Schedule of day 2016/10/14


07:25
У праграме высмейваецца мана беларускіх уладаў, «рэал-палітыку» лідараў Еўразвязу і агрэсіўнасць «паўсталых з каленяў» расейскіх уладаў.
07:55
Чачэнскія ўцекачы спрабуюць выехаць з Беларусі ў Польшчу, аднак праз тое, што палякі з цяжкасцю іх прапускаюць, у Берасці ўтварыўся сапраўдны лагер. Уцекачоў робіцца ўсё болей – прыязджаюць новыя семі, з дзецьмі. Яны спачатку жылі на вуліцы, цяпер здымаюць кватэры. Кожная раніца для бальшыні з іх пачынаецца з набывання квіткоў і спробы сесці ў цягнік да польскага Тэрэспалю, а дзень канчаецца вяртаннем у Берасце ды чаканнем новае спробы. Кароткі, але поўны адчаю шлях – на прыкладзе адной сямі ўцекачоў.
11:05
2016 г. , Беларусь
рэж. Уладзімір Колас
Беларуская мова гучыць у сучаснай Беларусі ўсё радзей. Пісьменнікі, якія пішуць па – беларуску, не шануюцца ўладай. Ім перашкаджаюць сустракацца з чытачамі. Іх кнігі з цяжкасцю трапляюць на паліцы кнігарняў… Фільм распавядае пра паездкі некалькіх найбольш вядомых беларускіх літаратараў на сустрэчы са сваймі чытачамі. Пра цяжкасці і праблемы, якія прыходзіцца пераадольваць тым, хто прысвяціў сваё жыццё Беларускай літаратуры. І пра магію слоў, якая асабліва яскрава выяўляе сябе, калі пашчасціць сустрэцца з тымі, хто гэтай магіяй валодае…
11:50
рэж. Лізе Бірк Педерсен (Lise Birk Pedersen ), 2011 г., Данія
Галоўная гераіня фільма – Маша, камісар руху «Нашы». Вырашыўшы ў 15-гадовым узросце ўступіць у гэты рух, дзяўчына зрабіла імклівую і галавакружную кар’еру. Заняўшы месца сярод лідэраў руху, яна аднойчы сфатаграфавалася з самім Уладзімірам Пуціным. Паколькі дзяўчына захаплялася ім і ўспрымала яго як ідэал палітычнага лідэра, ад паўнаты пачуццяў яна нават пацалавала яго. Маша выстаўляе сваю кандыдатуру для перавыбрання ў «Нашы». Перамога яе больш радыкальнага суперніка, чыя праграма называецца «Барацьба з ворагамі Расеі», прымушае дзяўчыну пераасэнсаваць свой удзел у дзейнасці руху. Дзяўчына знаёміцца з носьбітамі іншых палітычных поглядаў, у тым ліку з журналістам Алегам Кашыным, з якімі ёй трэба весці дэбаты на тэлебачанні. Насуперак логіцы падзей, заўзятыя палітычныя праціўнікі становяцца сябрамі. Даведаўшыся аб жорсткім нападзе на Алега, Маша пераасэнсоўвае свае палітычныя погляды і пакідае рух «Нашы».
13:20
У праграме высмейваецца мана беларускіх уладаў, «рэал-палітыку» лідараў Еўразвязу і агрэсіўнасць «паўсталых з каленяў» расейскіх уладаў.
13:50
Чачэнскія ўцекачы спрабуюць выехаць з Беларусі ў Польшчу, аднак праз тое, што палякі з цяжкасцю іх прапускаюць, у Берасці ўтварыўся сапраўдны лагер. Уцекачоў робіцца ўсё болей – прыязджаюць новыя семі, з дзецьмі. Яны спачатку жылі на вуліцы, цяпер здымаюць кватэры. Кожная раніца для бальшыні з іх пачынаецца з набывання квіткоў і спробы сесці ў цягнік да польскага Тэрэспалю, а дзень канчаецца вяртаннем у Берасце ды чаканнем новае спробы. Кароткі, але поўны адчаю шлях – на прыкладзе адной сямі ўцекачоў.
17:00
рэж. Лізе Бірк Педерсен (Lise Birk Pedersen ), 2011 г., Данія
Галоўная гераіня фільма – Маша, камісар руху «Нашы». Вырашыўшы ў 15-гадовым узросце ўступіць у гэты рух, дзяўчына зрабіла імклівую і галавакружную кар’еру. Заняўшы месца сярод лідэраў руху, яна аднойчы сфатаграфавалася з самім Уладзімірам Пуціным. Паколькі дзяўчына захаплялася ім і ўспрымала яго як ідэал палітычнага лідэра, ад паўнаты пачуццяў яна нават пацалавала яго. Маша выстаўляе сваю кандыдатуру для перавыбрання ў «Нашы». Перамога яе больш радыкальнага суперніка, чыя праграма называецца «Барацьба з ворагамі Расеі», прымушае дзяўчыну пераасэнсаваць свой удзел у дзейнасці руху. Дзяўчына знаёміцца з носьбітамі іншых палітычных поглядаў, у тым ліку з журналістам Алегам Кашыным, з якімі ёй трэба весці дэбаты на тэлебачанні. Насуперак логіцы падзей, заўзятыя палітычныя праціўнікі становяцца сябрамі. Даведаўшыся аб жорсткім нападзе на Алега, Маша пераасэнсоўвае свае палітычныя погляды і пакідае рух «Нашы».
18:30
рэж. Андрэй Шобін, 2015 г. , Беларусь
Шмат гадоў таму жыхар Бабруйску Уладзімір у выніку аўтакатастрофы зрабіўся інвалідам. Псіхолаг, што працавала з ім, у нейкі момант зайшла ў тупік: пацыент зусім не рухаецца, прыкуты да ложка і падлучаны да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Каб неяк матываваць свайго падапечнага, адмыслоўца звяртаецца па дапамогу да вядомага ў гэтым горадзе чалавека Валерыя Аляксеева. Ён таксама інвалід: праз няшчасны выпадак на вытворчасці яму, 25 – гадоваму хлопцу, адарвала руку. Аднак тая драма радыкальна змяніла ягонае жыццё. У мінулым брыгадзір шыннага камбінату, сёння Валерый праслаўляе родны горад у тэатральных песах, прадзюсуе музычныя групы, дэманструе сваю магутнасць на спартовых спаборніцтвах, шмат падарожнічае ды не стамляецца даказваць, што і цяпер можна жыць не менш актыўна, а галоўнае паўнавартасна ды шчасліва… Супаставіўшы іхныя лёсы, адмыслоўца палічыла, што Валерый зможа неяк матываваць Уладзіміра. Аднак усё зайшло нашмат далей за звычайную справаздачу псіхолага пра ўдалае выкарыстанне рэабілітацыйнага прыёму: два незнаёмыя мужчыны неўзабаве зрабіліся блізкімі сябрамі…
18:45
Незвычайныя дзеці – зорачкі з асаблівым святлом. Гэта клопат, але таксама і натхненне. Героі праграмы – мадэль з дыягназам ДЦП Ангеліна Уэльская і кіраўнік Цэнтру дапамогі аўтычным дзецям Вячаслаў Паршута.
19:10
У траўні 1995 г. на ініцыятыву Лукашэнкі адбыўся першы рэферэндум у гісторыі незалежнае Беларусі. Ён стаўся адным з найважнейшых у гісторыі краіны, бо, акрамя сімволікі, вызначыў дзяржаўны статус расейскае мовы ды стратэгічны кірунак на інтэграцыю з Расеяй. Рэферэндум не адпавядаў Канстытуцыі ды заканадаўству. Пасля адхілення парламенцкімі камісіямі прэзідэнцкай прапановы ініцыяваць рэферэндум Лукашэнка заявіў, што ўсё адно яго зладзіць. У адказ на гэта больш за два дзясяткі дэпутатаў абвесцілі галадаванне – пратэст беспасярэдне ў зале пасяджэнняў Парламенту. Туды ў ноч на 12 красавіка на загад Лукашэнкі былі ўведзеныя ўзброеныя фармаванні: дэпутатаў жорстка збілі, праігнараваўшы статус іхнае недатыкальнасці, і выкінулі з будынку Вярхоўнага Савету. Адразу ж пасля рэферэндуму знялі і парвалі на кавалкі законны дзяржаўны сцяг з будынку Адміністрацыі прэзідэнта, а з Дому ўраду – герб Пагоня. Вынікі рэферэндуму выклікалі хвалю пратэсту апазіцыі. Сведкі – Лявон Баршчэўскі і Валянцін Голубеў.
22:25
Беларускі добраахвотнік на баку Украіны Алесь Чаркашын, псеўданім Тарас, памёр у выніку раненняў на Данбасе. Як ён трапіў на фронт? Чым займаўся да вайны і што схіліла рэлігійнага маладзёна ўзяцца за зброю? У рэпартажы ягоныя сябры, калегі, дзяўчына, беларусы і ўкраінцы распавядуць гісторыю звычайнага хлопца з берасцейскага падворку, які зрабіўся героем.
2016 г. , Беларусь
02:20
Глядзі таксама
Каментары