Schedule of day 2016/10/11


07:30
Ці мусіць сапраўдны мужчына адслужыць у войску? Ці дастаткова ў нашай мове словаў, каб вайскоўцы цалкам маглі пачаць размаўляць па – беларуску? Што азначаюць каманды “зважай”, “шыхтуйся” і “крокам руш”? Вядоўцы праграмы Алеся Літвіноўская ды Глеб Лабадзенка пайшлі ў выведку ўначы ў лес разам з журналістам і фатографам Антонам Сурапіным, які не так даўно адслужыў у войску.
08:05
Рамонт падчас крызісу – праца патаннела, а матэрыялы падаражэлі: як знайсці баланс? Прыдарожны сэрвіс на любую кішэню: як паставіць свой бізнес на добры шлях? Незаконнае прадпрымальніцтва ці цкаванне з боку ўладаў: як абараніцца ад чыноўнікаў?
12:55
Ці мусіць сапраўдны мужчына адслужыць у войску? Ці дастаткова ў нашай мове словаў, каб вайскоўцы цалкам маглі пачаць размаўляць па – беларуску? Што азначаюць каманды “зважай”, “шыхтуйся” і “крокам руш”? Вядоўцы праграмы Алеся Літвіноўская ды Глеб Лабадзенка пайшлі ў выведку ўначы ў лес разам з журналістам і фатографам Антонам Сурапіным, які не так даўно адслужыў у войску.
13:30
Рамонт падчас крызісу – праца патаннела, а матэрыялы падаражэлі: як знайсці баланс? Прыдарожны сэрвіс на любую кішэню: як паставіць свой бізнес на добры шлях? Незаконнае прадпрымальніцтва ці цкаванне з боку ўладаў: як абараніцца ад чыноўнікаў?
16:50
рэж. Інара Колманэ (Inara Kolmane), 2010 г., Латвія
Штогод у Латвіі ў памяць аб падзеях Другой сусветнай вайны адзначаюць некалькі «спрэчных датаў». Латышы, расейцы і габрэі ў Латвіі маюць кожны сваё меркаванне на гэты конт. Фільм шукае адказы ў кожнага з іх. Чаму дата, важная для адных, успрымаецца другімі як абраза і несправядлівасць? Чаму ў такой малой краіне як Латвія існуюць тры настолькі супярэчлівыя гістарычныя інтэрпрэтацыі? Як гэта пераадолець?
18:25
Беларускі мір: абы не было вайны. А калі яна ўжо ідзе? У Баранавічах, дзе мы пабывалі, пакуль не страляюць і бомбы не рвуцца. Але на побытавым узроўні закіпае ў беларусаў даўно: за ці супраць, Крым іх – ці наш?
21:45
рэж. Андрэй Шобін, 2015 г. , Беларусь
Шмат гадоў таму жыхар Бабруйску Уладзімір у выніку аўтакатастрофы зрабіўся інвалідам. Псіхолаг, што працавала з ім, у нейкі момант зайшла ў тупік: пацыент зусім не рухаецца, прыкуты да ложка і падлучаны да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Каб неяк матываваць свайго падапечнага, адмыслоўца звяртаецца па дапамогу да вядомага ў гэтым горадзе чалавека Валерыя Аляксеева. Ён таксама інвалід: праз няшчасны выпадак на вытворчасці яму, 25 – гадоваму хлопцу, адарвала руку. Аднак тая драма радыкальна змяніла ягонае жыццё. У мінулым брыгадзір шыннага камбінату, сёння Валерый праслаўляе родны горад у тэатральных песах, прадзюсуе музычныя групы, дэманструе сваю магутнасць на спартовых спаборніцтвах, шмат падарожнічае ды не стамляецца даказваць, што і цяпер можна жыць не менш актыўна, а галоўнае паўнавартасна ды шчасліва… Супаставіўшы іхныя лёсы, адмыслоўца палічыла, што Валерый зможа неяк матываваць Уладзіміра. Аднак усё зайшло нашмат далей за звычайную справаздачу псіхолага пра ўдалае выкарыстанне рэабілітацыйнага прыёму: два незнаёмыя мужчыны неўзабаве зрабіліся блізкімі сябрамі…
22:00
рэж. Джэрэмі Брыстаў (Jeremy Bristow), 2014 г. , Вялікая Брытанія
Гітлер марыў не толькі пра расавую чысціню Трэцяга Райху, але і пра стварэнне арыйскіх паселішчаў ды вялікіх паляўнічых абшараў, адзін з якіх меўся паўстаць у Белавежскае пушчы. Ґёрынґ і Гімлер набралі штат навукоўцаў, якія мусілі ажыццявіць праграму генетычнай маніпуляцыі з дзікімі ды свойскімі жывёлінамі. Адною з мэтаў было адраджэнне тура – гэты від вымер некалькі стагоддзяў таму. Няўжо такое было магчыма? У 2009 г. брытанскае выданне “Independent” паведаміла, што вынікі генетычных гульняў навукоўцаў Ґёрынґа ды Гімлера і сёння можна ўбачыць на паўднёвым захадзе Англіі. У той час там адкрылі 13 жывёлінаў Гэка, або псеўдатураў, якія ўзніклі ў выніку скрыжавання зубра з кароваю.
22:55
У аснове фільму – некалькіх інтэрв’ю з Ганнаю Паліткоўскаю, а таксама гутаркі з ейнымі сябрамі, сваякамі і калегамі. Журналістка рэзка крытыкавала расейскія ўлады, прэзідэнта Расеі Пуціна і ўскладала на прэзідэнта Чачэніі Рамзана Кадырава адказнасць за забойствы ды выкраданні людзей у рэспубліцы.
рэж. Эрык Бэрґкраўт (Eric Bergkraut), 2008 г. , Швейцарыя
01:35
Глядзі таксама
Каментары