не бароняць. Нават у бясспрэчных выпадках даводзіцца гадамі дамагацца кампенсацыі. Як кваліфікавана бараніць свае правы ў сферы аховы працы?
16:05
Пасля смерці Сталіна народы Еўропы, якія апынуліся ў савецкай сферы ўплыву, пачалі ўздымаць галовы. Найбольш драматычныя падзеі адбываліся ў Вугоршчыне, бо толькі там палітычнае кіраўніцтва адважылася запатрабаваць вываду савецкіх войскаў і абвясціла пра выхад краіны з арганізацыі Варшаўскай дамовы. Фільм апавядае пра лёс Імрэ Надзя, кіраўніка вугорскага паўстання 1956 года, якое савецкія войскі патапілі ў крыві.
18:35
Што такое “габляваць”, “шруба” і “дрыль”? Чаму людзі замаўляюць мэблю ў цесляроў, хоць танней набыць гатовую? Як ставяцца кліенты да беларускамоўнага прадпрымальніка, які вырабляе мэблю? Вядоўцы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка скіраваліся да Змітра Дашкевіча, які апавёў пра ўсё гэта, а таксама проста перад камераю навучыў Алесю збіраць ладную і стылёвую палічку.
19:00
У праграме высмейваецца мана беларускіх уладаў, “рэал – палітыку” лідараў Еўразвязу і агрэсіўнасць “паўсталых з каленяў” расейскіх уладаў.
19:30
2014 г. , Беларусь На ўсходнім Палессі Беларусі на мяжы з Украінай раскінуўся вялізны абшар, на якім няма аніводнага населенага пункта. У 1961 – 1962 гады тут быў створаны авіяцыйны палігон для краін – удзельніц былога Варшаўскага дагавора.
21:05
У ролях: Аунэс Кітэльсэн (Agnes Kittelsen), Юакім Рафаэльсэн (Joachim Rafaelsen), Маибрыт Сэрэнс (Maibritt Saerens), Гэнрык Рафаэльсэн (Henrik Rafaelsen).
Сіґвэ і Элісабэт пераязджаюць у малое мястэчка, дзе іхнымі суседзямі аказваюцца Айрык і Кая. На першы погляд, у абедзвюх сем’ях усё добра, але спакваля гледачу адкрываюцца праблемы ў іхных стасунках, і ён уцягваецца ў перапляценні сітуацыяў, часам смешных, а часам драматычных…
00:35
рэж. Андрэа (Andreas Lüsner), 2013 г., Нямеччына
Забыты свет на ўсходзе Расеі. Камчатка размяшчаецца за шэсць тысяч кіламетраў ад Масквы, на паўвостраве, які абмывае Бэрынгава мора. Кароткае цёплае лета, зімою тэмпература апускаецца ніжэй за мінус 30-градусаў Цэльсія. Дзясяткі вулканаў вывяргаюць попел і газы. Цягам дзесяцігоддзяў Камчатка была закрытаю зонаю. Сюды няма дарогі. Трапіць сюды можна толькі на чоўне або на самалёце. Фільм распавядае сучаснае жыццё Камчаткі.
01:15
Глядзі таксама
Каментары