Schedule of day 2016/10/21


07:25
У праграме высмейваецца мана беларускіх уладаў, «рэал-палітыка» лідараў Еўразвязу і агрэсіўнасць «паўсталых з каленяў» расейскіх уладаў..
11:10
2015 г. , Беларусь
На ўсходнім Палессі Беларусі на мяжы з Украінай раскінуўся вялізны абшар, на якім няма аніводнага населенага пункта. У 1961 – 1962 гады тут быў створаны авіяцыйны палігон для краін – удзельніц былога Варшаўскага дагавора. Жыхары вёскі Храпунь, якая існавала з 1451 года, вёсак Колкі, Вілля, Хінічаў, Рубрынь, Мерлінскі хутароў былі выселены. Мерлінскі палігон, быў закрыты ў 1993 годзе. Раны гэтай шматпакутнай зямлі паступова загойваюцца зарастаюць варонкі і падымаецца малады лес. Людзі з памежных беларускіх і украінскіх вёсак штогод імкнуцца на балоты Мерлінскага палігона па журавіны. Шмат для каго гэты шлях вяртанне ў мінулае, кранальная сустрэча з роднымі мясцінамі, магчымасць наведаць могілкі, дзе пахаваны дзяды і бацькі. Героі фільма распавядаюць невядомыя факты аб гісторыі выселеных вёсак і стварэнні палігона, разам з аўтарамі разважаюць аб будучыні гэтай зямлі: ці вернуцца сюды людзі, ці зноў тут будуць гучаць выбухі вайны?
12:00
рэж. Ханох Зээві (Chanoch Zeevi), 2011 г., Ізраіль
З дня заканчэння Другой Сусветнай вайны мінула больш за 65 гадоў. Злачынствы супраць чалавечнасці асудзіў Нюрнбэргскім працэс, галоўныя нацысцкія злачынцы пакараныя. Але ім не даравалі. Іхныя нашчадкі – унукі, пляменнікі – нясуць на сабе цяжар віны і не ведаюць, як знайсці прабачэнне. Фільм Ханоха Зээві – гэта публічнае пакаянне нашчадкаў самых бязлітасных і вядомых катаў Трэцяга Райху.
13:30
У праграме высмейваецца мана беларускіх уладаў, «рэал-палітыка» лідараў Еўразвязу і агрэсіўнасць «паўсталых з каленяў» расейскіх уладаў.
16:55
рэж. Ханох Зээві (Chanoch Zeevi), 2011 г., Ізраіль
З дня заканчэння Другой Сусветнай вайны мінула больш за 65 гадоў. Злачынствы супраць чалавечнасці асудзіў Нюрнбэргскім працэс, галоўныя нацысцкія злачынцы пакараныя. Але ім не даравалі. Іхныя нашчадкі – унукі, пляменнікі – нясуць на сабе цяжар віны і не ведаюць, як знайсці прабачэнне. Фільм Ханоха Зээві – гэта публічнае пакаянне нашчадкаў самых бязлітасных і вядомых катаў Трэцяга Райху.
18:45
Табу на тату
Ужо колькі часу падумваю займець сабе татуіроўку. Каб і эстэцкую, і сэнсоўную. Колісь наколвала ў падлеткавым узросце на плячы банальную ружачку у выніку, пасталеўшы, звяла яе. Муж во і цяпер адгаворвае мяне: хоча чыстае цела!
Табу на тату! Колькі іх! У грамадскай думцы, ад кіраўніцтва на працы, ад бацькоў і так далей. Але калі людзі робяць сабе наколку значыць, гэта ім патрэбна? Значыць, неяк змяняе жыцце на пазітыў. Нешта нясе ў самадчуванні.
Тэма сенняшняга Прывату Малюнкі на целе, або Табу на тату!
19:15
Увесну 1996 году адбылася сэрыя масавых акцыяў пратэсту супраць аўтарытарнага рэжыму прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі. Мітынгі, пікеты, зьбіцьцё дэманстрантаў, арышты, галадоўкі, палітычныя суды, пагромы, ператрусы, – усім гэтым на працягу трох веснавых месяцаў было напоўненае грамадзкае і палітычнае жыцьцё краіны. Кульмінацыйнымі сталі дэманстрацыі супраць “інтэграцыі” ў Расею, што адбываліся пры канцы сакавіка на пачатку красавіка, а таксама Чарнобыльскі шлях 26 красавіка, у якім ўдзялі ўдзел каля 50 тысяч чалавек. Адбыліся сутычкі дэманстрантаў з міліцыяй, болей за 100 чалавек былі параненыя, дзясяткі арыштаваныя. Сведки; Георгій Ліхтаровіч, Вінцук Вячорка
02:15
Глядзі таксама
Каментары