Schedule of day 2016/10/19


07:30
Чачэнскія ўцекачы спрабуюць выехаць з Беларусі ў Польшчу, аднак праз тое, што палякі з цяжкасцю іх прапускаюць, у Берасці ўтварыўся сапраўдны лагер. Уцекачоў робіцца ўсё болей – прыязджаюць новыя семі, з дзецьмі. Яны спачатку жылі на вуліцы, цяпер здымаюць кватэры. Кожная раніца для бальшыні з іх пачынаецца з набывання квіткоў і спробы сесці ў цягнік да польскага Тэрэспалю, а дзень канчаецца вяртаннем у Берасце ды чаканнем новае спробы. Кароткі, але поўны адчаю шлях – на прыкладзе адной сямі ўцекачоў.
11:25
рэж. Бэрнар Жорж (Bernard George), 2015 г. , Нямеччына – Францыя
У 1921 г. на вуліцы Берліну стрэлам у галаву сярод белага дня студэнт забівае былога кіраўніка ўраду Турцыі, адказнага за генацыд армянаў у Асманскай імперыі 1915 г. Забойцу адразу арыштоўваюць, але судовы працэс канчаецца праз два дні. Чаму так хутка? Кім быў маладзён – забойцам ці выканальнікам прысуду? Чаму Турцыя да сёння не прызнае адказнасці за разню 1, 5 мільёна армянаў? Дакументальная гісторыя з рэканструяванымі сцэнамі суду, архіўнымі кадрамі і каментарамі экспертаў.
12:50
Чачэнскія ўцекачы спрабуюць выехаць з Беларусі ў Польшчу, аднак праз тое, што палякі з цяжкасцю іх прапускаюць, у Берасці ўтварыўся сапраўдны лагер. Уцекачоў робіцца ўсё болей – прыязджаюць новыя семі, з дзецьмі. Яны спачатку жылі на вуліцы, цяпер здымаюць кватэры. Кожная раніца для бальшыні з іх пачынаецца з набывання квіткоў і спробы сесці ў цягнік да польскага Тэрэспалю, а дзень канчаецца вяртаннем у Берасце ды чаканнем новае спробы. Кароткі, але поўны адчаю шлях – на прыкладзе адной сямі ўцекачоў.
16:55
Беларускі добраахвотнік на баку Украіны Алесь Чаркашын, псеўданім Тарас, памёр у выніку раненняў на Данбасе. Як ён трапіў на фронт? Чым займаўся да вайны і што схіліла рэлігійнага маладзёна ўзяцца за зброю? У рэпартажы ягоныя сябры, калегі, дзяўчына, беларусы і ўкраінцы распавядуць гісторыю звычайнага хлопца з берасцейскага падворку, які зрабіўся героем.
2016 г. , Беларусь
17:35
Ці праўда, што беларускія гоншчыкі ездзілі на балідах, як у “Формуле 1”. Што адчувае пілот на хуткасці 305 км/г? Як назваць часткі гоначнай трасы і самога аўта? На гэтыя пытанні вядоўцы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка шукалі адказы разам з майстрам па аўтаспорце Яўгенам Кажарскім.
18:25
Чорны гумар беларусаў
Дзіўныя людзі гэтыя беларусы! Замест таго, каб абурацца тым, што робіцца навокал, яны ствараюць з гэтага… жарты. Ды яшчэ якія! Не, яны абураюцца, канешне. Але і перўтвараюць рэаліі свайго жыцця ў нейкі фантасмагарычны малюнак, дзе ёсць і туга, але і перамога над ёю ў выглядзе жарту, анекдоту, частушкі. Можа, гэткі чорны гумар ёсць нейкая псіхалагічная кампенсацыя таго, што даводзіцца цярпець? Адно зразумела: калі людзі шуткуюць нават з радыёактыўнага атручвання наваколля, то ім ўжо анічога не страшна.
21:45
Табу на тату
Ужо колькі часу падумваю займець сабе татуіроўку. Каб і эстэцкую, і сэнсоўную. Колісь наколвала ў падлеткавым узросце на плячы банальную ружачку у выніку, пасталеўшы, звяла яе. Муж во і цяпер адгаворвае мяне: хоча чыстае цела!
Табу на тату! Колькі іх! У грамадскай думцы, ад кіраўніцтва на працы, ад бацькоў і так далей. Але калі людзі робяць сабе наколку значыць, гэта ім патрэбна? Значыць, неяк змяняе жыцце на пазітыў. Нешта нясе ў самадчуванні.
Тэма сенняшняга Прывату Малюнкі на целе, або Табу на тату!
22:10
У ролях: Эрык Джонсан (Eric Johnson), Джэйсан Прыстлі (Jason Priestley), Тэд Этэртан (Ted Atherton), Джон Пайпэр-Фэргусан (John Pyper-Ferguson), Горд Рэнд (Gord Rand), Том Руні (Tom Rooney) і інш.
Зняты паводле рэальных падзеяў фільм апавядае пра першую канадскую экспедыцыю на Эвэрэст. Адвага і сяброўства, трываласць і характар канадскіх альпіністаў праходзяць выпрабаванне там, дзе памылка аднаго можа каштаваць жыцця іншым.
01:20
Глядзі таксама
Каментары