Schedule of day 2016/10/16


09:05
Людзей, якія здалі грошы кампаніі “Драйрона”, каб пабудаваць сабе кватэры на вуліцы Рачная ў Ратамцы пад Менскам, напаткала адна бяда. Дамы ўжо гатовыя, аднак жыць у іх патэнцыйныя жыхары не могуць. А цяпер над імі навісла пагроза ніколі не зладзіць тут улазінаў. Чыноўнікі Менскага райвыканкаму абвесцілі, што ўсе 10 дамоў, кожны з якіх налічвае 24 кватэры, – самавольная забудова і падлягаюць зносу.
Мы запыталіся ў жыхароў Менску: дык што рабіць з будынкамі, якія прызналі самавольнаю забудоваю, і дзе шукаць праўды людзям, падманутым забудоўнікам?
Аляксей Казлюк – адзін з заснавальнікаў праваабарончае ініцыятывы Human Constanta. Акрамя даследавання і прасоўвання каштоўнасцяў свабоднага інтэрнэту каманда Human Constanta займаецца праблемамі ўцекачоў і мігрантаў. Аляксей з аднадумцамі збірае цёплыя рэчы для мігрантаў з Чачэніі, якія доўгі час знаходзяцца ў Берасці.
Экс – кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Падгол і Алесь Таўстыка трапілі пад суд неўзабаве пасля абвяшчэння вынікаў выбараў. Прычынаю нібыта стала арганізацыя несанкцыянаванае акцыі падчас перадвыбарчае кампаніі. Пры канцы жніўня тагачасныя кандыдаты ў дэпутаты намерыліся занесці ў Менгарвыканкам заявы аб правядзенні перадвыбарчых пікетаў даволі незвычайным спосабам.
Аграгарадок Пятрышкі – цэнтр мясцовага сельсавету. Тут жыве больш за дзве тысячы чалавек. Здаецца, што вакол усё прыгожа і добраўпарадкавана… Але старыя пуні ўжо 3 гады робяць нямала клопату жыхарам вуліцы Рабочая. Калі сцены гаспадарчае пабудовы зусім нахіліліся, мясцовыя звярнуліся да мясцовага кіраўніцтва з прапановаю знесці іх або перабудаваць. У мясцовага сельсавету, што і апынуўся ўласнікам скасабочаных пунь, няма сродкаў зруйнаваць пабудову. Але пуні – улюбёнае месца мясцовае дзятвы – з кожным днём становяцца ўсё больш небяспечнымі.
12:55
Карціна пра адзін з унікальных помнікаў культуры. Дзякуючы цікаўнасці і настойлівасці аўтара глядач атрымаў магчымасць убачыць найстаражытнейшыя ўзоры наскальнага жывапісу. Рэжысёр здолеў трапіць туды, куды звычайным смяротным нават зазірнуць нельга – у дзіўную і загадкавую пячору Шавэ на поўдні Францыі. У ёй захаваліся каля трохсот наскальных рысункаў, узрост якіх складае прыблізна 32 тыс. гадоў. Сцены пячоры распісаныя выявамі жывёлінаў ледавіковага перыяду. Камандзе рэжысёра ўдалося не толькі зняць наскальныя фрэскі, але і атрымаць падрабязныя каментары экспертаў.
рэж. Вэрнэр Гэрцаґ (Werner Herzog), 2011 г. , Вялікая Брытанія – ЗША – Канада – Нямеччына
14:55
Незвычайныя дзеці – зорачкі з асаблівым святлом. Гэта клопат, але таксама і натхненне. Героі праграмы – мадэль з дыягназам ДЦП Ангеліна Уэльская і кіраўнік Цэнтру дапамогі аўтычным дзецям Вячаслаў Паршута.
15:20
Чачэнскія ўцекачы спрабуюць выехаць з Беларусі ў Польшчу, аднак праз тое, што палякі з цяжкасцю іх прапускаюць, у Берасці ўтварыўся сапраўдны лагер. Уцекачоў робіцца ўсё болей – прыязджаюць новыя семі, з дзецьмі. Яны спачатку жылі на вуліцы, цяпер здымаюць кватэры. Кожная раніца для бальшыні з іх пачынаецца з набывання квіткоў і спробы сесці ў цягнік да польскага Тэрэспалю, а дзень канчаецца вяртаннем у Берасце ды чаканнем новае спробы. Кароткі, але поўны адчаю шлях – на прыкладзе адной сямі ўцекачоў.
15:50
Чорны гумар беларусаў
Дзіўныя людзі гэтыя беларусы! Замест таго, каб абурацца тым, што робіцца навокал, яны ствараюць з гэтага… жарты. Ды яшчэ якія! Не, яны абураюцца, канешне. Але і перўтвараюць рэаліі свайго жыцця ў нейкі фантасмагарычны малюнак, дзе ёсць і туга, але і перамога над ёю ў выглядзе жарту, анекдоту, частушкі. Можа, гэткі чорны гумар ёсць нейкая псіхалагічная кампенсацыя таго, што даводзіцца цярпець? Адно зразумела: калі людзі шуткуюць нават з радыёактыўнага атручвання наваколля, то ім ўжо анічога не страшна.
16:35
У пэўнай афрыканскай краіне адбыўся вайсковы пераварот. Школьнага настаўніка арыштавалі, ягоная маладая жонка – Шандурай – вымушаная эміграваць. Жанчына трапляе ў Рым, дзе пачынае працаваць прыслужніцай у піяніста, спадара Кінскі, паралельна яна вучыцца на доктара. Нягледзячы на тое, што ў Шандурай з’яўляюцца новыя сябры, яна вельмі тужыць па мужу і перажывае за яго. Спадар Кінскі цалкам занураны ў музыку і рэдка выходзіць з дому. Аднойчы паміж ім і кабетаю адбываецца размова, пасля якой сітуацыя ў доме паступова змяняецца.
рэж. Бэрнарда Бэрталюччы (Bernardo Bertolucci), 1998 г. , Італія
18:35
Ці праўда, што беларускія гоншчыкі ездзілі на балідах, як у “Формуле 1”. Што адчувае пілот на хуткасці 305 км/г? Як назваць часткі гоначнай трасы і самога аўта? На гэтыя пытанні вядоўцы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка шукалі адказы разам з майстрам па аўтаспорце Яўгенам Кажарскім.
19:00
У праграме высмейваецца мана беларускіх уладаў, «рэал-палітыку» лідараў Еўразвязу і агрэсіўнасць «паўсталых з каленяў» расейскіх уладаў.
19:30
2015 г. , Беларусь
На ўсходнім Палессі Беларусі на мяжы з Украінай раскінуўся вялізны абшар, на якім няма аніводнага населенага пункта. У 1961 – 1962 гады тут быў створаны авіяцыйны палігон для краін – удзельніц былога Варшаўскага дагавора. Жыхары вёскі Храпунь, якая існавала з 1451 года, вёсак Колкі, Вілля, Хінічаў, Рубрынь, Мерлінскі хутароў былі выселены. Мерлінскі палігон, быў закрыты ў 1993 годзе. Раны гэтай шматпакутнай зямлі паступова загойваюцца зарастаюць варонкі і падымаецца малады лес. Людзі з памежных беларускіх і украінскіх вёсак штогод імкнуцца на балоты Мерлінскага палігона па журавіны. Шмат для каго гэты шлях вяртанне ў мінулае, кранальная сустрэча з роднымі мясцінамі, магчымасць наведаць могілкі, дзе пахаваны дзяды і бацькі. Героі фільма распавядаюць невядомыя факты аб гісторыі выселеных вёсак і стварэнні палігона, разам з аўтарамі разважаюць аб будучыні гэтай зямлі: ці вернуцца сюды людзі, ці зноў тут будуць гучаць выбухі вайны?
20:20
рэж. Бэрнар Жорж (Bernard George), 2015 г. , Нямеччына – Францыя
У 1921 г. на вуліцы Берліну стрэлам у галаву сярод белага дня студэнт забівае былога кіраўніка ўраду Турцыі, адказнага за генацыд армянаў у Асманскай імперыі 1915 г. Забойцу адразу арыштоўваюць, але судовы працэс канчаецца праз два дні. Чаму так хутка? Кім быў маладзён – забойцам ці выканальнікам прысуду? Чаму Турцыя да сёння не прызнае адказнасці за разню 1, 5 мільёна армянаў? Дакументальная гісторыя з рэканструяванымі сцэнамі суду, архіўнымі кадрамі і каментарамі экспертаў.
21:25
рэж. Заза Урушадзэ (Zaza Urushadze), 2013 г. , Грузія – Эстонія
1992 год, Абхазія. Сяло эстонскіх перасяленцаў, размешчанае паміж горамі і морам, апусцела: вайна прымусіла эстонцаў вярнуцца на сваю гістарычную радзіму. У вёсцы засталіся толькі тры жыхары: Іва, ягоны сусед, уладальнік плантацыі мандарынаў Марґус і мясцовы доктар Юхан, які ўжо сабраўся з’язджаць. Марґус хоча з’ехаць толькі пасля таго, як збярэ ўраджай мандарынаў. Вайна даходзіць да вёскі, адбываецца бой, па якім Іва ды Марґус знаходзяць ацалелых – чачэнскага найміта Ахмэда і маладога грузіна Ніку, іх адносяць у дом Іва. Гэтак пад адным дахам апынаюцца байцы супрацьлеглых бакоў…
23:40
рэж. Андрэй Гразяў (Андрей Грязев), 2012 г., Расея
Фільм не дае адказы, ён падымае шмат пытанняў, з-за гэтага атрымліваецца правакацыйным. Гэта прыклад, што некалькі чалавек, хоць і радыкальным спосабам, могуць сваім прыкладам запаліць нейкую іскру, паказаць, што ў краіне не ўсё ў парадку.
01:10
Глядзі таксама
Каментары