Schedule of day 2016/10/18

07:30
Ці праўда, што беларускія гоншчыкі ездзілі на балідах, як у “Формуле 1”. Што адчувае пілот на хуткасці 305 км/г? Як назваць часткі гоначнай трасы і самога аўта? На гэтыя пытанні вядоўцы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка шукалі адказы разам з майстрам па аўтаспорце Яўгенам Кажарскім.
08:00
Падлетак і будучая прафэсія: у якія веды варта інвеставаць, калі школа яшчэ ня скончаная? Кафля ручной работы: як зляпіць уласнымі рукамі бізнеснішу? Квадратныя мэтры няшчасця: што рабіць, калі забіраюць жытло?
Вядучы: Міхась Залескі
13:00

13:40

17:00
рэж. Бэрнар Жорж (Bernard George), 2015 г. , Нямеччына – Францыя
У 1921 г. на вуліцы Берліну стрэлам у галаву сярод белага дня студэнт забівае былога кіраўніка ўраду Турцыі, адказнага за генацыд армянаў у Асманскай імперыі 1915 г. Забойцу адразу арыштоўваюць, але судовы працэс канчаецца праз два дні. Чаму так хутка? Кім быў маладзён – забойцам ці выканальнікам прысуду? Чаму Турцыя да сёння не прызнае адказнасці за разню 1, 5 мільёна армянаў? Дакументальная гісторыя з рэканструяванымі сцэнамі суду, архіўнымі кадрамі і каментарамі экспертаў.
18:30
Чачэнскія ўцекачы спрабуюць выехаць з Беларусі ў Польшчу, аднак праз тое, што палякі з цяжкасцю іх прапускаюць, у Берасці ўтварыўся сапраўдны лагер. Уцекачоў робіцца ўсё болей – прыязджаюць новыя семі, з дзецьмі. Яны спачатку жылі на вуліцы, цяпер здымаюць кватэры. Кожная раніца для бальшыні з іх пачынаецца з набывання квіткоў і спробы сесці ў цягнік да польскага Тэрэспалю, а дзень канчаецца вяртаннем у Берасце ды чаканнем новае спробы. Кароткі, але поўны адчаю шлях – на прыкладзе адной сямі ўцекачоў.
22:00
рэж. Бэрнар Жорж (Bernard George), 2015 г. , Нямеччына – Францыя
У 1921 г. на вуліцы Берліну стрэлам у галаву сярод белага дня студэнт забівае былога кіраўніка ўраду Турцыі, адказнага за генацыд армянаў у Асманскай імперыі 1915 г. Забойцу адразу арыштоўваюць, але судовы працэс канчаецца праз два дні. Чаму так хутка? Кім быў маладзён – забойцам ці выканальнікам прысуду? Чаму Турцыя да сёння не прызнае адказнасці за разню 1, 5 мільёна армянаў? Дакументальная гісторыя з рэканструяванымі сцэнамі суду, архіўнымі кадрамі і каментарамі экспертаў.
22:55
Беларускі добраахвотнік на баку Украіны Алесь Чаркашын, псеўданім Тарас, памёр у выніку раненняў на Данбасе. Як ён трапіў на фронт? Чым займаўся да вайны і што схіліла рэлігійнага маладзёна ўзяцца за зброю? У рэпартажы ягоныя сябры, калегі, дзяўчына, беларусы і ўкраінцы распавядуць гісторыю звычайнага хлопца з берасцейскага падворку, які зрабіўся героем.
2016 г. , Беларусь
01:10
Глядзі таксама
Каментары